Архів тега: уступная кампанія

Абмяркоўваем разам

Міністэрства адукацыі запрашае абмеркаваць змены фармату ўступнай кампаніі 2022 года. Прапаноўваецца, што выпускнікі 11-х класаў у форме нацыянальнага экзамену (сумешчаны выпускны і ўступны іспыт) будуць здаваць адну з дзяржаўных моў (рускую ці беларускую) па выбары і а­дзін з профільных прадметаў, неабходных для паступлення ва ўстанову вышэйшай адукацыі. Па выніках нацыянальнага экзамену балы будуць пераведзены ў адзнаку па 10-бальнай шкале, якая ... Падрабязней »

Мінулы, цяперашні і будучы час у адным імгненні

Звычайна ў верасні першакурснікі робяць першыя крокі ў навуку, а навучэнцы выпускных класаў вызначаюцца з выбарам будучай прафесіі. Як паказала ўступная кампанія ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны, у рэгіёне застаюцца папулярнымі спецыяльнасці, звязаныя з IT, эканомікай, юрыспрудэнцыяй. Сёлета шмат абітурыентаў пажадалі вывучаць і міжнародны турызм. Новая для ГДУ спецыяльнасць была адкрыта на гістарычным факультэце, пра які і пойдзе ... Падрабязней »

Для ЦТ, субяседавання і… агульнага развіцця

Сёння дапаможнікаў для абітурыентаў — на любы густ. Скіраваць маладых людзей у моры новых зборнікаў дапамаглі прадстаўнікі дзяржаўных выдавецтваў на прэс-канферэнцыі “Уступная кампанія. Выдавецкія навінкі ў дапамогу абітурыенту”, што нядаўна прайшла ў Доме прэсы. Выдавецтва “Вышэйшая школа”, па словах яго дырэктара Аляксандра Нячая, працуе пераважна над дапаможнікамі для сістэмы прафесійнай адукацыі. Але ёсць шэраг выданняў, якія ўжо каторы год выкарыстоўваюць абітурыенты. ... Падрабязней »

Тэрміны ўступнай кампаніі

Сёлетняя ўступная кампанія скончыцца амаль на два тыдні пазней, чым у мінулыя гады. Напрыклад, залічэнне абітурыентаў, якія будуць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі на платнай аснове, завершыцца аж 17 жніўня. Тыя, каму пашчасціць паступіць на бюджэт, адправяцца адпачываць раней. Прыём дакументаў З 25 па 31 ліпеня ўстановы вышэйшай адукацыі прымаюць дакументы ад асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, а ... Падрабязней »

Новыя спецыяльнасці і анлайн-кансультацыі па прадметах

Што чакае абітурыентаў падчас уступнай кампаніі — 2020? Як рыхтуецца сустракаць абітурыентаў вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі Гомельшчыны — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў першы прарэктар ГДУ, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Андрэй КРУК. — Андрэй Віктаравіч, зараз поўным ходам ідзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Якія дадатковыя меры бяспекі прымаюцца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй? ... Падрабязней »

Гарачы ліпень

Cёлета прыём дакументаў ажыццяўляюць 49 устаноў вышэйшай адукацыі, з іх 42 дзяржаўныя і 7 прыватных. На першую ступень запланавана прыняць 54,7 тысячы чалавек (на 1% больш за план прыёму мінулага года). На бюджэтнае навучанне плануецца залічыць 26,6 тысячы чалавек, што на 0,7% больш за план прыёму 2018 года. Колькасць месцаў павялічана на дзённай форме за кошт медыцынскіх, IT-спецыяльнасцей, а таксама спецыяльнасцей фізічнай культуры ... Падрабязней »

Навошта грамадству філолагі?

Сёлетняя ўступная кампанія ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны паказала, што ў маладых людзей узрастае цікавасць да філалогіі. Прахадны бал на рускую філалогію на філалагічным факультэце складаў 296, на беларускую — крыху менш. Конкурс вытрымаць прыйшлося і абітурыентам, якія мелі мэтавыя накіраванні. Васьмёра чалавек былі залічаны без экзаменаў — гэта выпускнікі, якія скончылі ўстанову сярэдняй адукацыі з адзнакай, і ... Падрабязней »

Паехалі!..

Сёння пачынаецца прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Уступная кампанія лагічна рухаецца да фіналу. Усё мінула: работа над сярэднім балам школьнага атэстата, выбар профілю будучай адукацыі, падрыхтоўка да ЦТ і ўласна ЦТ. Засталося падаць дакументы на абраную спецыяльнасць і чакаць завяршэння гэтага шматмесячнага марафону… Вядома, пакуль не ўсё так проста. Толькі ўладальнікі высокіх балаў могуць дазволіць сабе адносны спакой. Многіх ... Падрабязней »

Заўсёды запатрабаваная прафесія

Пры падачы дакументаў абітурыенты цікавяцца будучым размеркаваннем 8 ліпеня пачаўся самы адказны час у жыцці ўчарашніх школьнікаў, гімназістаў і ліцэістаў — уступная кампанія ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Дзверы для будучых студэнтаў адчыніў у гэты дзень і Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна. Сёлета на дзённую форму навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту плануецца прыняць 343 чалавекі, 36 з іх — на ... Падрабязней »

Моладзь выбірае і паступае

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы першымі абітурыентаў сустракаюць тыя, хто яшчэ год ці два назад сам знаходзіўся ў гэтай ролі, — члены студэнцкага сэрвіснага атрада. Іх задача не толькі размеркаваць патокі абітурыентаў і расказаць, дзе што знаходзіцца. Студэнты, якія працуюць падчас уступнай кампаніі, фарміруюць электронную базу “Абітурыент”. Пасля залічэння тыя, хто знаходзіўся ў гэтай базе, аўтаматычна пераносяцца ў ... Падрабязней »