Архів тега: студэнт

Галоўная мэта — сяброўства

“Першакурснік FESTival” хоць і маладое свята, але паспела стаць любімым сярод студэнтаў 1 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. І нездарма, бо яно ствараецца з імі і для іх. Сёлета фэст сабраў гасцей другі раз. Ідэя яго правядзення ўзнікла ў 2016 годзе, і мінулагодняе лета актывістаў БРСМ БДУ было накіравана на распрацоўку канцэпцыі мерапрыемства. “Мы ўбачылі, што ёсць патрэба ў азнаямленні першакурснікаў ... Падрабязней »

Вялікае падарожжа пачынаецца з першага кроку

Для мяне знаёмства з Кітаем пачалося пасля камандзіроўкі туды майго бацькі. Менавіта тады я вырашыла для сябе, што павінна наведаць гэтую цудоўную краіну з багатым мінулым і не менш цікавым сучасным і, бузумоўна, вывучыць кітайскую мову. Знаёмыя скептычна падсмейваліся: “Лепш удасканальвай англійскую. Навошта табе кітайская? Ты не зможаш, табе не хопіць цярплівасці…” Усё гэта я выслухоўвала год назад, калі толькі ... Падрабязней »

Адкрыць свой Кітай, або Мары рэальныя

Маё захапленне Кітаем, яго своеасаблівай культурай і шматвяковымі традыцыямі было прадыктавана хутчэй воляй серца, чым розуму. “Чаму менавіта Кітай?” — спытаеце вы. А хіба можна не зацікавіцца адной з самых старажытных цывілізацый свету? На імгненне акунуўшыся ў халаднаватую засень такой інтрыгуючай культуры, адчуўшы вецер гісторыі гэтай краіны, ужо немагчыма забыць салодкі смак чайнай цырымоніі або пекінскай оперы. Цяпер можна толькі ... Падрабязней »

СКБ для школьнікаў

Школьнікі прыходзяць сюды па суботах, студэнты — штодня. Студэнцкае канструктарскае бюро, створанае на фізіка-тэхнічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, аб’ядноўвае студэнтаў розных факультэтаў і школьнікаў горада. Таццяна Чарняк вучыцца ў 10 класе 31-й гродзенскай школы. Адзнака па фізіцы — “дзясятка”. Дзяўчына не проста добра вучыцца. Пад кіраўніцтвам настаўніцы фізікі сваёй школы Алы Таркоўскай яна займаецца даследчай работай. Ала ... Падрабязней »

Пра філфак, студэнтаў і сесію…

Што такое філалогія і як яна звязана з юрыспрудэнцыяй? Чаму філолаг — гэта не толькі настаўнік у школе? Ці варта бацькам кантраляваць сваіх дзяцей-студэнтаў? На гэтыя пытанні мы знайшлі адказы на філалагічным факультэце БДУ. Ці сталі студэнты больш прагматычнымі? Як расказалі на факультэце, раней галоўнай мэтай было менавіта паступленне ў ВНУ і атрыманне адукацыі. Зараз абітурыентаў цікавіць тое, дзе яны ... Падрабязней »

“Смачныя” дні ва ўніверсітэце харчавання

Нягледзячы на тое, што сёлетняя ўступная кампанія адрознівалася многімі новаўвядзеннямі, у поўным аб’ёме выканаць план набору здолелі далёка не ўсе ўстановы адукацыі. Як і ў папярэднія гады, асабліва складаная сітуацыя была ва ўстановах, якія рыхтуюць кадры для сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Набраць патрэбную колькасць першакурснікаў на дзённую форму навучання асобным ВНУ не дапамог нават дадатковы набор. Зусім па-іншаму ідуць ... Падрабязней »

Запатрабаванасць — у прагрэсіўнай тэхнічнай думцы

Гісторыя Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога пачыналася напрыканцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў Гомелі на плошчах вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш” адкрыўся агульнатэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Першы набор налічваў больш за 220 студэнтаў вячэрняй формы навучання. Праз 13 гадоў, 1 студзеня 1981 года, ужо быў створаны Гомельскі політэхнічны інстытут, які пазней атрымаў імя знакамітага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога, а ... Падрабязней »

Адчыніць дзверы ў будучыню

Які студэнт не марыць стаць запатрабаваным спецыялістам, майстрам сваёй справы, а ў перспектыве — кіраўніком прадпрыемства або ўстановы? Сёлетніх выпускнікоў універсітэтаў ад намераў да пачатку іх здзяйснення аддзяляюць лічаныя месяцы. Безумоўна, кожны з іх спадзяецца атрымаць цікавую работу і набыць заслужаную павагу калег, імкнецца да прафесійнага росту і матэрыяльнага дабрабыту. Аднак ці не завышаны гэтыя чаканні? Што патрабуецца, каб дыплом ... Падрабязней »

Спачатку — трэнажоры, а потым ужо — рэальныя пацыенты

Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пачынаючы з 2 курса праходзяць сімуляцыйнае навучанне на трэнажорах і манекенах. І няхай не палохае неспецыялістаў такая тэрміналогія. Наадварот. Так званае сімуляцыйнае навучанне арганізавана ў лабараторыі практычнай падрыхтоўкі, якая была адкрыта год назад і стала першым у краіне адукацыйным цэнтрам, дзе рэалізуюцца інавацыйныя формы падрыхтоўкі студэнтаў. “Сімуляцыйнае навучанне — адна з самых маладых галін у медыцыне, ... Падрабязней »

С.В.ШЭЎЧЫК: “Проста наёмнікі нам не патрэбны”

Дзесяць гадоў назад ваенная кафедра БДУ была рэарганізавана. Замест яе з’явіўся новы факультэт — ваенны, які стаў рыхтаваць кадравых афіцэраў. Працягнулі і даўнюю традыцыю — падрыхтоўку малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу з ліку студэнтаў, якія вучацца на грамадзянскіх факультэтах БДУ. Якія змены ў прыёме чакаюць абітурыентаў 2014 года і што новага будзе ў жыцці курсантаў, мы даведаліся на факультэце. Разабрацца ... Падрабязней »