Архів тега: спецыяліст

Быць гаспадаром на сваёй зямлі

Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж (Аршанскі раён) з 1900 года рыхтуе спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. На працягу больш чым стагоддзя ўстанова адукацыі неаднойчы мяняла назву і ніколі — профіль. Сёлета каледж запрашае будучых спецыялістаў і кіраўнікоў АПК на вучобу па трох спецыяльнасцях: “Аграномія” (на базе 9 класаў і прафесійна-тэхнічнай адукацыі), “Эканоміка і арганізацыя вытворчасці” і “Кіраванне ў АПК” (на базе 9 ... Падрабязней »

На стыку эканомікі і інфарматыкі

Чаму ПВТ зацікаўлены ў выпускніках БДЭУ Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на працягу шэрага гадоў плённа супрацоўнічае з Паркам высокіх тэхналогій, і лекцыя дырэктара адміністрацыі ПВТ Валерыя Цэпкалы для студэнтаў — гэта ў тым ліку пацвярджэнне даўніх дзелавых сувязей. Шмат выпускнікоў БДЭУ пасля заканчэння ўніверсітэта ідуць працаваць у кампаніі — рэзідэнты ПВТ. Парк, адпаведна, аказвае ўніверсітэту дапамогу ў падрыхтоўцы спецыялістаў. Пра ... Падрабязней »

Алімпіяда як выстава, дзе кожны выстаўляе свае веды

Высокія тэхналогіі сёння ў прыярытэце. Зразумела, пастаянна расце і колькасць жадаючых працаваць у сферы IТ. Адпаведна, павялічваецца колькасць абітурыентаў, якія мараць звязаць жыццё з праграмаваннем. Не дзіўна, бо гэта не толькі прэстыжная, але і прыбытковая дзейнасць. Дынамічная сфера Менавіта такіх спецыялістаў рыхтуе кафедра аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі (АСАI) фізічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Зараз тут вучыцца звыш ... Падрабязней »

Спецыялісты па трохвымерных тэхналогіях

На факультэце хімічнай тэхналогіі і тэхнікі БДТУ адкрываецца новая спецыяльнасць — “Вытворчасць вырабаў на аснове трохвымерных тэхналогій”. Каб даведацца, што гэта за спецыяльнасць і якіх спецыялістаў будуць рыхтаваць па ёй, мы звярнуліся да Аляксандра Спіглазава, загадчыка кафедры механікі матэрыялаў і канструкцый. Менавіта на гэтай кафедры і будзе весціся падрыхтоўка па новай спецыяльнасці. Асаблівасці трохвымерных тэхналогій Як расказаў Аляксандр Спіглазаў, трохвымерныя, ... Падрабязней »

Гуляюць усе!

Cёлета ў БДУІР (дарэчы, упершыню ў СНД) пачалася падрыхтоўка прафесійных геймдызайнераў — спецыялістаў у галіне распрацоўкі камп’ютарных гульняў. Новая спецыяльнасць “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)” адразу прыцягнула ўвагу абітурыентаў і стала адной з самых запатрабаваных ва ўніверсітэце. Пра камп’ютарныя гульні, іх інтэлектуальны складнік і камерцыйны патэнцыял мы гутарым з дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР Леанідам Юр’евічам ... Падрабязней »

Служба Зялёнага Крыжа

Пра Чырвоны Крыж ведаюць усе. А вось Зялёны Крыж — гэта таксама медыцына, але тут гаворка ідзе пра медыцыну раслін. Аб тым, як рыхтуюць спецыялістаў у гэтай галіне, і аб юбілейным 50-м выпуску факультэта аховы раслін Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверістэта мы гутарым з дэканам, кандыдатам сельскагаспадарчых навук, дацэнтам Паўлам БАРАДЗІНЫМ. — Павел Уладзіміравіч, 50 — лічба вельмі значная і прыемная. ... Падрабязней »

Пазнавальны тур па Беларускім універсітэце транспарту

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту ў асаблівай рэкламе патрэбы не мае. Ужо 60 гадоў гэтая ўстанова паспяхова рыхтуе высакакласных спецыялістаў для розных галін эканомікі. Шчаслівая зорка БелДУТа Зараз выпускнікі ўніверсітэта працуюць на ўсёй постсавецкай прасторы. Нядзіўна, бо большую палову свайго існавання размешчаная ў Гомелі ВНУ мела ўсесаюзнае значэнне. Юнакі і дзяўчаты з пятнаццаці рэспублік ехалі сюды, каб звязаць свой лёс з ... Падрабязней »

Г.У.САЛАНЕЦ: “Ведаў не можа быць зашмат…”

Чым жыве сёння Гомельскі дзяржаўны медыцынскі каледж, якія задачы ставіць перад сабой на перспектыву і які падыход да падрыхтоўкі будучых спецыялістаў тут абралі — аб гэтым у размове з дырэктарам установы Галінай Уладзіміраўнай САЛАНЕЦ. На Гомельшчыне медыкаў сярэдняга звяна рыхтуюць дзве ўстановы адукацыі — у Гомелі і Мазыры. Сёння мы прапануем нашым чытачам пазнаёміцца з Гомельскім дзяржаўным медыцынскім каледжам. Гэта ... Падрабязней »

Мець добры заробак і быць самастойным

Усе прафесіі карысныя і патрэбныя. Гэтае сцвярджэнне, на якім будавалася прафарыентацыя савецкай адукацыі, актуальнае і ў наш час. У аснове выбару будучай прафесіі павінна ляжаць цікавасць да справы і асабістыя ўменні. Адсюль бярэ пачатак прафесіяналізм. Лепш быць добрым рабочым, чым дрэнным інжынерам. Да таго ж трэба ўлічваць, што сёння прадпрыемствы і арганізацыі вядуць сур’ёзную кадравую палітыку, яны арыентуюцца на тых ... Падрабязней »

Адчыніць дзверы ў будучыню

Які студэнт не марыць стаць запатрабаваным спецыялістам, майстрам сваёй справы, а ў перспектыве — кіраўніком прадпрыемства або ўстановы? Сёлетніх выпускнікоў універсітэтаў ад намераў да пачатку іх здзяйснення аддзяляюць лічаныя месяцы. Безумоўна, кожны з іх спадзяецца атрымаць цікавую работу і набыць заслужаную павагу калег, імкнецца да прафесійнага росту і матэрыяльнага дабрабыту. Аднак ці не завышаны гэтыя чаканні? Што патрабуецца, каб дыплом ... Падрабязней »