Архіў катэгорыі : Выбар прафесіі

Для прафесіяналаў не бывае непераадольных цяжкасцей

Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання — новая назва адной з найбольш рэйтынгавых і найстарэйшых у нашай краіне ўстаноў прафесійнай адукацыі, якая з’явілася на адукацыйнай карце Віцебшчыны 1 студзеня 2016 года. На працягу больш чым васьмі дзесяцігоддзяў тут рыхтуюць спецыялістаў для перапрацоўчай прамысловасці, грамадскага харчавання і гандлю. Чым абумоўлена змена ў статусе ўстановы і якія перспектывы яна раскрывае перад навучэнцамі, расказвае дырэктар ... Падрабязней »

Вочна-завочны дыялог

Заняткі “Абітурыент хімічнага факультэта” набіраюць усё большую папулярнасць сярод адзінаццацікласнікаў. Апошнім часам іх наведвае каля сотні школьнікаў, дваццаць з якіх абавязкова паступяць на хімічны факультэт. Прыязджаюць і з суседняй Літвы — этнічныя беларусы могуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтную форму навучання. Такой папулярнасцю, упэўнена Жанна Анатольеўна Цабкала, старшы выкладчык кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ, намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце ... Падрабязней »

Мы і наш каледж

Навучэнцы і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага электратэхнічнага каледжа імя І.Шчаснага запрасілі на майстар-класы старшакласнікаў Гродна і Гродзенскага раёна. Так інтэрактыўна тут прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства “Мы і наш каледж”. Лабараторыі і майстэрні, музей і выставу тэхнічнай творчасці маглі наведаць у гэты дзень школьнікі. А экскурсаводамі былі не толькі выкладчыкі і майстры вытворчага навучання, але і навучэнцы каледжа. Створаны ў 1939 годзе, ... Падрабязней »

Прафарыентацыя: безумоўна, “за”, але ёсць карысць і ад “супраць”

Карысць прафарыентацыйнай работы сярод школьнікаў сёння ніхто не аспрэчвае. Але вынікі такой работы могуць быць розныя. Малады чалавек можа як упэўніцца ў сваім выбары, так і зразумець, што прафесія не для яго. Аб такім выпадку расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ліцэя № 1 Гродна Лілія Праневіч. Пасля адной з экскурсій на заняткі ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт вучаніца 10 ... Падрабязней »

Віцябляне звяраюць час новых адкрыццяў

Хаця ніхто з выкладчыкаў ці навучэнцаў спецыяльна да таго не імкнецца, Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі проста з зайздросным пастаянствам прыцягвае ўвагу сродкаў масавай інфармацыі. І гэтак жа рэгулярна ў дачыненні да ўстановы адукацыі гучыць слова “першы”. Прычым маштабы падзей і працэсаў, якія зараджаюцца ў сценах філіяла, па-добраму ўражваюць. Менавіта тут калісьці пачаўся эксперымент па ўкараненні бесперапыннай сістэмы прафесійнай ... Падрабязней »

3D-праектаванне: рэаліі сённяшняга дня

Уводны майстар-клас па 3D-мадэляванні арганізаваў для навучэнцаў школ, гімназій і каледжаў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Практыка паказвае, што будучыя абітурыенты пры выбары прафесіі ў большасці выпадкаў арыентуюцца на папулярныя спецыяльнасці — пераважна тыя, што ў грамадскай свядомасці маюць рэйтынг высокааплатных. Акрамя таго, выбар за выпускніка нярэдка робяць яго бацькі. Атрымліваецца, што асабістыя інтарэсы і схільнасці маладога чалавека ўлічваюцца ледзь ці ... Падрабязней »

Заўсёды на сувязі людзі і рэчы

Крыху больш за месяц прайшло з таго часу, як Вышэйшы каледж сувязі змяніў свой статус. Гэта быў апошні вышэйшы каледж краіны. Зараз на шыльдзе гэтай установы адукацыі можна прачытаць: “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі”. Такія перамены былі прадказальнымі і чаканымі. Хутчэй за ўсё, у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі сярод відаў навучальных устаноў ужо не будзе пазначаны вышэйшы каледж. Да таго ... Падрабязней »

Для юных інфарматыкаў — акадэмія ў БДУІР

Акадэмія інфарматыкі для школьнікаў хутка адкрыецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Яна створана з мэтай дапамагчы навучэнцам школ, ліцэяў, гімназій лепш арыентавацца ў сферы разнастайнасці ІТ-прафесій. Адным з самых адказных крокаў у жыцці кожнага чалавека з’яўляецца правільны і своечасовы выбар прафесіі. Маладым людзям складана выбіраць з вялікай колькасці спецыяльнасцей. Практыка паказвае, што найлепшых поспехаў дасягае той, хто загадзя ... Падрабязней »

Кожны дзясяты курсант — з сям’і пагранічнікаў

У Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі прыёмнай кампаніі 2015 года, і ўжо ёсць план работы з абітурыентамі на будучы год. Інстытут ставіць за мэту не проста выканаць кантрольныя лічбы прыёму, а знайсці менавіта сваіх абітурыентаў — патрыятычна выхаваных, фізічна і інтэлектуальна моцных і, галоўнае, матываваных да службы на такім адказным рубяжы Айчыны, як дзяржаўная мяжа. Як паведаміў першы ... Падрабязней »

Школьныя крокі да паспяховай прафесійнай будучыні

У гэтым годзе ў краіне з’явілася новая алімпіяда “Крок да інавацый”, а з ёй і новая магчымасць для школьнікаў выпрабаваць сябе. У Інстытуце інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ, які стаў арганізатарам гэтага спаборніцтва, дакладна ведаюць, што гэтая адкрытая алімпіяда ні ў якім разе не стане апошняй. Прабацькам алімпіяды можна назваць знакаміты конкурс “ТэхнаІнтэлект”. Тым не менш у гэтых ... Падрабязней »