Архіў катэгорыі : Выбар прафесіі

Дарога ў бізнес

У мінулую суботу адбыўся дзень адкрытых дзвярэй у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Мерапрыемства наведалі звыш сотні абітурыентаў і іх бацькоў, якія цікавіліся ўмовамі паступлення ў гэтую адну з самых прэстыжных устаноў адукацыі краіны. Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій — унікальнае падраздзяленне ў структуры БДУ. Тут дзейнічае практыка-арыентаваная магістратура, у тым ліку МВА, а таксама праграмы перападрыхтоўкі і павышэння ... Падрабязней »

За моўнай кампетэнтнасцю і жыццёвай самастойнасцю

Маё знаёмства з лінгвагуманітарным каледжам пачалося з кароткай тэлефоннай гаворкі з дырэктарам навучальнай установы Надзеяй Меньшчыкавай, якая адразу паставіла перад фактам: “На сёння наш каледж — шматструктурная, мабільная, сучасная ўстанова адукацыі, якая дае добры старт для далейшага прафесійнага росту кожнаму навучэнцу”. А затым працягнула: “Не верыце? Прыязджайце — і вы пераканаецеся ў гэтым на ўласныя вочы!” Паехала і пераканалася. З ... Падрабязней »

Усебаковая адукацыя і мужчынскае выхаванне

У практыцы работы сярэдняй школы № 9 Слоніма ранняя прафарыентацыя, падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага выбару прафесіі, служэння Айчыне эфектыўна забяспечваюцца ва ўмовах навучання ў кадэцкіх класах. Ад класа да корпуса Першы ваенна-патрыятычны клас быў адкрыты ў 1997 го­дзе. Адной з задач, якую прыйшлося вырашаць пры арганізацыі яго работы, стала фарміраванне выхаваўчай сістэмы, здольнай эфектыўна ўплы­ваць на  выхаванне маральных якасцей асобы. ... Падрабязней »

БДУ чакае гасцей

У Беларускім дзяржаўным універсітэце стартавалі ўжо традыцыйныя зімовыя дні адкрытых дзвярэй. Усе вучэбныя інстытуты і факультэты, а таксама Юрыдычны каледж і Ліцэй БДУ чакаюць у госці абітурыентаў 2018 года. Ужо ў суботу, 23 снежня, дзверы перад абітурыентамі расчыніць хімічны факультэт. Госці змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю аб правілах і парадку паступлення, задаць пытанні кіраўніцтву, выкладчыкам і студэнтам, азнаёміцца з умовамі навучання. ... Падрабязней »

Сяргей ВАСІЛЕЦ: “У нас моцныя канкурэнты, але мы спраўляемся”

У фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка шмат сур’ёзных канкурэнтаў. Абітурыенты з аналагічным наборам сертыфікатаў ЦТ маюць вельмі вялікі выбар спецыяльнасцей — ад класічных інжынерных да модных ІТ. Таму фізіка-матэматычнаму факультэту даводзіцца прыкладаць дадатковыя намаганні, каб прыняць добра падрыхтаваных абітурыентаў і да таго ж матываваных на педагагічную прафесію. Як вырашаецца гэтая задача, нам расказаў дэкан фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ Сяргей Іванавіч ... Падрабязней »

Прафесія дбайная, творчая, вечная

Колькі б ні мінула часу, як бы ні мяняўся свет, пакуль будуць існаваць эканамічныя адносіны, будзе запатрабавана прафесія бухгалтара. Менавіта бухгалтар вызначае фінансавую стратэгію развіцця бізнесу і трымае ўсе даходы і расходы прадпрыемства пад кантролем. Яму даводзіцца пастаянна прымаць важныя рашэнні і несці за іх адказнасць. Зразумела, для эфектыўнай работы ад бухгалтара патрабуецца актыўны творчы падыход, кампетэнтнае меркаванне, арганізатарская ініцыятыва. ... Падрабязней »

Сустрэча ў новым фармаце

Сёлета дзень адкрытых дзвярэй у Міжнародным універсітэце “МІТСО” прайшоў у новым фармаце. Старшакласнікі прынялі ўдзел у сапраўднай прэс-канферэнцыі. Іх чакала інфармагенцтва са сваімі карэспандэнтамі, фатографамі, а таксама надрукаванымі газетамі. — Мы зыходзім з таго, што, калі чалавек прыходзіць ва ўніверсітэт, ён павінен ведаць, да чаго імкнецца, — звярнула ўвагу прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародных сувязях, доктар юрыдычных навук, дацэнт ... Падрабязней »

Убачыць, дакрануцца, адчуць

У БНТУ стартаваў другі сезон праекта “Прафарыентацыйныя суботы”. 28 кастрычніка тут прайшоў дзень адкрытых дзвярэй, дзе абітурыентам быў прадстаўлены ўвесь калейдаскоп універсітэцкіх магчымасцей. А з пачатку лістапада кожную суботу выпускаючыя кафедры будуць прэзентаваць асобныя спецыяльнасці. Першай 4 лістапада пачала кафедра прамысловага дызайну і ўпакоўкі, якая прадставіла спецыяльнасці “Упаковачная вытворчасць” і “Дызайн вытворчага абсталявання”. — Дзень адкрытых дзвярэй — гэта перш ... Падрабязней »

Рэсурсны цэнтр дапамагае ў прафесійным самавызначэнні

У сярэдняй школе № 3 Зэльвы з 2012 года рэалізоўваўся інавацыйны праект, звязаны з ацэнкай узроўню гатоўнасці старшакласнікаў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння. На працягу двух гадоў было сабрана шмат тэматычнага матэрыялу, якім калектыў дзяліўся з калегамі раёна. А ў 2016 годзе ў школе быў адкрыты абласны рэсурсны цэнтр. Нядаўна на яго базе прайшоў абласны семінар па прафарыентацыі, у якім узялі ... Падрабязней »

Галоўная мэта — сяброўства

“Першакурснік FESTival” хоць і маладое свята, але паспела стаць любімым сярод студэнтаў 1 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. І нездарма, бо яно ствараецца з імі і для іх. Сёлета фэст сабраў гасцей другі раз. Ідэя яго правядзення ўзнікла ў 2016 годзе, і мінулагодняе лета актывістаў БРСМ БДУ было накіравана на распрацоўку канцэпцыі мерапрыемства. “Мы ўбачылі, што ёсць патрэба ў азнаямленні першакурснікаў ... Падрабязней »