Author Archives: admin

Прафарыентацыя: безумоўна, “за”, але ёсць карысць і ад “супраць”

Карысць прафарыентацыйнай работы сярод школьнікаў сёння ніхто не аспрэчвае. Але вынікі такой работы могуць быць розныя. Малады чалавек можа як упэўніцца ў сваім выбары, так і зразумець, што прафесія не для яго. Аб такім выпадку расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ліцэя № 1 Гродна Лілія Праневіч. Пасля адной з экскурсій на заняткі ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт вучаніца 10 ... Падрабязней »

Псіхалогія для IT-спецыялістаў

Якім павінен быць сучасны выкладчык? Выдатна ведаць свой прадмет і не менш выдатна карыстацца пры навучанні магчымасцямі, якія дае тэхніка? Пастаянна ўзгадняць свае веды з апошнімі навуковымі адкрыццямі? Ведаць псіхалогію сваіх студэнтаў? Менавіта такой бачыцца прафесійная дзейнасць Дар’і Аляксандраўны Пархоменка, старшага выкладчыка кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі факультэта камп’ютарнага праектавання БДУІР. Перад тым як мы пазнаёмімся з прынцыпамі выкладання гэтага ... Падрабязней »

Калі слухаюцца нават робаты

Вы толькі паглядзіце на твары гэтых юнакоў: канцэнтрацыя, напружанасць думкі і адначасова зацікаўленасць лёгка прачытаюцца на іх. Хлопцы ўжо змадэлявалі свайго робата з канструктара Lego. Засталася справа за малым: запраграмаваць робата, каб ён з любога кутка аўдыторыі даехаў да загадзя падрыхтаванай жоўтай лініі і на ёй спыніўся. Безумоўна, я ўтрырую, кажучы пра лёгкасць праграмавання. Тым не менш многія юнакі, якія ... Падрабязней »

Пачынаць ніколі не рана

Нават калі ты яшчэ студэнт і вучышся толькі на 3 курсе. Нават калі гэта IT-сфера, дзе складана не столькі заявіць пра сябе, колькі ўтрымацца на плаву і не згубіцца сярод сваіх канкурэнтаў. Аднак, як падказвае жыццё, канкурэнтаў баяцца — сваёй справы не пачаць. Такое крэда блізка і стваральнікам IT-кампаніі са знаёмай беларускаму вуху назвай “Хмарка” — Ганне Лось, Мікіту Пушному ... Падрабязней »

Свет робатаў і псіхатэрапеўтаў

У зоне рызыкі — усе прафесіі, якія можна аўтаматызаваць Адным з самых цікавых мерапрыемстваў, што праходзіла ў рамках навуковага фэсту “Карпарацыя ведаў”, стала панэльная дыскусія “Прафесіі будучыні”. Вучоныя, выкладчыкі ўніверсітэтаў, студэнты і школьнікі абмеркавалі тое, якім яны бачаць будучы свет, якія прафесіі будуць у трэндзе праз 25—50 гадоў, а якія загадаюць доўга жыць. У дыскусіі прынялі ўдзел: Мікалай ТУШЫН, загадчык кафедры ... Падрабязней »

Віцябляне звяраюць час новых адкрыццяў

Хаця ніхто з выкладчыкаў ці навучэнцаў спецыяльна да таго не імкнецца, Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі проста з зайздросным пастаянствам прыцягвае ўвагу сродкаў масавай інфармацыі. І гэтак жа рэгулярна ў дачыненні да ўстановы адукацыі гучыць слова “першы”. Прычым маштабы падзей і працэсаў, якія зараджаюцца ў сценах філіяла, па-добраму ўражваюць. Менавіта тут калісьці пачаўся эксперымент па ўкараненні бесперапыннай сістэмы прафесійнай ... Падрабязней »

Спаборніцтва і працоўныя будні

Імя Гардзея Хоміча ўжо знаёма беларусам. Як айчынныя, так і расійскія СМІ паведамілі аб перамозе старшага выкладчыка філалагічнага факультэта БДУ на прэстыжным Міжнародным конкурсе “Лепшы настаўнік рускай славеснасці замежжа”. “За майстэрства пераканання” ўшанаваны ён быў і спецыяльным прызам “Учительской газеты”. Мы сустрэліся з Гардзеем Хомічам, каб пагутарыць аб уражаннях ад самога конкурсу, а таксама аб яго методыцы выкладання, якая, дарэчы, ... Падрабязней »

Навука ў нестандартным фармаце

На пачатку снежня ў Мінску прайшоў навуковы фэст “Карпарацыя ведаў”. Мерапрыемства праводзілася пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці і Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі “Расатам” (Расія). Асноўная мэта — інфармаваць маладое пакаленне аб дасягненнях у галіне сучасных тэхналогій і стымуляваць яго да заняткаў навуковай дзейнасцю. У рамках фэсту на розных пляцоўках адбылося ... Падрабязней »

3D-праектаванне: рэаліі сённяшняга дня

Уводны майстар-клас па 3D-мадэляванні арганізаваў для навучэнцаў школ, гімназій і каледжаў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Практыка паказвае, што будучыя абітурыенты пры выбары прафесіі ў большасці выпадкаў арыентуюцца на папулярныя спецыяльнасці — пераважна тыя, што ў грамадскай свядомасці маюць рэйтынг высокааплатных. Акрамя таго, выбар за выпускніка нярэдка робяць яго бацькі. Атрымліваецца, што асабістыя інтарэсы і схільнасці маладога чалавека ўлічваюцца ледзь ці ... Падрабязней »

Заўсёды на сувязі людзі і рэчы

Крыху больш за месяц прайшло з таго часу, як Вышэйшы каледж сувязі змяніў свой статус. Гэта быў апошні вышэйшы каледж краіны. Зараз на шыльдзе гэтай установы адукацыі можна прачытаць: “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі”. Такія перамены былі прадказальнымі і чаканымі. Хутчэй за ўсё, у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі сярод відаў навучальных устаноў ужо не будзе пазначаны вышэйшы каледж. Да таго ... Падрабязней »