Архіў катэгорыі : Тэсцiраванне

Час збіраць “ураджай”

У гэтым годзе беларускія абітурыенты паказалі 408 стабальных вынікаў. У цэнтралізаваным тэсціраванні прынялі ўдзел 84 тысячы чалавек. Стабальныя вынікі паказалі 392 абітурыенты, 16 з іх здолелі аформіць дубль. Амаль палова абітурыентаў скарысталася магчымасцю здаваць 4 тэсты. Дадатковы сертыфікат дасць ім больш шырокі выбар з ліку спецыяльнасцей, якія знаходзяцца на стыку галін ці прадметных абласцей. Сёлета таксама пашырыліся магчымасці выпускнікоў мінулых ... Падрабязней »

Працягваецца рэгістрацыя на ЦТ

Нагадваем, што да 1 чэрвеня (уключна) праходзіць рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 15 мая на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістраваліся больш за 40 тысяч абітурыентаў, што суадносіцца з лічбамі мінулага года. Многія з іх плануюць здаваць 4 іспыты (у сярэднім рэгіструецца 3,4 тэста на чалавека). Пункты рэгістрацыі на ЦТ (а іх у ... Падрабязней »

Першыя спробы

Працягваецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Для абітурыентаў, якія маюць намер паступаць ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, гэта выдатны шанс праверыць свае веды. Напрыканцы этапу ў іх будзе магчымасць азнаёміцца з рашэннем тэставых заданняў, выканаць работу над памылкамі і акрэсліць шляхі найбольш эфектыўнай падрыхтоўкі да ЦТ. Вельмі важна, што ў ходзе рэпетыцыйнага тэсціравання можна набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка ... Падрабязней »

Многие не прочитывают все варианты ответов, а выбирают первый понравившийся

В 2016 году в ЦТ по французскому языку приняли участие 678 человек. Средний балл выполнения теста составил 38,68. Максимальный балл (100) и минимальное количество баллов (8) получили по два участника тестирования. Результаты выпускников городских школ выше показателей выпускников школ, расположенных в сельской местности. Однако нельзя не отметить существенный рост результативности выполнения ими тестовых работ. Средний балл выпускников сельских школ 2016 ... Падрабязней »

Па гэты бок тэста

Настаўніцай англійскай мовы ў школе працую 15 гадоў, а чатыры гады назад занялася падрыхтоўкай выпускнікоў да цэнтралізаванага тэсціравання. Адной з умоў, якія выстаўляю навучэнцам, з’яўляецца абавязковае праходжанне ўсіх этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання па англійскай мове. Назіраючы за перад- і паслятэставымі перажываннямі маіх падапечных, я задалася пытаннем: ці змагу я справіцца з заданнем, ці змагу ў патрэбны момант сабрацца і ва ўмовах строгага кантролю, пад ... Падрабязней »

ЦТ: праверка ведаў і адказнасці

У краіне ідзе цэнтралізаванае тэсціраванне. Як і ў папярэднія гады, першым экзаменам 13 чэрвеня абітурыенты здавалі беларускую мову. Усяго гэтае выпрабаванне прайшлі 21 717 маладых беларусаў (не з’явіўся на тэст 631 чалавек). Ніякіх парушэнняў з боку ўдзельнікаў не зарэгістравана. Што да экзамену па рускай мове, які адбыўся ў аўторак, то яго прайшлі 75 832 абітурыенты. Не з’явіліся на выпрабаванне 2166 ... Падрабязней »

Прыёмная кампанія будзе дэмакратычнай і галоснай

На пачатку лета быў зацверджаны склад Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам правядзення ўступных выпрабаванняў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах адукацыі. Як і ў папярэднія гады, у рабоце камісіі задзейнічана каля 200 работнікаў Камітэта дзяржкантролю, якія будуць сачыць за выкананнем заканадаўства падчас уступнай кампаніі. Узначаліла Дзяржаўную камісію віцэ-прэм’ер урада Наталля Іванаўна Качанава. Днямі пад яе старшынствам у Камітэце дзяржкантролю ... Падрабязней »

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

Роўна праз месяц, 14 чэрвеня, экзаменам па беларускай мове пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне. А зараз поўным ходам ідзе рэгістрацыя на ЦТ (будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна). Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 12 мая ў краіне зарэгістравалася больш як 25 тысяч абітурыентаў, у тым ліку ёсць і тыя, хто будзе здаваць кітайскую мову.  Пра тое, што ... Падрабязней »

Нашпігоўваць на тэст ці вучыць прадмету?

Чаму старшакласнікі пры падрыхтоўцы да ЦТ вельмі часта наймаюць рэпетытараў? З-за сваёй няўпэўненасці ў ведах, недастатковасці школьных урокаў ці недасканаласці падручнікаў? Ці, магчыма, існуюць іншыя прычыны? Калі можна выкарыстоўваць тэставую форму кантролю ведаў, а калі рабіць гэта не варта? Што на гэты конт думаюць людзі, якія не першы год працуюць у сферы адукацыі? «Трэба вывучаць сам прадмет, як гэта было ... Падрабязней »

Ці трэба на тэсціраванні вучыць абітурыентаў доказу тэарэмы Піфагора?

Нават самы лянівы чытач праз розныя інфармацыйныя рэсурсы можа знайсці шмат матэрыялаў аб месцы і ролі цэнтралізаванага тэсціравання ў адукацыйным працэсе. Аднак час ад часу ў сацыяльных сетках (і не толькі) сустракаюцца сумніўныя меркаванні, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Мы неаднойчы звярталі на гэта ўвагу бацькоўскай і настаўніцкай грамадскасці. Паспрабуем у чарговы раз… Довад першы. Быццам бы тэставыя заданні не спрыяюць ... Падрабязней »