Архів тега: абітурыент

Час збіраць “ураджай”

У гэтым годзе беларускія абітурыенты паказалі 408 стабальных вынікаў. У цэнтралізаваным тэсціраванні прынялі ўдзел 84 тысячы чалавек. Стабальныя вынікі паказалі 392 абітурыенты, 16 з іх здолелі аформіць дубль. Амаль палова абітурыентаў скарысталася магчымасцю здаваць 4 тэсты. Дадатковы сертыфікат дасць ім больш шырокі выбар з ліку спецыяльнасцей, якія знаходзяцца на стыку галін ці прадметных абласцей. Сёлета таксама пашырыліся магчымасці выпускнікоў мінулых ... Падрабязней »

Працягваецца рэгістрацыя на ЦТ

Нагадваем, што да 1 чэрвеня (уключна) праходзіць рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 15 мая на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістраваліся больш за 40 тысяч абітурыентаў, што суадносіцца з лічбамі мінулага года. Многія з іх плануюць здаваць 4 іспыты (у сярэднім рэгіструецца 3,4 тэста на чалавека). Пункты рэгістрацыі на ЦТ (а іх у ... Падрабязней »

Чароўны свет фізікі

Напэўна, у многіх абітурыентаў ёсць няўдалы вопыт прафарыентацыйных мерапрыемстваў, калі нудныя лектары закалыхвалі манатоннымі галасамі і самым моцным жаданнем было хутчэй збегчы. І як прыемна, калі здараецца наадварот: на сустрэчу прыязджаюць вясёлыя, разумныя, няўрымслівыя студэнты — і прысутныя не жадаюць разыходзіцца. Яны хочуць, каб гэтая магія прадаўжалася… Менавіта такая атмасфера панавала на сустрэчы студэнтаў фізічнага факультэта БДУ з навучэнцамі дзяржынскай ... Падрабязней »

Запатрабаваныя ў горадзе, прызнаныя ў свеце

Як у Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы рыхтуюць прафесіяналаў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж з моманту адкрыцця (больш за 50 гадоў назад) карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод абітурыентаў. Прычына ў тым, што каледж гарантуе сваім навучэнцам якасную адукацыю па запатрабаваных у грамадстве спецыяльнасцях і стапрацэнтнае працаўладкаванне пасля атрымання дыплома. Лепшае пацвярджэнне сказанага — бліскучыя выступленні прадстаўнікоў установы на рэгіянальным, рэспубліканскім і міжнародным этапах ... Падрабязней »

Дадатковая магчымасць

РІКВ запусціў дыстанцыйнае тэсціраванне для абітурыентаў З 1 лютага абітурыенты могуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне ў дыстанцыйнай форме. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў змешчаны тэсты па 15 вучэбных прадметах, доступ да якіх неабмежаваны. Цяпер праверыць свае веды можна праз інтэрнэт у любы час з любога месца. Выпрабаванне ў дыстанцыйнай форме бясплатнае. Такім чынам, да трох этапаў традыцыйнага ўжо (бланачнага) рэпетыцыйнага ... Падрабязней »

БДУ чакае гасцей

У Беларускім дзяржаўным універсітэце стартавалі ўжо традыцыйныя зімовыя дні адкрытых дзвярэй. Усе вучэбныя інстытуты і факультэты, а таксама Юрыдычны каледж і Ліцэй БДУ чакаюць у госці абітурыентаў 2018 года. Ужо ў суботу, 23 снежня, дзверы перад абітурыентамі расчыніць хімічны факультэт. Госці змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю аб правілах і парадку паступлення, задаць пытанні кіраўніцтву, выкладчыкам і студэнтам, азнаёміцца з умовамі навучання. ... Падрабязней »

Першыя спробы

Працягваецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Для абітурыентаў, якія маюць намер паступаць ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, гэта выдатны шанс праверыць свае веды. Напрыканцы этапу ў іх будзе магчымасць азнаёміцца з рашэннем тэставых заданняў, выканаць работу над памылкамі і акрэсліць шляхі найбольш эфектыўнай падрыхтоўкі да ЦТ. Вельмі важна, што ў ходзе рэпетыцыйнага тэсціравання можна набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка ... Падрабязней »

Ва ўстановах прафесійнай адукацыі гарачая пара

Для кожнага абітурыента новы этап жыцця пачынаецца з падачы дакументаў у пэўную навучальную ўстанову. І ліпень для ўчарашніх школьнікаў — гарачая пара: кожны з іх марыць не прагадаць з прафесіяй. Аркадзь Булыга не выключэнне. Абітурыент абдумваў сваё паступленне тры гады, выбраў Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі (кваліфікацыя “кухар 4 разраду”) і, як яму падаецца, не памыліўся. — Я прыйшоў сюды, ... Падрабязней »

Рознымі дарогамі — у свет ІТ

У разгар уступнай кампаніі, якраз паміж ЦТ па матэматыцы і фізіцы, Парк высокіх тэхналогій правёў традыцыйную сустрэчу з абітурыентамі, якія маюць намер паступаць на ІТ-спецыяльнасці. У абітурыентаў была магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, дэканам і студэнтам профільных факультэтаў БДУ, БНТУ, БДУІР і БДТУ. Прадстаўнікі рэзідэнтаў ПВТ далі практычныя парады, на што варта звяртаць асаблівую ўвагу ў працэсе ... Падрабязней »

Скідзельскі напрамак

У гэтыя дні ў Скідзельскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі адбываюцца важныя падзеі: выпускнікам уручаюць дыпломы, а прыёмная камісія прымае дакументы ад абітурыентаў. У канцы чэрвеня дыплом з адзнакай быў уручаны Аляксею Вострыкаву, які атрымаў спецыяльнасць “Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў” з кваліфікацыямі “вадзіцель катэгорыі С”, “слесар па рамонце аўтамабіляў”. А размеркавалі Аляксея ў СПВ “Гродзенскі”. Разам з ім дыпломы па гэтай ... Падрабязней »