Архів тега: прафесія

Прафесіі, якія заўсёды ў модзе

Некалькі гадоў назад я сур’ёзна зацікавіўся фатаграфіяй і жадаю стаць прафесійным фатографам. Падкажыце, калі ласка, дзе, акрамя курсаў фатаграфіі, можна атрымаць адпаведную адукацыю. І ці можна пайсці вучыцца на фатографа пасля 9 класа? Сяргей Мірончык, Мінск. На наш погляд, выдатным варыянтам навучальнай установы для Сяргея можа стаць Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж. Спецыяльнасць “Фатаграфія” там адкрылася яшчэ ў 1982 го­дзе, аднак і ... Падрабязней »

Хто запатрабаваны ў сталіцы, або Арыенцір для тых, хто выбірае прафесію

Не хацелася б запалохваць абітурыентаў верагодным беспрацоўем (спадзяюся, большасць з вас знойдзе спецыяль­насць па душы), але ад гэтага ніхто не застрахаваны. Застацца без працы ня­страшна. Страшна не ведаць, што ў такой сітуацыі рабіць. Візіт у службу занятасці можа стаць нядрэнным рашэннем. Напрыклад, тут могуць дапамагчы тым, хто не паступіў пасля школы ў ВНУ ці ССНУ і не вырашыў яшчэ, чым заняцца. Цэлы шэраг прафесій можна атрымаць вельмі хутка, пры гэтым сумяшчаючы навучанне з падрыхтоўкай да паступлення. На момант наступнай уступнай кампаніі вы будзеце мець ужо вопыт работы. Акрамя таго, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама аказвае падтрымку людзям, якія валодаюць прадпрымальніцкай ініцыятывай і плануюць адкрыць уласную справу: ім выдзяляецца субсідыя больш за 8 мільёнаў рублёў. Чаму б чыста гіпатэтычна не дапусціць наяўнасці добрай камерцыйнай ідэі ў выпускніка школы?.. Падрабязней »

Дзівосны лотас і фізіка

Тое, што яшчэ нядаўна здавалася фантастыкай, сёння становіцца рэальнасцю, прычым не толькі ў навуковых лабараторыях, але і ў штодзённым жыцці. Гаворка ідзе аб нанатэхналогіях, якія, імкліва развіваючыся, абяцаюць чалавецтву сапраўдную рэвалюцыю ў навуцы і тэхніцы. І сёння мы хочам расказаць абітурыентам аб асноўных напрамках развіцця нанатэхналогій: для многіх з іх гэта будзе проста пазнавальна, а некаторыя, магчыма, звернуць больш пільную ... Падрабязней »