Author Archives: admin

Як атрымаць матываваных абітурыентаў? Гадаваць іх са школьнай лаўкі!

Гэтая сустрэча канчаткова пераканала ў правільнасці выбару — і прафесіі, і ўніверcітэта, і факультэта. Так апісалі свой удзел у дні адкрытых дзвярэй на факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы бацькі Настассі Жукавай. Разам з дачкой, выпускніцай гродзенскай гімназіі № 9, яны сустрэліся з дэканам і прадстаўнікамі ўсіх кафедраў, пабывалі ў лабараторыях і вучэбных кабінетах факультэта. Зрэшты, ... Падрабязней »

Чалавек — для творчасці, а манатонную нецікавую працу павінны выконваць робаты

У апошнія гады ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, назіраецца сапраўдны бум дзіцячай робататэхнікі. Падрастае пакаленне, якое не проста марыць праграмаваць ці кіраваць пэўнымі працэсамі, а хоча ствараць новую рэальнасць, дзе ўсю нудную працу выконваюць робаты, а чалавек займаецца навукай і творчасцю. Напэўна, праз некалькі гадоў гэтыя дзеці будуць штурмаваць факультэты, дзе вучаць аўтаматызацыі і робататэхніцы. Дарэчы, так ... Падрабязней »

Хто спраектуе беларускі электрамабіль?

Інфармацыйныя тэхналогіі даўно знаходзяцца ў зоне павышанай увагі абітурыентаў. Падчас уступнай кампаніі факультэты і спецыяльнасці адпаведнага напрамку запаўняюцца звычайна ў першую чаргу. А што з тымі цікавымі складанымі спецыяльнасцямі, якія знаходзяцца на скрыжаванні праграмавання і інжынернай навукі? Пра гэта мы гутарым з дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ Яўгенам Яўгенавічам ТРАФІМЕНКАМ. — Яўген Яўгенавіч, я мяркую, што спецыяльнасцям вашага ... Падрабязней »

Вучыцца прымаць рашэнні і дзейнічаць

Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, які сёлета адзначыў сваё 20-годдзе, ад самага пачатку з’яўляецца ўнікальнай установай адукацыі з адметнай траекторыяй развіцця. У свой час ён стаў першай бізнес-школай у Беларусі і дагэтуль займае вядучае месца ў сваёй сферы. І калі многія ўстановы адукацыі пачыналіся з малога і толькі з цягам часу дарасталі да магістратуры, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, то ... Падрабязней »

Сёння апошні дзень прыёму на бюджэт

У Беларускім дзяржаўным універсітэце з першага дня прыёму дакументаў мнагалюдна. Ужо ў панядзелак агульная колькасць пададзеных заяў перавысіла кантрольныя лічбы бюджэтнага набору. На некаторыя спецыяльнасці прахадныя балы ўзляцелі да 360 і вышэй. Напрыклад, па стане на 12 гадзін учарашняга дня прахадны бал на спецыяльнасці Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій складаў 368, на факультэт міжнародных адносін (у залежнасці ад спецыяльнасці) — ... Падрабязней »

Хочаце добрую параду? Публікуйцеся, выходзьце ў эфір

Дасланы ў рэдакцыю нашай газеты ліст першакурсніцы Інстытута журналістыкі БДУ Ірыны Івашка — яскравы прыклад таго, з якім хваляваннем ставяцца абітурыенты да ўнутраных выпрабаванняў. Яно і зразумела: ад вынікаў здачы творчых іспытаў у многім залежыць, ці стануць яны студэнтамі прэстыжнай установы вышэйшай адукацыі, будуць вучыцца за бюджэтныя сродкі ці за ўласны кошт. Расказаць пра асаблівасці сёлетняй уступнай кампаніі, а таксама ... Падрабязней »

ЦТ: праверка ведаў і адказнасці

У краіне ідзе цэнтралізаванае тэсціраванне. Як і ў папярэднія гады, першым экзаменам 13 чэрвеня абітурыенты здавалі беларускую мову. Усяго гэтае выпрабаванне прайшлі 21 717 маладых беларусаў (не з’явіўся на тэст 631 чалавек). Ніякіх парушэнняў з боку ўдзельнікаў не зарэгістравана. Што да экзамену па рускай мове, які адбыўся ў аўторак, то яго прайшлі 75 832 абітурыенты. Не з’явіліся на выпрабаванне 2166 ... Падрабязней »

Спецыялісты па трохвымерных тэхналогіях

На факультэце хімічнай тэхналогіі і тэхнікі БДТУ адкрываецца новая спецыяльнасць — “Вытворчасць вырабаў на аснове трохвымерных тэхналогій”. Каб даведацца, што гэта за спецыяльнасць і якіх спецыялістаў будуць рыхтаваць па ёй, мы звярнуліся да Аляксандра Спіглазава, загадчыка кафедры механікі матэрыялаў і канструкцый. Менавіта на гэтай кафедры і будзе весціся падрыхтоўка па новай спецыяльнасці. Асаблівасці трохвымерных тэхналогій Як расказаў Аляксандр Спіглазаў, трохвымерныя, ... Падрабязней »

І практыкі добрыя, і спецыялісты-тэарэтыкі нядрэнныя

Такога меркавання аб выпускніках каледжаў, якія будуць паступаць на скарочаную форму навучання ва ўніверсітэт для павышэння свайго прафесіяналізму, прытрымліваецца прарэктар па вучэбнай рабоце БДТУ Сяргей КАСПЯРОВІЧ. Яго мы і папрасілі расказаць аб асаблівасцях інтэграванай формы навучання ў БДТУ. “Выпускнікоў каледжаў для вучобы ў БДТУ па скарочанай праграме набіраюць толькі на завочную форму навучання, — адразу звярнуў увагу Сяргей Каспяровіч. — ... Падрабязней »

Новая форма — сеткавая

Гісторыя юрыдычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы бярэ свой пачатак у 1978 годзе, калі было створана аддзяленне правазнаўства. Праз тры гады ва ўніверсітэце з’явіўся факультэт правазнаўства. Амаль за чатыры дзесяцігоддзі існавання факультэт заняў аўтарытэтную пазіцыю ў сістэме падрыхтоўкі кадраў. Ён развіваецца, і ў дачыненні да яго часта можна прымяніць слова “ўпершыню”. Тут першымі ў краіне стварылі залу ... Падрабязней »