У адным з красавіцкіх нумароў газеты мы пісалі пра геаінфармацыйныя сістэмы, якія змянілі навакольны свет. Сёння расказваем пра спецыяльнасці, дзе можна вывучаць геаінфарматыку, каб зрабіць ГІС сваёй прафесіяй. На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ дысцыпліны, звязаныя з геаінфарматыкай, у той ці іншай ступені вывучаюцца на ўсіх спецыяльнасцях. — Нашы выпускнікі — даволі прасунутыя карыстальнікі геаінфармацыйных сістэм, — гаворыць дэкан факультэта Дзмітрый Курловіч. — ... Падрабязней »
Архів тега: спецыяльнасць
Убачыць неба зблізку
Такая магчымасць стане рэальнай для абітурыентаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, дзе днямі адбыўся брыфінг з нагоды адкрыцця новай спецыяльнасці “Лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі”. На пытанні маладых людзей і іх бацькоў адказвала старшыня прыёмнай камісіі Марына ЛІТВІНА. Выпускнікі лётнай спецыяльнасці, куды сёлета плануецца набраць 16 чалавек, атрымаюць кваліфікацыю “спецыяліст па лётнай эксплуатацыі грамадзянскіх суднаў. Інжынер-пілот”. Тэрмін навучання на ёй ... Падрабязней »
Інавацыйны адказ на выклік часу
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пачынаюць рыхтаваць спецыялістаў у галіне камп’ютарнай бяспекі і абароны інфармацыі. Набор на адпаведную спецыяльнасць пачнецца на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій у 2021 годзе. Нельга не пагадзіцца, што пытанні бяспекі ў інфармацыйнай сферы становяцца ўсё больш актуальнымі. Камп’ютары, смартфоны, разнастайныя гаджэты, праграмныя прадукты суправаджаюць нас усюды: на рабоце, у транспарце, дома. У інфармацыйнай прасторы ажыццяўляюць сваю ... Падрабязней »
Прэстыжная спецыяльнасць ці справа жыцця
За кім перамога — высветлім у дзяцей, бацькоў і настаўнікаў Знайсці звесткі пра новыя спецыяльнасці для сучаснага школьніка не праблема. Куды цяжэй пачуць сябе, ацаніць уласныя жаданні і магчымасці, вызначыцца. “Чаго я хачу ад будучай прафесіі? Ці адобраць мой выбар бацькі і што для іх будзе важна? З якімі цяжкасцямі я сутыкнуся і як могуць дапамагчы з імі справіцца настаўнікі?” — пытанні, ... Падрабязней »
Мінулы, цяперашні і будучы час у адным імгненні
Звычайна ў верасні першакурснікі робяць першыя крокі ў навуку, а навучэнцы выпускных класаў вызначаюцца з выбарам будучай прафесіі. Як паказала ўступная кампанія ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны, у рэгіёне застаюцца папулярнымі спецыяльнасці, звязаныя з IT, эканомікай, юрыспрудэнцыяй. Сёлета шмат абітурыентаў пажадалі вывучаць і міжнародны турызм. Новая для ГДУ спецыяльнасць была адкрыта на гістарычным факультэце, пра які і пойдзе ... Падрабязней »
Чалавек, падобны да мяне
Часта чую меркаванне, што калі людзі падобныя знешне, то гэта пераносіцца і на іх інтарэсы. Яго дашчэнту разбіваюць блізняты, якія выбіраюць розныя прафесійныя напрамкі і развіваюцца ў несумежных спецыяльнасцях. Ён той, пры кім цішыня знікае Гэтыя хлопцы дакладна ведаюць, што скажуць і што спытаюць адзін у аднаго пры сустрэчы. А сустрэўшыся, здаецца, не змаўкаюць. Браты Елізаравы сёлета паступілі ў БНТУ. ... Падрабязней »
Першы блін… вопыт
У размовах пра змену спецыяльнасці большасць людзей дзеліцца на два лагеры. Адны лічаць падобныя спробы дзёрзкасцю ці жаданнем вызначыцца (“Марыць не шкодна!”), другія — несвядомасцю ці поўнай безадказнасцю (“Бач ты, як з раскошы шалеюць!”). Але ўсё гучней заяўляюць пра сябе тыя, хто аспрэчвае і першых, і апошніх: студэнты, якія самі змянілі месца навучання. Маладыя людзі амаль у адзін голас гавораць: ... Падрабязней »
Поспех чакае тых, хто імкнецца развівацца
Факультэту псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны два дзясяткі гадоў. За час свайго існавання факультэт вырас як колькасна, так і якасна. Зараз у яго склад уваходзіць тры кафедры — педагогікі, псіхалогіі, сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі, дзе працуе каля 40 выкладчыкаў і вучыцца больш як 500 студэнтаў. А першыя выпускнікі паспяхова працуюць у самых розных сферах дзейнасці. Практыка ... Падрабязней »
Спецыяльнасць дзяржаўнага прызначэння
Энергазабеспячэнне заўсёды было стратэгічнай задачай дзяржаўнай палітыкі. Ад яе паспяховага вырашэння залежаць тэмпы і ўзровень далейшага развіцця нашай краіны. І з кожным годам пытанне энергазабеспячэння становіцца ўсё больш актуальным. У гэтых умовах узрастае роля высокакваліфікаваных кадраў. У Беларусі ўсяго чатыры ўстановы вядуць падрыхтоўку па спецыяльнасці “Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна”. Сярод іх — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ... Падрабязней »
Шлях у педагогіку: бачу мэту — не бачу перашкод
Спрэчкі аб прэстыжнасці ці непрэстыжнасці педагагічнай прафесіі — адвечная тэма, кропку ў якой паставіць вельмі няпроста. Асабліва калі большасць апанентаў адстойвае пункт гледжання, што ў настаўнікі ідуць толькі тыя, каму не хапіла балаў або тыя, каму няма куды дзявацца. Аднак нават у такіх спрэчках ёсць людзі, якія ўласнай гісторыяй пераконваюць у тым, што педагогіка — выбар лепшых. Марына Горбат спыніла ... Падрабязней »