Архів тега: прафесія

Справа, актуальная ва ўсе часы

Калі весці гаворку пра Гомельскі каледж чыгуначнага транспарту, то нельга абысці яго гісторыю. Па-першае, гэта найстарэйшая навучальная ўстанова нашай краіны, а сярод сярэдніх тэхнічных такім сур’ёзным узростам не можа пахваліцца ні адна іншая ўстанова адукацыі на ўсёй прасторы СНД. А па-другое, гісторыя гэтага каледжа сапраўды ўнікальная. Ад царскіх часоў 136 гадоў назад, у далёкім 1878 годзе, у горадзе над Сожам ... Падрабязней »

Філолаг-паліглот — не павеў моды, а патрабаванне часу

Старэйшае пакаленне настаўнікаў памятае, як няпроста было раней трапіць на філалагічны факультэт: чатыры чалавекі на месца, а то і больш. Час змяніўся — іншымі сталі патрабаванні на рынку працы, а моладзь стала больш прагматычнай. Каб філалогія не страціла прывабнасці, а выпускнікі філфакаў заставаліся запатрабаванымі, кіраўніцтву філалагічных факультэтаў прыходзіцца ўносіць змены ў вучэбны працэс і шукаць новыя падыходы да падрыхтоўкі будучых ... Падрабязней »

Знайдзіце ў сабе прызванне

Няма сумненняў: урач — адна з самых складаных і адказных прафесій. Тым не менш яна няспынна вабіць моладзь, якая стаіць перад выбарам свайго далейшага лёсу. Медыцынскія ўніверсітэты ніколі не мелі недахопу ў абітурыентах. Чаму гэтая нялёгкая праца так прыцягвае? Напэўна, сакрэт тоіцца ў магчымасці быць карысным людзям у цяжкія моманты іх жыцця, калі менавіта ўрач прыходзіць на дапамогу. Ды і ... Падрабязней »

А.С.САРДАРАЎ: “Шукаць сваю архітэктуру, а не трымацца моды”

Прафесія архітэктара — адна з самых складаных. Гэта прызнана ва ўсім свеце. У такой сферы нават IT-тэхналогіі, роля якіх у апошні час абсалютызуецца, не змогуць замяніць па-сапраўднаму геніяльных ідэй чалавека. Як рыхтуюць людзей, ад якіх залежыць выгляд нашых гарадоў і дамоў, і чаму мы павінны даражыць сваёй унікальнай беларускай архітэктурай, расказаў дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ прафесар Армен Сяргеевіч Сардараў. — Армен ... Падрабязней »

Самая сацыяльна абароненая прафесія

Уступная кампанія пачалася не толькі ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Сёння прыём дакументаў вядуць таксама прафесійна-тэхнічныя ліцэі і каледжы. Нельга сказаць, што там аншлагі (асноўная плынь паступаючых прыйдзецца на жнівень, калі завершыцца прыём ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі), але самыя матываваныя дзеці не чакаюць канца лета. Многія з іх ужо даўно вызначыліся і з будучай прафесіяй, і з навучальнай ... Падрабязней »

Правазнаўца, эканаміст, будаўнік, але толькі не фізік!

Абітурыенты жадаюць быць правазнаўцамі, эканамістамі і будаўнікамі, але толькі не фізікамі. У вышэйшых навучальных установах краіны завяршылася ўступная кампанія. Зараз у ВНУ падводзяцца і аналізуюцца яе вынікі. Аб ходзе сёлетняй уступнай кампаніі ў чатырох універсітэтах Брэстчыны нашай газеце расказалі ў прыёмных камісіях. У найстарэйшай ВНУ вобласці, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна, абітурыентам было з чаго выбіраць. 11 факультэтаў прапаноўвалі 50 спецыяльнасцей. ... Падрабязней »

Чалавека і зямлю стварыў Бог, а ўсё астатняе — будаўнік

Некаторыя людзі яшчэ жывуць у палоне стэрэатыпаў, маўляў, вытворчасць — гэта бруд і шум, дзе рабочыя брыдкасловяць і лаюцца, іх работа некваліфікаваная і нецікавая… Для таго каб пазбавіцца ад гэтых штампаў, дастаткова наведаць сучаснае прадпрыемства або сучасную ССНУ, як, напрыклад, Архітэктурна-будаўнічы каледж Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. На некаторыя спецыяльнасці конкурс тут вышэйшы, чым у ВНУ, а ў размеркаванні выпускнікоў прымаюць удзел кіраўнікі ... Падрабязней »

Першая прыступка прафесійнай адукацыі: спыніцца на ёй ці ісці далей?

Дэмаграфічны крызіс і гіперпапулярнасць вышэйшай адукацыі выклікаюць заклапочанасць многіх ССНУ тым, якое месца сярэдняя спецыяльная адукацыя займае ў грамадскай думцы і свядомасці патэнцыяльных абітурыентаў. Напярэдадні прыёму ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва прайшла­ прэс-канферэнцыя, дзе ішла размова аб рабоце ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў новых умовах. Як працаваць падчас дэмаграфічнага крызісу? Дырэктар каледжа Віктар Малатоўнік звярнуў увагу на тое, што дэмаграфічны спад, ... Падрабязней »

Кожны павінен узвесці свой дом

Пачалася ўступная кампанія на ўсіх узроўнях прафесійнай адукацыі. Чакаюць сваіх абітурыентаў і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Вядома, лепш, калі гэта будуць матываваныя маладыя людзі, накіраваныя на атрыманне канкрэтнай спецыяльнасці ў канкрэтным каледжы. Хаця тут з задавальненнем прымуць і тых, хто напачатку спрабуе свае сілы ў ВНУ (здаровыя амбіцыі вітаюцца). Вопыт паказвае, што многія з тых, хто загадзя не планаваў, а ... Падрабязней »

Хочаш размаўляць на замежнай мове? Практыкуйся!

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Хачу звярнуцца да вас з наступным пытаннем. Мой сын у будучым годзе закончыць 9 клас, але ўжо сёння перад намі паўстала дылема выбару навучальнай установы. Справа ў тым, што хлопчыку лёгка даюцца замежныя мовы і ён выказвае жаданне пасту­паць пасля 11 класаў у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Аднак нашы знаёмыя раяць яму пасля 9 класа прадоўжыць ... Падрабязней »