Атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі і спасцігнуць асаблівасці прафесіі за адзін дзень немагчыма, але пакаштаваць хлеб студэнта педагагічных спецыяльнасцей рэальна. У гэтым пераканаліся старшакласнікі сярэдніх навучальных устаноў, якія прынялі ўдзел у праекце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка “Студэнт на дзень”. Ініцыятыва ператварылася ў жыццё ў мінулым годзе з лёгкай рукі выпускніцы педагагічнага класа студэнткі Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ ... Падрабязней »