Сёлета ў Беларусі ўпершыню адкрываецца падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці “Прыродаахоўная дзейнасць” для арганізацый харчовай і перапрацоўчай прамысловасці. Адпаведныя адукацыйныя праграмы прапаноўвае Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. “Патрэба ў такіх спецыялістах пацвярджаецца запытамі арганізацый харчовай і перапрацоўчай прамысловасці нашай краіны, — расказвае загадчык кафедры аховы працы і экалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Аляксандр Мірончык. — У нас ужо на некалькі гадоў наперад ... Падрабязней »
Архів тега: спецыяльнасць
Калі спецыяльнасці запатрабаваны і абітурыентамі, і рынкам…
“Дзе густа, а дзе пуста” — паводле гэтага прынцыпу размяркоўваюцца абітурыенты па ўстановах адукацыі ўжо не першы год. І калі паглядзець уважліва, то добра відаць прычыны таго, чаму недзе перабор, а недзе недабор. Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж адносіцца да тых устаноў, дзе сёлета было “густа” абітурыентаў: конкурсы на большасць спецыяльнасцей тут выраслі, і, як вынік, — павысіліся прахадныя балы. “Дэмаграфічнага ... Падрабязней »
БРУ пачынае рыхтаваць кіраўнікоў праектаў для ІТ-сферы і прамысловасці
Палітра спецыяльнасцей, якія прапаноўваюць нашы ўніверсітэты, не перастае прыемна ўражваць. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт сёлета пачне рыхтаваць спецыялістаў па рабоце з медыцынскай і экалагічнай тэхнікай, а таксама спецыялістаў па кіраванні інавацыйнымі праектамі ў прамысловасці. Размова ідзе аб адкрыцці набору ў бакалаўрыят на два новыя напрамкі: “Біятэхнічныя сістэмы і тэхналогіі” (спецыяльнасць “Біятэхнічныя і медыцынскія апараты і сістэмы”) і “Інаватыка” (спецыяльнасць “Кіраванне інавацыямі ў ... Падрабязней »
У першым патоку
У аўторак пачаўся прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі першага патоку. І хоць на той час цэнтры тэсціравання толькі прыступілі да выдачы сертыфікатаў ЦТ, многія абітурыенты паспелі і сертыфікаты атрымаць, і дакументы падаць. Напрыклад, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў да канца дня на некаторыя спецыяльнасці ўжо быў конкурс. Дарэчы, у творчых установах адукацыі паняцце конкурсу мае тое ж значэнне, што ... Падрабязней »
Больш за 170 прамысловых прадпрыемстваў сказалі “так”
Факультэт маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва (ФММП) БНТУ ініцыяваў адкрыццё ва ўніверсітэце падрыхтоўкі спецыялістаў па групе спецыяльнасцей “Эканоміка і інавацыйнае развіццё вытворчасці”. У гэтым годзе адкрываюцца дзве спецыяльнасці: “Кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў” і “Кіраванне дызайн-праектамі на прамысловым прадпрыемстве”. Але гэта яшчэ не ўсё. У далейшым, лічаць на факультэце, павінны з’явіцца іншыя, “інавацыйныя”, спецыяльнасці. Характэрна, што гаворка ідзе аб першай ступені ... Падрабязней »
Лепшыя абітурыенты змогуць вучыцца бясплатна
Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО” ў гэтым годзе прадастаўляе 15 бясплатных месцаў для лепшых абітурыентаў, якія паступаюць на спецыяльнасць “Міжнароднае права”. Як вядома, Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО” не карыстаецца фінансавай падтрымкай дзяржавы, а цалкам знаходзіцца на самаакупнасці. Гэта не замінае ўніверсітэту весці палітыку падтрымкі таленавітых студэнтаў. — У гэтым годзе ўводзіцца 15 бясплатных месцаў за кошт універсітэта для таго, каб прадаставіць цудоўныя магчымасці ... Падрабязней »