Архів тега: абітурыент

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

Ужо амаль два тыдні доўжыцца рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 12 мая зарэгістраваліся больш як 23 тысячы чалавек. Гэта прыкладна адпавядае лічбам мінулага года. Нагадаем, рэгістрацыя на ЦТ пачалася 2 мая і бу­дзе доўжыцца па 1 чэрвеня ўключна. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй ранейшая схема змянілася. Цяпер, перш чым ехаць ... Падрабязней »

Асаблівасці навучання, сацыялка і перспектывы працаўладкавання

Абітурыенты вельмі пазітыўна ўспрынялі новы фармат узаемадзеяння, які прапанаваў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Стрымы з факультэтаў у прамой трансляцыі і ў запісе паглядзелі больш як 18 тысяч чалавек. Праз чаты адказнаму сакратару прыёмнай камісіі, дэканам і рэктару паступілі сотні пытанняў. Сёлетнія лічбы нават большыя, чым падчас традыцыйных дзён адкрытых дзвярэй у мінулыя гады. Дзякуючы анлайн-фармату, на сустрэчах змаглі “прысутнічаць” абітурыенты ... Падрабязней »

Новыя спецыяльнасці і анлайн-кансультацыі па прадметах

Што чакае абітурыентаў падчас уступнай кампаніі — 2020? Як рыхтуецца сустракаць абітурыентаў вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі Гомельшчыны — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў першы прарэктар ГДУ, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Андрэй КРУК. — Андрэй Віктаравіч, зараз поўным ходам ідзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Якія дадатковыя меры бяспекі прымаюцца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй? ... Падрабязней »

Вучыцца нельга актыўнічаць

У гэтым выказванні не могуць знайсці залатую сярэдзіну многія абітурыенты і іх бацькі. Адны перакананы, што ва ўніверсітэце можна толькі вучыцца, бо на іншае часу не застаецца, іншыя ж лічаць, што ў вялізнай установе знайсці нешта для сябе проста нерэальна. Змяніць падобныя думкі на супрацьлеглыя дапамогуць гісторыі студэнтаў, для якіх захапленне стала больш чым хобі менавіта ва ўніверсітэце. Карцінка пра ... Падрабязней »

Дні адкрытых акон

Гэтай вясной установы вышэйшай адукацыі не рызыкнулі запрашаць абітурыентаў у госці. Традыцыйныя дні адкрытых дзвярэй многія перанеслі на больш позні тэрмін. Але некаторыя ўніверсітэты прапанавалі моладзі сустрэцца ў рэжыме анлайн. Для пакалення Z, якое ўмее камуніка­ваць са светам з дапамогай гаджэтаў, такі фармат даволі зручны (асабліва для іншагародніх прадстаўнікоў). Заманліва здзейсніць віртуальную экскурсію па ўніверсітэце, задаць пытанне рэктару ці дэкану, ... Падрабязней »

Пачаўся трэці этап РТ. Не прапусціце!

Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе абітурыентам азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, праверыць узровень уласных ведаў, набыць навыкі запаўнення бланкаў і псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў. Асабліва важна прыняць удзел у трэцім этапе РТ. Як паказвае вопыт, прадстаўленыя на ім тэсты найбольш набліжаны да тых, што прапаноўваюцца абітурыентам на цэнтралізаваным тэсціраванні. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апра­цоўка ... Падрабязней »

Шанс далучыцца да вялікай навукі

Механіка-матэматычны факультэт БДУ не проста чакае, а вядзе пошук лепшых абітурыентаў. Не толькі ўладальнікаў высокіх балаў, а менавіта “сваіх” людзей — захопленых, мэтанакіраваных, матываваных на атрыманне канкрэтных спецыяльнасцей. Дзеля гэтага на факультэце арганізоўваюцца школы юных, праводзяцца канферэнцыі і алімпіяды для школьнікаў. Нядаўна на сайце мехмата з’явіліся ўмовы ўдзелу ажно ў трох інтэлектуальных спаборніцтвах. Такім чынам, вясна для юных аматараў матэматыкі, механікі ... Падрабязней »

Ад лічбавай эканомікі да міжнароднага турызму

На календары вясна, а ў думках будучых абітурыентаў — мары пра студэнцкае жыццё. Якую выбраць прафесію, каб знайсці сваё прызначэнне? У якой галіне будаваць кар’еру? На шчасце, выбар ёсць не толькі ў сталічных выпускнікоў, але і ў моладзі з рэгіёнаў. Сёлета Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны будзе ажыццяўляць набор на тры новыя спецыяльнасці дзённай формы навучання. Падрабязнасці чытайце далей. ... Падрабязней »

Пра выбар прафесіі. І не толькі

У абітурыентаў-2020 пачынаецца зваротны адлік. У школах можна вешаць плакацікі: “Да экзаменаў засталося…”. Гэта складаны перыяд, калі дзецям як ніколі патрэбны добрыя парады і падтрымка. Наша рэдакцыя знаходзіццца ля метро “Акадэмія навук”. У дзяцінстве я думала, што ўсе, хто выходзіць на гэтай станцыі, — вучоныя. Кожны барадаты дзядзь­ка падаваўся мне акадэмікам, а маладыя лю­дзі — аспірантамі і кандыдатамі навук. Цяпер я ведаю, ... Падрабязней »

БДУІР: набор павялічыўся на 290 чалавек

Сёлета ў БДУІР павялічаны набор на папулярныя IT-спецыяльнасці факультэтаў камп’ютарных сістэм і сетак, інфармацыйных тэхналогій і кіравання, камп’ютарнага праектавання, а таксама інжынерна-эканамічнага факультэта. Такім чынам, БДУІР плануе прыняць на вучобу амаль 3,5 тысячы чалавек (на 290 больш, чым летась). План прыёму на дзённую бюджэтную форму навучання складае 1233 чалавекі: 1088 — на аснове агульнай сярэдняй адукацыі і 145 — на скарочаны ... Падрабязней »