Архіў катэгорыі : Выбар прафесіі

Вось і новыя абітурыенты падраслі

У краіне пачаўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Пункты арганізацыі і правя­дзення рэпетыцыйнага тэсціравання пачалі работу ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (пералік ёсць на сайце РІКВ). І ўжо ў першыя дні абітурыенты спяшаюцца зарэгістравацца на выпрабаванні. Чаму гэта так важна — прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне? Па-першае, трэба прагнаць страх. Не адцягваць, а з самага пачатку атрымаць неабходны вопыт і зразумець, што ЦТ — ... Падрабязней »

Быццам вялікае жывое палатно…

Культурную прастору сучаснасці немагчыма ўявіць без Віцебска, а сам горад мастакоў — без знакамітага мастграфа, альма-матар многіх пакаленняў і дынастый творцаў, якой па праве ганарыцца Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава. Слаўны пераемнік Віцебскай мастацкай школы мастацка-графічны факультэт адкрыў свету тысячы імён таленавітых майстроў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагогаў, вучоных, дызайнераў. Сучасныя спецыяльнасці Факультэт дае магчымасць атрымаць мастацка-педагагічную адукацыю, заснава­ную на ... Падрабязней »

Нас зразумеюць праз стагоддзе

Што трэба ведаць тым, хто марыць пра прафесію архітэктара? Міжнародную прэмію імя Лазара Хідэкеля ўпершыню ўручылі маладым архітэктарам у Беларусі. Першы ў свеце супрэматычны архітэктар, вучоны і педагог-наватар, адзін з заснавальнікаў знакамітага УНОВІСа і аўтар першага экалагічнага архітэктурнага маніфеста XX стагоддзя, дэкан архітэктурнага факультэта, прафесар Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута Лазар Хідэкель родам з Віцебска. Тут у 14 гадоў ён прыйшоў запісвацца ... Падрабязней »

Першыя валошкі ваенфака

Сёлета ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ўпершыню прыняў у свае шэрагі дзяўчат. Так на рамонкавым полі курсантаў закрасавалі першыя валошкі. Валерыя Алегаўна, Дар’я Мікалаеўна і Карына Аляксандраўна (менавіта так звяртаюцца да курсантак камандзіры) кажуць, што на факультэце ім удзяляюць шмат увагі. Дзяўчаты жартуюць, што часам ад яе нават хочацца крыху адпачыць. Правучыўшыся, здавалася б, непрацяглы час, яны ... Падрабязней »

Не толькі працавік і фізрук

“Няма розніцы, хто будзе кантактаваць з дзецьмі — настаўнік ці настаўніца, важна, каб гэта была асоба, — лічаць героі матэрыялу — хлопцы, якія ў найбліжэйшай будучыні стануць педагогамі. — Спадзяёмся, наш прыклад зможа павярнуць некага да прафесіі”. Трэцякурснік прыродазнаўчага факультэта БДПУ Мі­калай Жураўкін характарызуе сябе як актыўнага, мэтанакіраванага і камунікабельнага юнака, гатовага прыйсці на дапамогу. Сябры дамалёўваюць яго партрэт такімі ... Падрабязней »

У школе юных хімікаў — аншлаг

Школы юных у Беларускім дзяржаўным універсітэце (а сёлета іх 17) пачынаюць новы адукацыйны сезон. Іх дзейнасць накіравана на знаёмства школьнікаў з адукацыйнай і навуковай базай факультэтаў, а таксама на падрыхтоўку да паступлення і навучання ў БДУ. Адным з першых юных аматараў навукі сустракаў хімічны факультэт. І ўжо на арганізацыйным сходзе тут быў сапраўдны аншлаг. На першую сустрэчу з арганізатарамі хімічнай школы ... Падрабязней »

Універсальная адукацыя

Выпускнікі педагагічных універсітэтаў традыцыйна накіроўваюцца працаваць ва ўстановы адукацыі, маладыя ўрачы — ва ўстановы аховы здароўя,  інжынеры — на прадпрыемствы згодна з профілем сваёй падрыхтоўкі. Але ёсць спецыяльнасці, выпускнікі якіх ідуць шырокай дарогай. Фундаментальная адукацыя дазваляе ім выбіраць разнастайныя напрамкі і род дзейнасці — усё вызначаецца інтарэсамі і памкненнямі канкрэтных выпускнікоў. Такой кузняй універсальных спецыялістаў можна наз­ваць і фізічны факультэт Беларускага ... Падрабязней »

Філфак — час, філфак — стыль, філфак — перспектыва!

Маладосць і вопыт, вядучыя навуковыя школы краіны, актыўныя міжнародныя кантакты, філіялы кафедраў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэгіёна, інавацыйныя даследаванні і праекты, яркае творчае і грамадскае жыццё, першыя прыгажуні і лепшыя спартсмены, моцны прафесарска-выкладчыцкі калектыў і амаль тысяча студэнтаў, аб’яднаных любоўю да слова, — усё гэта філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Час У сучасным свеце, які патанае ў інфармацыі, у парадак усё можа прывесці толькі слова. На працягу часу (сёлета філфаку 45 гадоў) пералік спецыяльнасцей і, адпаведна, ... Падрабязней »

Нашчадак мудрага Скарыны

Установа пад апекай Сафійскага сабора. Месца, дзе ў нагу з гасцямі і старажыламі крочыць гісторыя і жывуць успаміны пра яго славутых насельнікаў. Летапіс асветы Полаччыны з 1581 года. І, як пяецца ў гімне ўстановы, “нашчадак мудрага Скарыны” —  гуманітарны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.  Знайсці карпусы гуманітарнага факультэта ў горадзе нескладана. Сюды вядуць усе дарогі і кожны мясцовы жыхар з задавальненнем раскажа, ... Падрабязней »

БДУІР: набор павялічыўся на 290 чалавек

Сёлета ў БДУІР павялічаны набор на папулярныя IT-спецыяльнасці факультэтаў камп’ютарных сістэм і сетак, інфармацыйных тэхналогій і кіравання, камп’ютарнага праектавання, а таксама інжынерна-эканамічнага факультэта. Такім чынам, БДУІР плануе прыняць на вучобу амаль 3,5 тысячы чалавек (на 290 больш, чым летась). План прыёму на дзённую бюджэтную форму навучання складае 1233 чалавекі: 1088 — на аснове агульнай сярэдняй адукацыі і 145 — на скарочаны ... Падрабязней »