Author Archives: admin

БРУ пачынае рыхтаваць кіраўнікоў праектаў для ІТ-сферы і прамысловасці

Палітра спецыяльнасцей, якія прапаноўваюць нашы ўніверсітэты, не перастае прыемна ўражваць. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт сёлета пачне рыхтаваць спецыялістаў па рабоце з медыцынскай і экалагічнай тэхнікай, а таксама спецыялістаў па кіраванні інавацыйнымі праектамі ў прамысловасці. Размова ідзе аб адкрыцці набору ў бакалаўрыят на два новыя напрамкі: “Біятэхнічныя сістэмы і тэхналогіі” (спецыяльнасць “Біятэхнічныя і медыцынскія апараты і сістэмы”) і “Інаватыка” (спецыяльнасць “Кіраванне інавацыямі ў ... Падрабязней »

У БНТУ пашыраецца падрыхтоўка педагогаў

Многія ведаюць, што Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт рыхтуе не толькі інжынераў, але і педагогаў — на інжынерна-педагагічным факультэце. А вось тое, што факультэт пашырае кола педагагічных спецыяльнасцей, — мы ўпэўнены, для многіх навіна. Сёлета інжынерна-педагагічны факультэт пачне прыём абітурыентаў на дзве новыя спецыяльнасці: “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва”, а таксама “Прафесійнае навучанне” з напрамкам “Інфарматыка”. Першая з гэтых спецыяльнасцей бярэ свой ... Падрабязней »

Самая сацыяльна абароненая прафесія

Уступная кампанія пачалася не толькі ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Сёння прыём дакументаў вядуць таксама прафесійна-тэхнічныя ліцэі і каледжы. Нельга сказаць, што там аншлагі (асноўная плынь паступаючых прыйдзецца на жнівень, калі завершыцца прыём ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі), але самыя матываваныя дзеці не чакаюць канца лета. Многія з іх ужо даўно вызначыліся і з будучай прафесіяй, і з навучальнай ... Падрабязней »

У першым патоку

У аўторак пачаўся прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі першага патоку. І хоць на той час цэнтры тэсціравання толькі прыступілі да выдачы сертыфікатаў ЦТ, многія абітурыенты паспелі і сертыфікаты атрымаць, і дакументы падаць. Напрыклад, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў да канца дня на некаторыя спецыяльнасці ўжо быў конкурс. Дарэчы, у творчых установах адукацыі паняцце конкурсу мае тое ж значэнне, што ... Падрабязней »

Расійскія навацыі і беларускі вопыт

Роўна 15 гадоў назад, у чэрвені 1998 года, Выканаўчы Камітэт Саюза Беларусі і Расіі прыняў рашэнне аб стварэнні філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску. І на сённяшні дзень гэта адзіная ўстанова адукацыі, створаная за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. Усе гэтыя гады філіял вельмі актыўна развіваўся і спакваля з малюсенькай ВНУ ператварыўся ў сучасную ўстанову адукацыі, дзе вядзецца падрыхтоўка ... Падрабязней »

Больш за 170 прамысловых прадпрыемстваў сказалі “так”

Факультэт маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва (ФММП) БНТУ ініцыяваў адкрыццё ва ўніверсітэце падрыхтоўкі спецыялістаў па групе спецыяльнасцей “Эканоміка і інавацыйнае развіццё вытворчасці”. У гэтым годзе адкрываюцца дзве спецыяльнасці: “Кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў” і “Кіраванне дызайн-праектамі на прамысловым прадпрыемстве”. Але гэта яшчэ не ўсё. У далейшым, лічаць на факультэце, павінны з’явіцца іншыя, “інавацыйныя”, спецыяльнасці. Характэрна, што гаворка ідзе аб першай ступені ... Падрабязней »

Навучанне з арыентацыяй на поспех

15 сакавіка 2014 года Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі адзначыць 50-гадовы юбілей. У сувязі з гэтым быў запушчаны ўнікальны праект “50 ідэй для ўніверсітэта”, які рэалізуецца сумесна з былымі выпускнікамі. Плануецца, што да юбілею БДУІР усе 50 ідэй атрымаюць рэальнае ўвасабленне. Трэба сказаць, што БДУІР вельмі плённа супрацоўнічае з выпускнікамі, якія ўжо ўклалі ў развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта каля ... Падрабязней »

Што думаюць аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі самі навучэнцы?

У маі падведзены вынікі сацыялагічнага даследавання “Прафтэхадукацыя”. У агульным сацыёлагі апыталі звыш 2000 чалавек — навучэнцаў амаль паловы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі краіны. Рэспандэнтам задалі каля 35 пытанняў аб прафесійным самавызначэнні, успрыманні ўмоў навучання і адносінах да вучобы, ацэнцы жыццёвых перспектыў, інтарэсах. Даследаванне (бадай, першае такога кшталту ў Беларусі) правёў Аналітычны цэнтр ЕсооМ па заказе БелТА. Аб яго выніках нашай газеце ... Падрабязней »

Дыстанцыйная школа па геаграфіі: навучэнцы ацанілі і фармат, і тэхналогіі

Аб адкрыцці рэспубліканскай вочна-завочнай школы дадатковай геаграфічнай адукацыі дзяцей і моладзі, якую арганізавалі Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства сумесна з геаграфічным факультэтам БДУ, мы пісалі ў пачатку навучальнага года. А цяпер вырашылі паглядзець, як спрацоўвае такая форма падрыхтоўкі, свайго роду “дыстанцыйны рэпетытар”. Аказалася, цудоўна спрацоўвае! У школе прайшлі навучанне больш за 300 чалавек, частка з якіх, несумненна, абярэ спецыяльнасці геаграфічнага ... Падрабязней »

Лепшыя абітурыенты змогуць вучыцца бясплатна

Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО” ў гэтым годзе прадастаўляе 15 бясплатных месцаў для лепшых абітурыентаў, якія паступаюць на спецыяльнасць “Міжнароднае права”. Як вядома, Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО” не карыстаецца фінансавай падтрымкай дзяржавы, а цалкам знаходзіцца на самаакупнасці. Гэта не замінае ўніверсітэту весці палітыку падтрымкі таленавітых студэнтаў. — У гэтым годзе ўводзіцца 15 бясплатных месцаў за кошт універсітэта для таго, каб прадаставіць цудоўныя магчымасці ... Падрабязней »