Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прызнаны пераможцам у конкурсе “Лепшы экспарцёр — 2020” у намінацыі “Адукацыя”. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбылася ў Мінскай гарадской ратушы. Дыплом і памятную статуэтку рэктару БДУ Андрэю Каралю ўручыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. Такая высокая ўзнагарода стала магчымай дзякуючы актыўнай рабоце БДУ па навучанні замежных грамадзян. Сёння ва ўніверсітэце праходзяць падрыхтоўку звыш 4 тысяч замежных студэнтаў ... Падрабязней »
Архів тега: адукацыя
Не проста выстава, не толькі продаж
Хто хаця б аднойчы не пабываў на абласной выставе-продажы прадукцыі, вырабленай ва ўстановах адукацыі, той не ведае сучаснай Віцебшчыны. А каму пашчасціла пабыць — імкнуцца сюды зноў і зноў. Два дзесяцігоддзі назад у народзе выставу празвалі школьным кірмашом. І гэта замацавалася. Зараз, пачуўшы пра школьны кірмаш, жыхары Віцебска і ваколіц згадваюць у першую чаргу менавіта абласную выставу, а не выязны ... Падрабязней »
Стаць гаспадаром уласнага лёсу
Большасць сёлетніх выпускнікоў ужо знайшлі адказ на адвечнае “Кім быць?”. Аднак менавіта зараз, калі выбар яшчэ не канчатковы і можна ўсё перайначыць, настае пара сумненняў і ваганняў: “Ці правільнае рашэнне было прынята на парозе школы? Можа, маё прызванне ў зусім іншай прафесіі?” Атрымаць самастойнасць і ўпершыню застацца сам-насам з велізарнай адказнасцю за ўласную будучыню — вельмі цяжка. Таму маладым людзям ... Падрабязней »
Лекцыі і лабараторныя работы — у студэнцкіх планшэтах
На хімічным факультэце БДУ ўкараняюцца ўнікальныя для Беларусі інавацыйныя тэхналогіі адукацыі — лекцыйны падкастынг і відэалабараторныя работы. Гэта новая для нашай краіны мадэль арганізацыі вучэбнага працэсу. Мяркуецца, што з яе развіццём эфектыўнасць самастойнай работы студэнтаў істотна павысіцца. Як заўважыла намеснік дэкана хімічнага факультэта БДУ Таццяна Савіцкая, на хімфаку заўсёды імкнуліся зрабіць лекцыі максімальна нагляднымі і зразумелымі для студэнтаў. Напрыклад, мультымедыйныя ... Падрабязней »
Якасная адукацыя стане больш даступнай
У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі на базе Інстытута інфармацыйных тэхналогій адкрылася кафедра ЮНЕСКА “Прафесійная адукацыя ў галіне інфа-камунікацыйных тэхналогій людзей з асаблівымі патрабаваннямі”. Гэта першая падобная кафедра на постсавецкай прасторы, а магчыма, і ў свеце (з больш чым 700 кафедраў ЮНЕСКА). Яе мэтай з’яўляецца пашырэнне даступнасці адукацыі інвалідаў па слыху, іх прафесійная і сацыяльная рэабілітацыя, а таксама павышэнне ... Падрабязней »
Аўстрыю і Аўстралію беларусы пакуль не блытаюць. Што будзе далей?
Сённяшняя наша размова пойдзе з чалавекам, які арганізоўвае работу геаграфічнага факультэта, — з яго дэканам Дзмітрыем Леанідавічам ІВАНОВЫМ. Аднак размова не толькі і нават не столькі пра геаграфічную адукацыю. Хутчэй, гэта развагі чалавека, які ўжо не першы год працуе на факультэце, аб працэсах, якія адбываюцца ў сферы адукацыі: чаму школьнікаў і студэнтаў ужо не так цікавіць вучоба, як гэта было ... Падрабязней »
Viva academia, або Як вывучыцца на Айбаліта?
Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны — адзіная ў Беларусі ўстанова вышэйшай адукацыі, у сценах якой на працягу 90 гадоў набывалі і набываюць прафесійныя веды многія пакаленні ветэрынарных урачоў. Сучасныя калегі добрага доктара ведаюць і ўмеюць значна больш за свайго знакамітага папярэдніка: ветэрынарная медыцына імкліва развіваецца. Сёння яна ператварылася ў адну з найважнейшых галін навукі і практычнай дзейнасці ... Падрабязней »
Калі спецыяльнасці запатрабаваны і абітурыентамі, і рынкам…
“Дзе густа, а дзе пуста” — паводле гэтага прынцыпу размяркоўваюцца абітурыенты па ўстановах адукацыі ўжо не першы год. І калі паглядзець уважліва, то добра відаць прычыны таго, чаму недзе перабор, а недзе недабор. Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж адносіцца да тых устаноў, дзе сёлета было “густа” абітурыентаў: конкурсы на большасць спецыяльнасцей тут выраслі, і, як вынік, — павысіліся прахадныя балы. “Дэмаграфічнага ... Падрабязней »
Расійскія навацыі і беларускі вопыт
Роўна 15 гадоў назад, у чэрвені 1998 года, Выканаўчы Камітэт Саюза Беларусі і Расіі прыняў рашэнне аб стварэнні філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску. І на сённяшні дзень гэта адзіная ўстанова адукацыі, створаная за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. Усе гэтыя гады філіял вельмі актыўна развіваўся і спакваля з малюсенькай ВНУ ператварыўся ў сучасную ўстанову адукацыі, дзе вядзецца падрыхтоўка ... Падрабязней »