Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — унікальная адукацыйная пляцоўка, якая працуе па заканадаўстве і Беларусі, і Расіі. Гэта добры прыклад адзінай навукова-тэхналагічнай і адукацыйнай прасторы дзвюх краін. Больш за тое, ва ўніверсітэце адбываецца сінтэз лепшага вопыту сістэм вышэйшай адукацыі Саюзнай дзяржавы. Падрабязна аб асаблівасцях сёлетняй уступнай кампаніі, аб тым, як ажыццяўляецца адукацыйны працэс менавіта па расійскіх адукацыйных стандартах, расказала прарэктар па вучэбнай рабоце Наталля ВАЛОГІНА. ... Падрабязней »
Архів тега: Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
Цэнтр адукацыі і навукі
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — сапраўдны навукова-адукацыйны цэнтр Магілёўскай вобласці. Тут гарманічна спалучаюцца кансерватыўнасць класічнай адукацыі і інавацыйнае развіццё. Пра тое, у якім кірунку развіваецца ўніверсітэт, нам расказаў рэктар, доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Яўгенавіч ЛУСЦЯНКОЎ. — Міхаіл Яўгенавіч, раскажыце, што ўяўляе сабой Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. — Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — гэта 8 факультэтаў, каледж, агульнаадукацыйны ліцэй, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Ва ўніверсітэце ... Падрабязней »
Універсітэт — адзінства адукацыі і навукі
Каб звязаць сваё жыццё з перадавымі даследаваннямі ў навуцы ці з інавацыйнай вытворчасцю, магілёўскай моладзі зусім не абавязкова адпраўляцца на вучобу ў сталіцу. У абласным цэнтры ёсць свой універсітэт, у якім адукацыя цесна звязана з навукай. Сёлета Беларуска-Расійскі ўніверсітэт адзначае 55-годдзе з дня свайго адкрыцця. Аб дасягненнях, праблемах і перспектывах навучальнай установы карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” пагутарыла з рэктарам універсітэта, прафесарам, ... Падрабязней »
БРУ пачынае рыхтаваць кіраўнікоў праектаў для ІТ-сферы і прамысловасці
Палітра спецыяльнасцей, якія прапаноўваюць нашы ўніверсітэты, не перастае прыемна ўражваць. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт сёлета пачне рыхтаваць спецыялістаў па рабоце з медыцынскай і экалагічнай тэхнікай, а таксама спецыялістаў па кіраванні інавацыйнымі праектамі ў прамысловасці. Размова ідзе аб адкрыцці набору ў бакалаўрыят на два новыя напрамкі: “Біятэхнічныя сістэмы і тэхналогіі” (спецыяльнасць “Біятэхнічныя і медыцынскія апараты і сістэмы”) і “Інаватыка” (спецыяльнасць “Кіраванне інавацыямі ў ... Падрабязней »