Author Archives: admin

Ці можна навучыць і навучыцца творчасці?

Прыклад Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага каледжа пераконвае: можна, бо творчыя задаткі ёсць у кожнага. Лёгкіх шляхоў да поспеху тут не абяцаюць, але гарантуюць моцную прафесійную падтрымку і высокія вынікі ўсім, хто гатовы мэтанакіравана і старанна працаваць. Яскравым пацвярджэннем гэтага з’яўляюцца штогадовыя перамогі навучэнцаў у прэстыжных конкурсах, а галоўнае — паспяховыя прафесійныя і жыццёвыя гісторыі выпускнікоў. Лепшыя традыцыі, інавацыйныя тэхналогіі За некалькі ... Падрабязней »

Будучыя генералы вучацца ў Гродне

Камандзір 11 “А” класа Павел Герасіменка ў пачатку кожнага ўрока рапартуе настаўніку аб гатоўнасці класа да заняткаў. Так робяць усе камандзіры прававых, мытных і падаткова-эканамічных класаў гродзенскай сярэдняй школы № 13. Іх навучэнцы носяць форму і адрозніваюцца ад сваіх аднагодкаў яшчэ і тым, што ў іх раскладзе ёсць дадатковыя факультатывы і спецыяльны курс “Уводзіны ў прафесію”. Заняткі праводзяць супрацоўнікі аддзела ... Падрабязней »

У страху няма сэнсу

Заканчваючы школу, гімназію ці ліцэй, кожны навучэнец павінен вырашыць, з чым яму звязаць сваё жыццё. І калі выбар зроблены на карысць творчых спецыяльнасцей, непазбежна ўзнікаюць пытанні “Што такое творчыя экзамены?”, “Як да іх рыхтавацца?”, “Як перамагчы страх перад экзаменатарамі?”. Даць добрыя парады могуць людзі, якія самі нядаўна прайшлі праз унутраныя экзамены на факультэтах, — студэнты творчых спецыяльнасцей. Другакурсніца Інстытута журналістыкі ... Падрабязней »

Абітурыенты цікавяцца…

З пытаннямі наконт паступлення абітурыенты звярталіся і ў “Настаўніцкую газету”. Вас мы знаёмім з найбольш складанымі пытаннямі, якія патрабуюць кансультацыі ў спецыялістаў, і адказамі на іх. Я хварэю на эпілепсію. Хачу атрымаць прафесію, аднак не ведаю, ва ўстанове прафесійна-тэхнічнай адукацыі якога профілю магу вучыцца з такім захворваннем. Андрэй, Брэст. *** Калі вам ужо ёсць 15 гадоў, звярнуцца трэба ў падлеткавы ... Падрабязней »

Гарачая лінія ў разгары

У Міністэрстве адукацыі паўтара месяца ўжо працуе гарачая лінія для абітурыентаў, арганізаваная на час прыёмнай кампаніі. Ля тэлефона дзяжураць кампетэнтныя ў пытаннях прыёму спецыялісты вышэйшай школы. Так, на працягу чэрвеня па тэлефоне 8 (017) 222-43-12 (менавіта такі нумар трэба набраць, каб трапіць на гарачую лінію) трубку знімала Сняжана Быкаўскіх, супрацоўнік БДТУ, якая шмат гадоў працавала ў прыёмнай камісіі гэтага ўніверсітэта. ... Падрабязней »

Настаўнік — прызванне тваё і маё

Прынята лічыць, што педагагічная прафесія мае тэндэнцыю да зніжэння сваёй запатрабаванасці. Маўляў, гэта толькі сапсаваныя нервы і нізкая заработная плата. Калектыў студэнтаў і выкладчыкаў Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа нястомна развейвае гэты міф, з захапленнем адкрываючы для сваіх абітурыентаў цуды будучай прафесіі. Лоеўскі педагагічны каледж рыхтуе кадры па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” з кваліфікацыяй “настаўнік”. Пры гэтым ён прапаноўвае абітурыентам на выбар ... Падрабязней »

Заўсёды запатрабаваная прафесія

Пры падачы дакументаў абітурыенты цікавяцца будучым размеркаваннем 8 ліпеня пачаўся самы адказны час у жыцці ўчарашніх школьнікаў, гімназістаў і ліцэістаў — уступная кампанія ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Дзверы для будучых студэнтаў адчыніў у гэты дзень і Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна. Сёлета на дзённую форму навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту плануецца прыняць 343 чалавекі, 36 з іх — на ... Падрабязней »

Ад студэнтаў для школьнікаў

Абноўленая дыстанцыйная школа мехмата БДУ Адным з пераможцаў конкурсу адукацыйных анлайн-рэсурсаў у намінацыі “Адукацыйныя анлайн-рэсурсы прыродазнаўчанавуковых факультэтаў” стаў анлайн-рэсурс “Камп’ютарны дызайн матэматычнага кантэнту”. Аднак гэты рэсурс цікавіць нас не толькі па прычыне сваёй перамогі. Займаючыся па ім, студэнты механіка-матэматычнага факультэта пры суправаджэнні выкладчыка ствараюць паўнавартаснае напаўненне дыстанцыйнай школы гэтага факультэта, якая з 1 верасня 2016 года будзе працаваць у абноўленым ... Падрабязней »

Упершыню ў БДУ— конкурс анлайн-рэсурсаў

У БДУ не першы год ідзе распрацоўка адукацыйных анлайн-рэсурсаў па самых розных дысцыплінах — ад гуманітарных да прыродазнаўчанавуковых. Ствараюцца яны на базе электронных сістэм кіравання навучаннем, сярод якіх, напрыклад, Moodle і e-University, якія атрымалі распаўсюджанасць. Тым не менш конкурс, дзе б ацэньвалася якасць гэтых анлайн-рэсурсаў, у вядучым універсітэце краіны праводзіўся ўпершыню. Аб гэтым нам расказаў адзін з арганізатараў конкурсу — ... Падрабязней »

Моладзь выбірае і паступае

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы першымі абітурыентаў сустракаюць тыя, хто яшчэ год ці два назад сам знаходзіўся ў гэтай ролі, — члены студэнцкага сэрвіснага атрада. Іх задача не толькі размеркаваць патокі абітурыентаў і расказаць, дзе што знаходзіцца. Студэнты, якія працуюць падчас уступнай кампаніі, фарміруюць электронную базу “Абітурыент”. Пасля залічэння тыя, хто знаходзіўся ў гэтай базе, аўтаматычна пераносяцца ў ... Падрабязней »