15 лістапада пачаўся прыём дакументаў на завочную форму навучання на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Аграрыі, якія завяршылі работу ў палях, могуць спакойна заняцца будучай адукацыяй. Прыём дакументаў на завочную форму будзе доўжыцца да 5 снежня. Уступныя выпрабаванні пройдуць з 6 па 15 снежня. Залічэнне завяршыцца 20 снежня. У Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт едуць паступаць абітурыенты з усёй краіны. Сёлета для завочнікаў выдзелена больш ... Падрабязней »
Мы цяпер амаль зоркі
Такімі словамі гродзенскія школьнікі апісваюць свае першыя ўражанні ад наведвання курсаў па хіміі і біялогіі на факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Тут у межах Школы дакладных навук кожную суботу дзеці будуць паглыблена асвойваць розныя раздзелы школьнай праграмы. Ідэя рэалізаваць падобную задуму з’явілася на факультэце даўно. Яе неабходнасць пацвердзілі і патрэбы практыкаў: гродзенскія педагогі часта пыталіся ў выкладчыкаў пра арганізацыю адукацыйных курсаў для школьнікаў на ... Падрабязней »
Высокатэхналагічны турызм
У 2022 годзе на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ адкрываецца новая спецыяльнасць. Тут чакаюць абітурыентаў, якія мараць развіваць турызм з выкарыстаннем усіх магчымасцей лічбавай эпохі. Адказ на выклікі глабалізацыі Новая спецыяльнасць называецца “Геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць”. Падрыхтоўка па гэтым напрамку прапаноўвае інавацыйныя падыходы да ўсіх працэсаў у турыстычнай індустрыі. — У Беларусі развіццё турызму з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў ... Падрабязней »
Адукацыя. Лепшы экспарцёр
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прызнаны пераможцам у конкурсе “Лепшы экспарцёр — 2020” у намінацыі “Адукацыя”. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбылася ў Мінскай гарадской ратушы. Дыплом і памятную статуэтку рэктару БДУ Андрэю Каралю ўручыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. Такая высокая ўзнагарода стала магчымай дзякуючы актыўнай рабоце БДУ па навучанні замежных грамадзян. Сёння ва ўніверсітэце праходзяць падрыхтоўку звыш 4 тысяч замежных студэнтаў ... Падрабязней »
На ІТ-перспектыву
З выбарам будучай прафесіі сутыкаюцца ўсе вучні. І важна, каб ён быў максімальна ўсвядомленым. Гэтаму дапамагаюць класы прафарыентацыйнай накіраванасці. У сярэдняй школе № 28 Брэста сёлета з’явіліся IT-класы. Іх з’яўленне невыпадковае. Фраза “Я працую ў сферы ІТ” выклікае ў многіх людзей асацыяцыі з высокім заробкам, прафесійным поспехам, кар’ерным ростам і магчымасцю працаваць дыстанцыйна. ІТ-класы выклікалі вялікую цікавасць у вучняў і іх ... Падрабязней »
Спецыялісты, што “чытаюць” людзей
Для таго каб маленькая спрэчка стала вялікім канфліктам, часам дастаткова некалькіх слоў. Значна больш рэсурсаў патрэбна, каб аднавіць згоду. Нярэдка зрабіць гэта дапамагае медыятар. Пра тое, што такое медыятарства і чаму яно можа стаць адукацыяй будучыні, расказвае старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская ліга сямейных медыятараў” Алена Сцяпанава. Медыятар — гэта спецыяліст, які выступае нейтральным пасрэднікам пры рознагалоссях людзей і ... Падрабязней »
Адзіны на ўсю краіну
Адзіная ў краіне ўстанова вышэйшай адукацыі, дзе ажыццяўляюць падрыхтоўку поўнага спектра спецыялістаў для харчовай, перапрацоўчай і хімічнай прамысловасці. Буйны навукова-адукацыйны цэнтр. Так коратка можна ахарактарызаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій. Установа мае багатую гісторыю, але сённяшнюю назву і статус нацыянальнай ВНУ ўніверсітэт атрымаў толькі сёлета. Змены станоўчыя. Але якім чынам яны паўплывалі на перспектывы для студэнтаў і будучых ... Падрабязней »
Маладыя, але дасведчаныя
Да работы прыступілі першыя выпускнікі педагагічных класаў Сёлета з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ў прафесійны шлях выправіліся 130 маладых спецыялістаў — першых выпускнікоў педагагічных класаў. Гэта людзі, якія задоўга да паступлення вызначыліся з прафесіяй і мэтанакіравана авалодвалі ёю не 4, як усе студэнты, а цэлых 6 гадоў. Пра выпускнікоў педагагічных класаў, якія ўжо атрымалі дыпломы, і тых, ... Падрабязней »
Па педагогах звяраюць жыццё
Выпускнікоў БДПУ імя Максіма Танка ці педагогаў, што маюць дачыненне да гэтай установы, можна сустрэць ва ўсіх кутках Беларусі. Лёсы гэтых людзей часта становяцца прыкладамі для моладзі, якая толькі пачынае прафесійны шлях. Таму студэнты БДПУ з захапленнем слухалі гісторыі, расказаныя ўдзельнікамі круглага стала “Настаўнік XXI стагоддзя: арыентацыя на будучае пакаленне”. Жыццё з новага ліста — Кажуць, што школа — гэта імгненне, калі дзіця ... Падрабязней »
Універсітэт магчымасцей
Перад гэтымі маладымі людзьмі адчыняліся дзверы многіх устаноў. Але іх марай было стаць студэнтамі менавіта БДУ. Знаёмцеся з выбітнымі першакурснікамі вядучага ўніверсітэта краіны. Настасся Савасцянок: “Выкладчыкам і супрацоўнікам, студэнтам і выпускнікам жадаю адкрыцця новых даследчых гарызонтаў, пашырэння адукацыйных магчымасцей, дасягнення асабістых кар’ерных вышынь, а таксама захавання асаблівага духу БДУ”. Настасся Савасцянок са Жлобіна — студэнтка 1 курса факультэта міжнародных адносін ... Падрабязней »