Author Archives: Галина

Выпускнікі педкласаў становяцца выдатнымі студэнтамі

У мінулым годзе выпускнікі педкласаў упершыню атрымалі права паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без уступных выпрабаванняў. Па ўсёй краіне гэтым правам скарысталіся больш як 300 чалавек, 130 з іх сталі студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Пра тое, наколькі ўдалым быў першы вопыт і што змянілася для выпускнікоў педкласаў у гэтым годзе, нам расказаў дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі адказны ... Падрабязней »

Мяняюцца тэхналогіі, але галоўнае застаецца нязменным

Настаўнік, педагог — гэта не прафесія, а хутчэй прызванне. Не кожны можа стаць геніяльным мастаком, музыкантам ці акцёрам. Не кожнаму дадзена стаць сапраўдным настаўнікам. Настаўніка часта параўноўваюць са скульптарам ці мастаком. Але чалавечае дзіця не гліна, з якой можна вылепіць усё, што хочаш, і нават не мармур, які супрацьпастаўляе намаганням майстра сваю непадатлівасць. Педагога можна хутчэй параўнаць са скульптарам па ... Падрабязней »

У будучыню — з традыцыямі

У 2019 годзе Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага адзначыць 80-годдзе. Створанае ў 1939 годзе рамеснае вучылішча № 8 заклала падмурак якаснай тэхнічнай адукацыі. За амаль восем дзесяцігоддзяў установа адукацыі неаднаразова мяняла назву — гэта было і рамеснае вучылішча № 14 металістаў, і тэхнічнае вучылішча № 7 электрамеханікаў, і дзяржаўны электратэхнічны каледж. Аднак нязменнай застаецца якасць адукацыі, а таксама ... Падрабязней »

Міхаіл Эдуардавіч ЗЯЛЕНСКІ: “Не паступіць ва ўніверсітэт не азначае, што ўсё страчана”

“Інжынерам можна стаць, адвучыўшыся 5 гадоў ва ўстанове вышэйшай адукацыі адразу пасля школы. Але з уласнага вопыту ведаю, што інжынер, які атрымаў спачатку прафесійна-тэхнічную адукацыю, а пасля скончыў універсітэт, мае больш высокі ўзровень падрыхтоўкі і адаптацыі да ўмоў вытворчасці”, — лічыць дырэктар Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі Міхаіл Зяленскі. Больш як 10 гадоў Міхаіл Эдуардавіч узначальвае ўстанову прафтэхадукацыі. Яго кіраўніцтва ... Падрабязней »

Ці лёгка быць студэнтам?

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі завяршыўся чарговы сезон праекта “Я ў БДУІР”. Праект, дзякуючы якому 60 школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны змаглі ўбачыць студэнцкае жыццё знутры, сёлета праходзіць другі раз. Яго мэта — паказаць маладым людзям адрозненне паміж установай вышэйшай адукацыі і школай. Абавязковай умовай для ўдзелу ў праекце быў фотаздымак з дня адкрытых дзвярэй, выкладзены ў сацыяльных ... Падрабязней »

Новыя спецыяльнасці — патрэба рынку працы

Універсітэты Віцебшчыны прапануюць абітурыентам 5 новых спецыяльнасцей. На факультэце машынабудавання і аўтамабільнага транспарту Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з’явілася новая спецыяльнасць “Арганізацыя дарожнага руху”, у плане набору на якую — 10 бюджэтных і 20 платных месцаў на дзённай форме навучання. Адкрыццё спецыяльнасці абумоўлена запатрабаванасцю спецыялістаў з кваліфікацыяй “інжынер-інспектар”. Асноўны заказчык кадраў — ДАІ Віцебскай вобласці. — Парк аўтамабіляў, колькасць аўтатранспартных і аўтарамонтных ... Падрабязней »

Працаваць з абітурыентамі круглы год

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на працягу апошніх гадоў на 100% выконвае план прыёму на бюджэтныя месцы. Сёлета тут плануюць прыняць на першы курс 2634 чалавекі. Падрабязней аб лічбах прыёму і новых спецыяльнасцях мы папрасілі расказаць дэкана факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, адказнага сакратара прыёмнай камісіі ўніверсітэта, дацэнта Юрыя РАМАНОЎСКАГА. — Пачну з лічбаў. У гэтым годзе за кошт сродкаў бюджэту ... Падрабязней »

Універсітэцкая субота: стаўка на разнастайнасць

На мінулым тыдні ў Мінску прайшла XVII Рэспубліканская выстава “Правільны прафесійны выбар — упэўненая будучыня маладога пакалення!”. Установы адукацыі ўсіх узроўняў шырока прадставілі ўласныя напрацоўкі ў галіне прафарыентацыі: на выставачнай тэрыторыі ў рэжыме нон-стоп дзейнічалі майстэрні, майстар-класы і інтэрактыўныя пляцоўкі. Наведвальнікі выставы (пераважна школьнікі) маглі паспрабаваць сябе ў той ці іншай прафесіі, прайсці прафесійную кансультацыю і атрымаць парады спецыялістаў. Завяршэннем ... Падрабязней »

Прафесія, якая ніколі не састарэе

Для выпускнікоў школ надыходзіць гарачы і адказны час: неўзабаве ім трэба будзе здаць выпускныя экзамены, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне і адказаць на пытанне “Што рабіць далей?”. І калі з профілем выпускнікі ў асноўным ужо вызначыліся, то выбар установы адукацыі і спецыяльнасці на гэтым этапе ўсё яшчэ застаецца актуальным. Выбар спецыяльнасці вельмі адказнае рашэнне і залежыць не толькі ад асабістых пераваг і ... Падрабязней »