Напэўна, прыйдзе час, калі людзі значна больш, чым зараз, пачнуць цаніць сапраўднае жыццё. Тое жыццё, дзе шмат чыстага паветра і зеляніны. Дзе кожную раніцу можна назіраць, як узыходзіць сонца, і штовечар дзівіцца прыгажосці неба на захадзе. Дзе час праходзіць не ў пагоні за нейкім верагодным шчасцем, а ў зямным клопаце пра сваю сям’ю, свой дом і сваю гаспадарку. Вясковыя людзі ... Падрабязней »
Нельга ісці ў прафесію з завязанымі вачыма. Гэта небяспечна
Дзень адкрытых дзвярэй дае абітурыентам цудоўную магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі факультэтаў і задаць ім хвалюючыя пытанні. Разумеючы гэта, БДУ праводзіць такі дзень двойчы на год: у першыя дні студзеня і ў другой палове сакавіка. Калі з паступленнем на факультэты, на якія трэба прынесці сертыфікаты ЦТ, усё больш-менш зразумела, то з паступленнем на факультэты з творчым конкурсам узнікае шмат пытанняў. Таму ... Падрабязней »
Любы матэрыял спецыфічны. Пакуль рукі не адчуюць яго, ён будзе кіраваць майстрам
Гэтыя людзі ствараюць імідж краіны. Цяжка ўявіць, што замежнік, вяртаючыся дадому, не прывязе з Беларусі невялічкі распісаны куфэрак ці пано, інкруставанае саломкай, ці, магчыма, яшчэ нейкі выраб. “Дзе можна навучыцца традыцыйным беларускім рамёствам?” — з такім пытаннем звярнуўся ў рэдакцыю чытач. Хацеў бы ён даведацца і пра асаблівасці матэрыялаў, з якімі працуюць рамеснікі. Адказы на пытанні мы знойдзем у Мінскім ... Падрабязней »
Цікавасць да тэхнічных спецыяльнасцей расце
Дзень адкрытых дзвярэй — гэта каштоўная магчымасць атрымаць уласнае ўяўленне пра ўніверсітэт і зразумець тое, пра што не прачытаеш ні ў адным буклеце ці на сайце. У гэты дзень можна проста пагутарыць з прафесарам, загадчыкам кафедры ці дэканам факультэта, можна ўбачыць новыя ракурсы абранай спецыяльнасці і пераканацца ў сваім выбары або… перадумаць (што таксама нядрэнна, бо гэта лепш, чым пазнейшыя ... Падрабязней »
Пазнавальны тур па Беларускім універсітэце транспарту
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту ў асаблівай рэкламе патрэбы не мае. Ужо 60 гадоў гэтая ўстанова паспяхова рыхтуе высакакласных спецыялістаў для розных галін эканомікі. Шчаслівая зорка БелДУТа Зараз выпускнікі ўніверсітэта працуюць на ўсёй постсавецкай прасторы. Нядзіўна, бо большую палову свайго існавання размешчаная ў Гомелі ВНУ мела ўсесаюзнае значэнне. Юнакі і дзяўчаты з пятнаццаці рэспублік ехалі сюды, каб звязаць свой лёс з ... Падрабязней »
Нашпігоўваць на тэст ці вучыць прадмету?
Чаму старшакласнікі пры падрыхтоўцы да ЦТ вельмі часта наймаюць рэпетытараў? З-за сваёй няўпэўненасці ў ведах, недастатковасці школьных урокаў ці недасканаласці падручнікаў? Ці, магчыма, існуюць іншыя прычыны? Калі можна выкарыстоўваць тэставую форму кантролю ведаў, а калі рабіць гэта не варта? Што на гэты конт думаюць людзі, якія не першы год працуюць у сферы адукацыі? “Трэба вывучаць сам прадмет, як гэта было ... Падрабязней »
У пошуках спецыялістаў ІТ-кампаніі рушылі ў рэгіёны
Сёння беларускія ІТ-кампаніі не маюць цяжкасцей у прыцягненні новых заказчыкаў. Аднак ёсць праблема забеспячэння вялікай колькасці заказаў кваліфікаванымі кадрамі. Існуючы попыт на ІТ-спецыялістаў перавышае прапанову больш чым у тры разы. Запатрабаваны ўсе: і студэнты, і выпускнікі тэхнічных універсітэтаў, і вопытныя прафесіяналы. Некаторыя кіраўнікі кампаній сур’ёзна загаварылі аб прыцягненні спецыялістаў з-за мяжы. Між тым у бліжэйшай перспектыве менавіта выпускнікі беларускіх універсітэтаў ... Падрабязней »
Якасная адукацыя стане больш даступнай
У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі на базе Інстытута інфармацыйных тэхналогій адкрылася кафедра ЮНЕСКА “Прафесійная адукацыя ў галіне інфа-камунікацыйных тэхналогій людзей з асаблівымі патрабаваннямі”. Гэта першая падобная кафедра на постсавецкай прасторы, а магчыма, і ў свеце (з больш чым 700 кафедраў ЮНЕСКА). Яе мэтай з’яўляецца пашырэнне даступнасці адукацыі інвалідаў па слыху, іх прафесійная і сацыяльная рэабілітацыя, а таксама павышэнне ... Падрабязней »
Мы працуем не ў белых пальчатках, затое наша справа — на вякі
Аляксандр Сяўрук — навучэнец 3 курса Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў № 1 па спецыяльнасці “Сталяр, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў” — лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І.Дубко, якая прызначаецца за высокія дасягненні ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, дыпламант Рэспубліканскага конкурсу рацыяналізатараў і вынаходнікаў. Пра тое, як выхаваць не толькі добрага спецыяліста, але і рознабаковага чалавека, пра бачанне падрыхтоўкі ... Падрабязней »
Пра філфак, студэнтаў і сесію…
Што такое філалогія і як яна звязана з юрыспрудэнцыяй? Чаму філолаг — гэта не толькі настаўнік у школе? Ці варта бацькам кантраляваць сваіх дзяцей-студэнтаў? На гэтыя пытанні мы знайшлі адказы на філалагічным факультэце БДУ. Ці сталі студэнты больш прагматычнымі? Як расказалі на факультэце, раней галоўнай мэтай было менавіта паступленне ў ВНУ і атрыманне адукацыі. Зараз абітурыентаў цікавіць тое, дзе яны ... Падрабязней »