Author Archives: admin

На філалагічным факультэце БДУ аб’яўлены набор на сербскую мову

Трэба сказаць, што набор на сербскую мову на філалагічным факультэце вядзецца толькі раз у 5 гадоў, калі выпускаецца папярэдняя група. Таму сёлета моладзі выпадае цудоўны шанс далучыцца да адной з самых цікавых славянскіх моў, да жыцця загадкавай краіны — Сербіі і навучыцца чытаць у арыгінале Міларада Павіча і Горана Петравіча.   Як патлумачыў дэкан філалагічнага факультэта прафесар Іван Сямёнавіч Роўда, ... Падрабязней »

Рэгістрацыя на ЦТ праходзіць у штатным рэжыме

У краіне ідзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі нам у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на раніцу 15 мая зарэгістраваны амаль 32 тысячы чалавек, або 88 367 чалавека-тэстаў (летась на гэты час было зарэгістравана 122 тысячы чалавека-тэстаў). У лідарах, як заўсёды, руская мова (22 123 чалавекі) і матэматыка (19 970 чалавек). Беларускую мову выбралі 9 366 абітурыентаў.   ... Падрабязней »

У БДУІР створаны самыя ашчадныя ўмовы для абітурыентаў

26 сакавіка дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. І хоць абітурыенты гэтай установы адукацыі людзі сучасныя, з камп’ютарам — на “ты” і ўжо даўно праз інтэрнэт азнаёміліся з умовамі паступлення, усё ж ёсць сэнс наведаць універсітэт асабіста. У дзень адкрытых дзвярэй ёсць магчымасць разабраццаў нюансах кожнай спецыяльнасці, якую можна атрымаць у БДУІР, даведацца пра асаблівасці ... Падрабязней »

У БДУ анансавалі прыёмную кампанію

Заўчора рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік Сяргей Абламейка правёў прэс-канферэнцыю. У ёй таксама ўзяла ўдзел адказны сакратар прыёмнай камісіі начальнік галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы БДУ Людміла Хухлындзіна.Сустрэча з журналістамі традыцыйна ў Белдзяржуніверсітэце прадвяшчае ўступную кампанію. А старт ёй будзе дадзены 23 сакавіка глабальным мерапрыемствам — фестывалем факультэтаў. Пра кантрольныя лічбы прыёму Зараз у БДУ вучыцца амаль 31 тысяча ... Падрабязней »

Больш самастойнасці ў падрыхтоўцы да тэсціравання!

Для Аляксандра Конаша, пяцікурсніка фізічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка, тэсціраванне ўяўляе асаблівую цікавасць. І калі для большасці абітурыентаў найважнейшае значэнне мае выніковы бал, то Аляксандра больш цікавіць розніца паміж абсалютным і выніковым балам — а менавіта задачы, якія немагчыма рашыць, бо яны даюць дакладны арыенцір, у якім напрамку трэба паглыбіць падрыхтоўку. Таму калі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў прапанаваў такі ... Падрабязней »

Адказ на любое пытанне тэста можна знайсці ў падручніку

Нядаўна Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў прапанаваў новую паслугу для абітурыентаў — камп’ютарнае тэсціраванне. Яго асноўнай перавагай з’яўляецца тое, што вынік можна атрымаць адразу пасля завяршэння тэставай работы. Абітурыенты маюць магчымасць паўторна выканаць заданні, у якіх былі дапушчаны памылкі, выкарыстоўваючы адпаведныя “падказкі”. Пры жаданні можна азнаёміцца з аўтарскім рашэннем кожнага тэставага задання. Нягледзячы на тое, што камп’ютарнае тэсціраванне арганізавана зусім нядаўна, ... Падрабязней »

Настаўнік за чатыры гады

У сувязі са скарачэннем тэрміну навучання ўніверсітэты перагледзелі спісы педагагічных спецыяльнасцей. Расказвае адказны сакратар прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА: — З 2013 года ўніверсітэт цалкам пераходзіць на 4-гадовы тэрмін навучання. У сувязі з гэтым шмат спецыяльнасцей змянілі назвы. Напрыклад, спецыяльнасць “Матэматыка. Інфарматыка” стала называцца “Матэматыка і інфарматыка”, “Фізіка. Інфарматыка” — “Фізіка і інфарматыка”, ... Падрабязней »

Годны выбар, ці як на яго можна паўплываць з дапамогай правільнага маркетынгу

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на працягу некалькіх гадоў адзначаецца высокая цікавасць абітурыентаў да педагагічных спецыяльнасцей на ўсіх факультэтах. Напрыклад, у 2012 годзе конкурс на дзённай бюджэтнай форме навучання склаў ад 1,3 да 2,7 заявы на месца, прахадныя балы — ад 141 да 252, у тым ліку самыя высокія на спецыяльнасцях “Гісторыя” (252 балы), “Сучасныя замежныя мовы” (247 ... Падрабязней »

Рэйтынгі ўніверсітэтаў і кадравы патэнцыял вышэйшай школы

Двум гэтым пытанням было прысвечана апошняе ў 2012 годзе пасяджэнне Прэзідыўма Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі. Зараз у свеце існуе дастаткова вялікая колькасць міжнародных рэйтынгаў, у аснове якіх самыя розныя сістэмы крытэрыяў і метадалогіі. Напрыклад, сёлета ў інтэрнэт-рэйтынгу Webometrics удзельнічаюць 51 навуковая і адукацыйная ўстанова Рэспублікі Беларусь, а ў рэйтынгу навуковых публікацый Scimago — тры беларускія арганізацыі: Нацыянальная акадэмія ... Падрабязней »

Як рашыць самую складаную задачу?

Нядаўна ў нашу рэдакцыю прыйшоў ліст ад настаўніка фізікі гомельскай гімназіі № 56 Аляксея Мікалаевіча Паўлава. У ім аўтар выказаў свае развагі наконт цэнтралізаванага тэсціравання і ў прыватнасці наконт адной фізічнай задачы. “Хацелася б падзяліцца варыянтам рашэння задачы В10 у заданнях 2012 года па фізіцы, — піша Аляксей Мікалаевіч. — Скажу прама, на выкананне гэтай задачы было затрачана значна больш як тры гадзіны”. Аўтар пісьма даслаў нам уласнаерашэннезгаданай задачы, ... Падрабязней »