Author Archives: Галина

Гарачы сезон для аграрыяў

15 лістапада пачаўся прыём дакументаў на завочную форму навучання на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Аграрыі, якія завяршылі работу ў палях, могуць спакойна заняцца будучай адукацыяй. Прыём дакументаў на завочную форму будзе доўжыцца да 5 снежня. Уступныя выпрабаванні пройдуць з 6 па 15 снежня. Залічэнне завяршыцца 20 снежня. У Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт едуць паступаць абітурыенты з усёй краіны. Сёлета для завочнікаў выдзелена больш ... Падрабязней »

Мы цяпер амаль зоркі

Такімі словамі гродзенскія школьнікі апісваюць свае першыя ўражанні ад наведвання курсаў па хіміі і біялогіі на факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Тут у межах Школы дакладных навук кожную суботу дзеці будуць паглыблена асвойваць розныя раздзелы школьнай праграмы. Ідэя рэалізаваць падобную задуму з’явілася на факультэце даўно. Яе неабходнасць пацвердзілі і патрэбы практыкаў: гродзенскія педагогі часта пыталіся ў выкладчыкаў пра арганізацыю адукацыйных курсаў для школьнікаў на ... Падрабязней »

Высокатэхналагічны турызм

У 2022 годзе на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ адкрываецца новая спецыяльнасць. Тут чакаюць абітурыентаў, якія мараць развіваць турызм з выкарыстаннем усіх магчымасцей лічбавай эпохі. Адказ на выклікі глабалізацыі Новая спецыяльнасць называецца “Геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць”. Падрыхтоўка па гэтым напрамку прапаноўвае інавацыйныя падыходы да ўсіх працэсаў у турыстычнай індустрыі. — У Беларусі развіццё турыз­му з’яўляецца адным з прыя­рытэтных напрамкаў ... Падрабязней »

Адукацыя. Лепшы экспарцёр

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прызнаны пераможцам у конкурсе “Лепшы экспарцёр — 2020” у намінацыі “Адукацыя”. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбылася ў Мінскай гарадской ратушы. Дыплом і памятную статуэтку рэктару БДУ Андрэю Каралю ўручыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. Такая высокая ўзнагарода стала магчымай дзякуючы актыўнай рабоце БДУ па навучанні замежных грамадзян. Сёння ва ўніверсітэце праходзяць падрыхтоўку звыш 4 тысяч замежных студэнтаў ... Падрабязней »

На ІТ­-перспектыву

З выбарам будучай прафесіі сутыкаюцца ўсе вучні. І важна, каб ён быў максімальна ўсвядомленым. Гэтаму дапамагаюць класы прафарыентацыйнай накіраванасці. У сярэдняй школе № 28 Брэста сёлета з’явіліся IT-­класы. Іх з’яўленне невыпадковае. Фраза “Я працую ў сферы ІТ” выклікае ў многіх людзей асацыяцыі з высокім заробкам, прафесійным поспехам, кар’ерным ростам і магчымасцю працаваць дыстанцыйна. ІТ-класы выклікалі вялікую цікавасць у вучняў і іх ... Падрабязней »

Спецыялісты, што “чытаюць” людзей

Для таго каб маленькая спрэчка стала вялікім канфліктам, часам дастаткова некалькіх слоў. Значна больш рэсурсаў патрэбна, каб аднавіць згоду. Нярэдка зрабіць гэта дапамагае медыятар. Пра тое, што такое медыятарства і чаму яно можа стаць адукацыяй будучыні, расказвае старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская ліга сямейных медыятараў” Алена Сцяпанава. Медыятар — гэта спецыяліст, які выступае нейтральным пасрэднікам пры рознагалоссях людзей і ... Падрабязней »

Адзіны на ўсю краіну

Адзіная ў краіне ўстанова вышэйшай адукацыі, дзе ажыццяўляюць падрыхтоўку поўнага спектра спецыялістаў для харчовай, перапрацоўчай і хімічнай прамысловасці. Буйны навукова-адукацыйны цэнтр. Так коратка можна ахарактарызаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій. Установа мае багатую гісторыю, але сённяшнюю назву і статус нацыянальнай ВНУ ўніверсітэт атрымаў толькі сёлета. Змены станоўчыя. Але якім чынам яны паўплывалі на перспектывы для студэнтаў і будучых ... Падрабязней »

Першыя 100 гадоў пройдзены

Сёння, 10 снежня, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт адзначае 100-гадовы юбілей. Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды доўжацца ўвесь тыдзень. Ужо ў панядзелак у галоўным корпусе БНТУ разгарнулася адразу 7 выстаў, якія расказваюць пра гісторыю і развіццё галоўнага тэхнічнага ўніверсітэта краіны. Напрыклад, на выставе “Савецкі інжынер — Весці БНТУ” можна паглядзець архіўныя выпускі мнагатыражкі Палітэха за апошнія 65 гадоў і параўнаць іх з ... Падрабязней »

Дарослыя з мультфільмаў

Яны мараць пра шчасце цэлага свету, раўняюцца на блізкіх людзей, параўноўваюць сябе з персанажамі дзіцячых казак і вераць, што свет мяняюць летуценнікі. Усё гэта пра фіналістаў рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года”. Хлопцы і дзяўчаты, улюбёныя ў свае факультэты і захопленыя творчасцю, расказваюць пра матывацыю паспяваць усюды і прэзентуюць выбраныя спецыяльнасці будучым абітурыентам.  “Дабрыня ў мяне ад Золушкі, аптымізм — ад Карлсана, ... Падрабязней »

Ад абітурыента да спецыяліста

Днямі Валерый Галянкоў, студэнт факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, правёў майстар-класы ў некалькіх школах і гімназіях Гродна. Перад навагоднімі святамі тэмай сустрэч была падрыхтоўка святочнага стала. Студэнт спецыяльнасці “Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання”, які сам учора быў абітурыентам, расказаў абітурыентам сённяшнім пра тое, як вучацца на факультэце біялогіі і экалогіі, што ён ужо ўмее, чаму ... Падрабязней »