Архів тега: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Навука ў свеце мастацтва

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшоў першы фэст “Навука ў свеце мастацтва”. Мерапрыемства ладзілася ў рамках агульнарэспубліканскага фестывалю навукі, арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук. Фэст праводзіўся на пляцоўках спартыўна-культурнага цэнтра ўніверсітэта. Дарэчы, сучасны комплекс, адкрыты ў снежні мінулага года, ідэальна падышоў для такой падзеі. На сцэне свае таленты дэманстравалі майстры танцавальнага і вакальнага мастацтва. А ў зале ўнізе разгарнулася выстава, ... Падрабязней »

Сям’я, у якой усё атрымалася

Летам гэтая навіна хутка абляцела адукацыйную прастору. Дзіва што: не часта здараецца, што студэнтамі адной навучальнай установы становяцца тата, мама і дачка. У гэтым годзе першакурснікамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў сталі Аляксандр, Кацярына і Дар’я Раньшавы. Даша Раньшава, як і многія маладыя людзі яе ўзросту, пра сябе расказвае мала. Гавораць толькі, што можа назваць сябе адказным, камунікабельным, дружалюбным чалавекам і ... Падрабязней »

Каб чалавек цягнуўся за мастацтвам

Многія абітурыенты задумваюцца паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў пасля канцэртаў студэнцкіх калектываў ці эмацыянальных аповедаў сяброў. Некаторыя атрымліваюць запрашэнне паступаць на конкурсах, дзяржэкзаменах у каледжах ці студыях. Але асноўная частка абітурыентаў сцвярджаецца ў прафесійным выбары на днях адкрытых дзвярэй і праслухоўваннях. Прафесійныя парады выкладчыкаў дапамагаюць добра падрыхтавацца да творчых экзаменаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў не толькі ... Падрабязней »

У цэнтры культурных падзей

У мінулую суботу на факультэце культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбыўся дзень адкрытых дзвярэй. Будучыя культуролагі, мастацтвазнаўцы, спецыялісты па сацыякультурнай дзейнасці наведалі ўніверсітэт, каб даведацца пра асаблівасці паступлення, навучання і дзейнасці на ніве культуры. Выкладчыкі і валанцёры з ліку студэнтаў расказалі абітурыентам шмат цікавага пра студэнцкае жыццё. Асабліва старшакласнікі зацікавіліся акадэмічнымі абменамі, якія актыўна практыкуюцца ... Падрабязней »