Author Archives: admin

Стаць гаспадаром уласнага лёсу

Большасць сёлетніх выпускнікоў ужо знайшлі адказ на адвечнае “Кім быць?”. Аднак менавіта зараз, калі выбар яшчэ не канчатковы і можна ўсё перайначыць, настае пара сумненняў і ваганняў: “Ці правільнае рашэнне было прынята на парозе школы? Можа, маё прызванне ў зусім іншай прафесіі?” Атрымаць самастойнасць і ўпершыню застацца сам-насам з велізарнай адказнасцю за ўласную будучыню — вельмі цяжка. Таму маладым людзям ... Падрабязней »

Педагагічны “оскар”

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Студэнт года”. Упершыню разам з дыпломамі і падарункамі ім уручалася ўнікальная статуэтка “Настаўніца першая мая”. Пераможцай конкурсу ў намінацыі “Мастацка-творчая дзейнасць” стала студэнтка 2 курса факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Лізавета Бурлай. Для дзяўчыны гэтая ўзнагарода як сапраўдны “оскар” — радасць, гордасць і заклік да пакарэння новых прафесійных вяршынь. — Мая ... Падрабязней »

Каго выбіраюць без ваганняў

або Чым выпускнік можа зацікавіць работадаўца? Якім павінен быць сучасны юрыст, эканаміст, менеджар, каб паспяхова працаўладкавацца, мець дастойную зарплату і перспектывы кар’ернага росту? Гэтыя і іншыя пытанні прадстаўнікі вышэйшай школы, прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў, органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абмеркавалі за круглым сталом, арганізаваным у Віцебскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО”. У размове прынялі ўдзел дырэктар філіяла Аляксандр ДЗЯДЗІНКІН, загадчык кафедры ... Падрабязней »

Цесна звязаны з БДУІР

Хутка будзе год, як Мінскі радыётэхнічны каледж набыў статус філіяла БДУІР, стаўшы адзінай сярэдняй спецыяльнай установай адукацыі ў структуры ўніверсітэта. Што змянілася за гэты час? Аб гэтым і не толькі мы гутарым з Сяргеем Мікалаевічам АНКУДАМ, дырэктарам Мінскага радыётэхнічнага каледжа. БДУІР для каледжаі каледж для БДУІР Безумоўна, працэс далучэння мае на ўвазе сумеснае выкарыстанне матэрыяльна-тэхнічнай базы як універсітэта, так і ... Падрабязней »

Адчуць подых студэнцкага жыцця

Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота, якая прайшла 14 мая ў Мінску, сабрала ў адным месцы ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі краіны. У абітурыентаў была магчымасць паглядзець, чым жывуць універсітэты, акадэміі, інстытуты ў сталіцы і ў рэгіёнах, параўнаць, пагутарыць з прадстаўнікамі гэтых устаноў і задаць ім пытанні. Мы таксама пабывалі на ўсіх прафарыентацыйных пляцоўках, якія былі разгорнуты ў Палацы спорту. Выкладчыкі разам са студэнтамі ... Падрабязней »

Пакуты выбару

Адзінае, у чым можна быць упэўненым, што прафесія не будзе служыць вам заўсёды Тыя крытэрыі, якімі доўгі час кіраваліся абітурыенты і іх бацькі пры выбары спецыяльнасці (прэстыжнасць, запатрабаванасць, высокааплатнасць і г.д.), сёння ўжо не спрацоўваюць. Тое, што здавалася надзейным і перспектыўным учора, часта аказваецца эфемерным сёння і бескарысным заўтра. Жыццё надзвычай зменлівае, таму арыентацыя на знешнія фактары не заўсёды апраўдана. Шукаць ... Падрабязней »

Педагагічны каледж для сталіцы

У сталіцы адкрылася новая ўстанова адукацыі — Мінскі гарадскі педагагічны каледж. Рыхтаваць тут будуць выхавальнікаў дашкольных устаноў адукацыі і настаўнікаў пачатковых класаў. Першы набор адбудзецца ў ліпені гэтага года. Аб значнасці такой падзеі для сталічнай сістэмы адукацыі і аб тым, якія перспектывы адкрываюцца перад каледжам і яго будучымі навучэнцамі, мы гутарым з дырэктарам гэтай установы адукацыі Кацярынай Аляксандраўнай ПЯТРУЦКАЙ. — ... Падрабязней »

Віктар Аверын: “Мы працуем, каб выпускнікоў не трэба было перавучваць”

Дэкан біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прафесар Віктар Сяргеевіч Аверын упэўнены, што абітурыенты і іх бацькі разглядаюць біяфак пераважна для набыцця прафесіі выкладчыка біялогіі і хіміі. Але гэта толькі адзін з напрамкаў падрыхтоўкі. Шматгранная сфера Сам Віктар Сяргеевіч — біяхімік, скончыў Маскоўскую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга ветэрынарную акадэмію імя К.І.Скрабіна. Прайшоў розныя ступені навуковай дзейнасці, доўгі час ... Падрабязней »

Універсітэцкія суботы ў ГДУ

Выбар прафесіі — адна з самых складаных праблем для школьніка, які стаіць на парозе самастойнага жыцця. Выпадковасць, непрадуманасць і памылкі ў гэтай адказнай справе выклікаюць незадаволенасць і расчараванні, адмоўна ўплываюць на прадукцыйнасць працы і прафесійны рост работніка. І наадварот, правільна выбраная прафесія становіцца сэнсам жыцця чалавека, прыносіць радасць і задавальненне. Сістэма прафарыентацыйнай работы ў ідэале павінна мець комплексны і шматступеньчаты ... Падрабязней »

Ія Ташлыкава-Бушкевіч: “Хачу, каб мае студэнты палюбілі фізіку так, як я”

На пытанне “Кім быць?” Ія Ташлыкава-Бушкевіч знайшла адказ у 4 гады: безумоўна, фізікам! І з таго часу ніколі не сумнявалася ў сваім рашэнні. З самага маленства яна бачыла прыклад бацькі (Ігар Серафімавіч Ташлыкаў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, пэўны час узначальваў фізічны факультэт БДПУ імя Максіма Танка) і таму марыла жыць і працаваць, як ён, — паўнацэнна, цікава, з адданасцю ... Падрабязней »