Author Archives: admin

Рыхтуемся да “Творчасці”

“Не палохайцеся творчых іспытаў”, — прыйшлося мне падбадзёрваць і настройваць на правільны лад сваіх знаёмых, якія вырашылі паступаць на факультэт, дзе ўнутраны экзамен па творчасці абавязковы. І хоць яшчэ пачатак года, і часу на падрыхтоўку хапае, абітурыенты і іх бацькі ўжо адчуваюць страх, а разам з ім узнікае нядобрая думка адмовіцца ад сваёй мары і выбраць іншую спецыяльнасць, дзе трох ... Падрабязней »

А.С.САРДАРАЎ: “Шукаць сваю архітэктуру, а не трымацца моды”

Прафесія архітэктара — адна з самых складаных. Гэта прызнана ва ўсім свеце. У такой сферы нават IT-тэхналогіі, роля якіх у апошні час абсалютызуецца, не змогуць замяніць па-сапраўднаму геніяльных ідэй чалавека. Як рыхтуюць людзей, ад якіх залежыць выгляд нашых гарадоў і дамоў, і чаму мы павінны даражыць сваёй унікальнай беларускай архітэктурай, расказаў дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ прафесар Армен Сяргеевіч Сардараў. — Армен ... Падрабязней »

Выбірайце спецыяльнасць так, быццам яна на ўсё жыццё

Прыёмная кампанія-2013 завяршылася, але яе вынікі цікавяць не толькі аналітыкаў. Маладыя людзі, якія рыхтуюцца да паступлення ў будучым годзе, таксама вывучаюць сітуацыю, каб максімальна эфектыўна выкарыстаць вопыт папярэднікаў. Пра адметнасці сёлетняй прыёмнай кампаніі і тое, на што трэба звярнуць увагу будучым абітурыентам, расказвае начальнік галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Белдзяржуніверсітэта Людміла Міхайлаўна Хухлындзіна. — Уступная кампанія 2013 года праходзіла ... Падрабязней »

Ці так “уж невтерпёж” гадаць, чаму роўны лік π у тэстах па матэматыцы?

Даць адназначную ацэнку, удалымі ці не зусім былі вынікі ўступных іспытаў у бягучым годзе, немагчыма. Гэта залежыць ад таго, наколькі тая ці іншая частка насельніцтва задаволіла свае асабістыя ці грамадскія патрэбы. На самай справе, не могуць быць у аднолькавай ступені задаволены вынікамі ўступных іспытаў настаўнік школы і, як цяпер кажуць, менеджар сістэмы адукацыі, бацькі абітурыента і работадаўца будучага выпускніка ўніверсітэта. ... Падрабязней »

Чаму бал ЦТ істотна ніжэйшы за адзнаку ў атэстаце?

Тэма сённяшняга апытання, заяўленая ў загалоўку, некаму пакажацца надуманай, а некага, магчыма, насцярожыць. Першая думка, якая ўзнікае, калі шукаеш адказ, — напэўна, у школе завышаюць адзнакі. Другая думка такая: а ці павінны ўвогуле супадаць гэтыя паказчыкі? Школьны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне вельмі адрозніваюцца і па форме, і па сваіх задачах. Але, з другога боку, калі ў вучня 9 балаў па ... Падрабязней »

Па месцы вучобы

У кожнага абітурыента свая стратэгія падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ. Але калі яе няма, то можна прыслухацца да экспертаў, якія раяць звярнуць увагу на школьныя факультатывы. Калі падумаць, то ў факультатываў шмат пераваг: магчымасць сумяшчаць асноўную вучобу і дадатковую, паглыбляць веды паэтапна і сістэмна, працаваць пад кіраўніцтвам знаёмага настаўніка, зацікаўленага ў поспехах сваіх вучняў. На мой жа погляд, адзін з ... Падрабязней »

Элітарная навука

Фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заўсёды лічыўся элітарным. І нават зараз, калі конкурсы туды не надта вялікія, а прахадныя балы невысокія, усе ведаюць, што вучыцца на фізфаку цікава, там развіваецца навука і віруе жыццё. І там ёсць добрая перспектыва прафесійнага і асобаснага росту. Пра факультэт, а таксама фізічную адукацыю і стан фізічнай навукі мы гутарым з дацэнтам кафедры фізікі паўправаднікоў і ... Падрабязней »

Выбірайце спецыяльнасць з пазіцыі будучыні

Зараз у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі ідзе папярэдняе размеркаванне выпускнікоў. Гэтая працэдура, якая аказвае найважнейшы ўплыў на будучыню кожнага чалавека, адначасова суправаджаецца абавязковай адсылкай у мінулае. Бо і першае месца працы, і кар’ерныя перспектывы, і дабрабыт маладога спецыяліста ў многім залежаць ад таго, наколькі прадуманымі і свядомымі былі яго дзеянні дагэтуль (ад прафесійнага выбару і стараннасці ў вучобе ... Падрабязней »

У школе юных матэматыкаў цяпер можна займацца дыстанцыйна

На механіка-матэматычным факультэце БДУ распрацавалі і ўпершыню прапаноўваюць старшакласнікам анлайн-курс па матэматыцы, які дапаможа глыбей вывучыць прадмет і падрыхтавацца да паступлення ва ўніверсітэт. Курс будзе даступны ў межах школы юных матэматыкаў. Рэгістрацыя ўжо ідзе. Прывілеі — не толькі мінчанам, але і іншагароднім школьнікам — Вочная школа юных матэматыкаў працуе на механіка-матэматычным факультэце шмат гадоў, у ёй звычайна займаюцца навучэнцы з Мінска і Мінскага ... Падрабязней »

Вынікі ЦТ: інтэрпрэтуй правільна!

Інтэрпрэтуючы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання заўсёды трэба ўлічваць, з пазіцыі каго вы гэта робіце: бацькоў, абітурыентаў (якія паступілі ў ВНУ ці не паступілі), настаўнікаў ці кіраўнікоў адукацыі. Для кожнай катэгорыі “спажыўцоў” ЦТ вынікі будуць рознымі. Так сцвярджае начальнік гомельскага Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі навучэнскай моладзі У.І.ГЛАЗУНОЎ. Уладзімір Іванавіч расказаў нашай газеце пра вынікі цэнтралізаванага тэсціравання на Гомельшчыне, пра тое, ... Падрабязней »