Ужо ў сярэдніх класах многія дзеці пачынаюць задумвацца пра сваю прафесійную будучыню. Асноўнае пытанне, якое турбуе ў гэты час не толькі падлеткаў, але і іх бацькоў, — ці варта ісці ў 10 клас? Або лепш забраць дакументы са школы і выбраць установу сярэдняй спецыяльнай адукацыі? Якая спецыяльнасць у такім выпадку будзе найлепшай для навучання? Прапаную знайсці адказы на гэтыя пытанні разам. Пайсці ... Падрабязней »
Архів тега: прафесія
Як зрабіць ГІС сваёй прафесіяй
У адным з красавіцкіх нумароў газеты мы пісалі пра геаінфармацыйныя сістэмы, якія змянілі навакольны свет. Сёння расказваем пра спецыяльнасці, дзе можна вывучаць геаінфарматыку, каб зрабіць ГІС сваёй прафесіяй. На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ дысцыпліны, звязаныя з геаінфарматыкай, у той ці іншай ступені вывучаюцца на ўсіх спецыяльнасцях. — Нашы выпускнікі — даволі прасунутыя карыстальнікі геаінфармацыйных сістэм, — гаворыць дэкан факультэта Дзмітрый Курловіч. — ... Падрабязней »
Адукацыя для творчасці і арыгінальнага мыслення
Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя абумовіла лічбавізацыю розных сфер жыцця. Кардынальныя змены назіраюцца ўсюды, у тым ліку на рынку эканамічных прафесій. Якімі ведамі і навыкамі павінны валодаць сучасныя фінансісты, каб стаць запатрабаванымі спецыялістамі? Пра гэта мы даведаліся на кафедры фінансаў і крэдыту эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Лічбавізацыя эканомікі Лічбавая эканоміка спрашчае жыццё ўсім: дапамагае зніжаць выдаткі, павялічвае эфектыўнасць работы прыватных ... Падрабязней »
Тыя, хто верыць у жыццё
Паступіўшы на жаданыя спецыяльнасці, гэтыя хлопцы і дзяўчаты стараюцца не толькі атрымаць веды, раскрыць свой творчы патэнцыял, але і імкнуцца нешта пакінуць пасля сябе. У розных універсітэтах і на розных спецыяльнасцях яны робяць агульную справу — дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Студэнты-валанцёры расказваюць пра выбар будучай прафесіі і валанцёрства як магчымасць мяняцца да лепшага. У свеце ўсё магчыма ... Падрабязней »
Чалавек, падобны да мяне
Часта чую меркаванне, што калі людзі падобныя знешне, то гэта пераносіцца і на іх інтарэсы. Яго дашчэнту разбіваюць блізняты, якія выбіраюць розныя прафесійныя напрамкі і развіваюцца ў несумежных спецыяльнасцях. Ён той, пры кім цішыня знікае Гэтыя хлопцы дакладна ведаюць, што скажуць і што спытаюць адзін у аднаго пры сустрэчы. А сустрэўшыся, здаецца, не змаўкаюць. Браты Елізаравы сёлета паступілі ў БНТУ. ... Падрабязней »
Выбірай, каб працаваць з усмешкай
“Згараючы сам, свяці заўсёды іншым”, — сказаў задоўга да нашай эры бацька медыцыны Гіпакрат. З таго часу сплыло нямала вады, урачэбная справа значна прасунулася наперад, але погляды на асобасныя якасці дастойнага спецыяліста не змяніліся. Старшакурснікі-медыкі паспяхова спраўляюцца з другой часткай запавета славутага папярэдніка, але ведаюць, што згараць на працы трэба не ў прамым сэнсе: варта адчуваць прафесію з самага пачатку. ... Падрабязней »
Не толькі працавік і фізрук
“Няма розніцы, хто будзе кантактаваць з дзецьмі — настаўнік ці настаўніца, важна, каб гэта была асоба, — лічаць героі матэрыялу — хлопцы, якія ў найбліжэйшай будучыні стануць педагогамі. — Спадзяёмся, наш прыклад зможа павярнуць некага да прафесіі”. Трэцякурснік прыродазнаўчага факультэта БДПУ Мікалай Жураўкін характарызуе сябе як актыўнага, мэтанакіраванага і камунікабельнага юнака, гатовага прыйсці на дапамогу. Сябры дамалёўваюць яго партрэт такімі ... Падрабязней »
Поспех чакае тых, хто імкнецца развівацца
Факультэту псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны два дзясяткі гадоў. За час свайго існавання факультэт вырас як колькасна, так і якасна. Зараз у яго склад уваходзіць тры кафедры — педагогікі, псіхалогіі, сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі, дзе працуе каля 40 выкладчыкаў і вучыцца больш як 500 студэнтаў. А першыя выпускнікі паспяхова працуюць у самых розных сферах дзейнасці. Практыка ... Падрабязней »
Рызыкуючы ўласным жыццём, служыць гарантам бяспекі
Ратавальнік — прафесія высакародная. Звычайна юнакі і дзяўчаты прыходзяць да яе па ідэалагічных меркаваннях, жадаючы працаваць на карысць грамадства. Іншыя бяруць прыклад са старэйшых. Ёсць і такія абітурыенты, якія займаліся на спецыялізаваных факультатывах па кірунку “Бяспека жыццядзейнасці”, вывучалі правілы паводзін у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі і ў пэўнай ступені ўжо ўсведамлялі сябе ратавальнікамі. Атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях “Папярэджанне ... Падрабязней »
Шлях у педагогіку: бачу мэту — не бачу перашкод
Спрэчкі аб прэстыжнасці ці непрэстыжнасці педагагічнай прафесіі — адвечная тэма, кропку ў якой паставіць вельмі няпроста. Асабліва калі большасць апанентаў адстойвае пункт гледжання, што ў настаўнікі ідуць толькі тыя, каму не хапіла балаў або тыя, каму няма куды дзявацца. Аднак нават у такіх спрэчках ёсць людзі, якія ўласнай гісторыяй пераконваюць у тым, што педагогіка — выбар лепшых. Марына Горбат спыніла ... Падрабязней »