Архів тега: ЦТ

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

У нядзелю ў Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. У Мінску і рэгіёнах адкрыты 41 пункт рэгістрацыі, якія будуць працаваць да 1 чэрвеня ўключна. У першыя дні ў пунктах рэгістрацыі немнагалюдна. Наперадзе амаль цэлы месяц, і абітурыенты відавочна не спяшаюцца. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, куды мы наведаліся ў панядзелак пасля абеда, з шасці столікаў для рэгістрацыі пастаянна былі задзейнічаны толькі ... Падрабязней »

Рыхтуй веды ўвосень

На вуліцы кастрычнік — а значыць, стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Гэта добрая магчымасць, каб праверыць веды і намеціць шляхі эфектыўнай падрыхтоўкі да ЦТ. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў прапануе прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне па 15 вучэбных прадметах з прадастаўленнем рашэння заданняў для работы над памылкамі. Зараз на сайце РІКВ ёсць кантакты больш чым сотні ўстаноў адукацыі (7 з іх у Мінску), ... Падрабязней »

Бясконцае абітурыенцкае лета

На долю сёлетніх абітурыентаў выпала шмат выпрабаванняў. Зблытаная эпідэміяй апошняя школьная чвэрць, калі сітуацыя мянялася што­дня і давялося нямала хвалявацца і пра здароўе, і пра вучобу, і пра выніковыя адзнакі. Адмененыя выпускныя ўрачыстасці, пра якія адзінаццацікласнікі марылі год ці нават больш, — эпагей школьнага сталення, калі яскрава разумееш, што стаў дарослым (сёлетнія выпускнікі пайшлі ў дарослае жыццё, не станцаваўшы рытуальнага ... Падрабязней »

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

Ужо амаль два тыдні доўжыцца рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 12 мая зарэгістраваліся больш як 23 тысячы чалавек. Гэта прыкладна адпавядае лічбам мінулага года. Нагадаем, рэгістрацыя на ЦТ пачалася 2 мая і бу­дзе доўжыцца па 1 чэрвеня ўключна. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй ранейшая схема змянілася. Цяпер, перш чым ехаць ... Падрабязней »

Пачаўся трэці этап РТ. Не прапусціце!

Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе абітурыентам азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, праверыць узровень уласных ведаў, набыць навыкі запаўнення бланкаў і псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў. Асабліва важна прыняць удзел у трэцім этапе РТ. Як паказвае вопыт, прадстаўленыя на ім тэсты найбольш набліжаны да тых, што прапаноўваюцца абітурыентам на цэнтралізаваным тэсціраванні. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апра­цоўка ... Падрабязней »

Валявы характар + добрая памяць

Цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі лічыцца адным з самых складаных. І выпускнікі, і іх педагогі адзначаюць, што вельмі няпроста запомніць аб’ёмны гістарычны матэрыял. З гэтым згодна і мая сённяшняя суразмоўніца выкладчыца аддзялення даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” Ала Пісарэнка. Ала Аляксееўна доўга працавала і ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі, таму ведае, як дапамагчы падрыхтавацца да ЦТ у рамках школы. У ... Падрабязней »

Зорны клас 11 “Б”

Пяць найвышэйшых вынікаў ЦТ на чацвярых — сапраўдны поспех гродзенскіх выпускнікоў і іх настаўнікаў На працягу сямі апошніх гадоў навучэнцы Гродзенскай вобласці ўваходзяць у тройку лідараў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання. Штогод ёсць у іх скарбонцы і 100-бальныя вынікі. Па традыцыі 11 ліпеня ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашаюць лепшых выпускнікоў на ўрачыстую цырымонію ўручэння сертыфікатаў ЦТ. Сапраўднымі героямі ... Падрабязней »

Паехалі!..

Сёння пачынаецца прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Уступная кампанія лагічна рухаецца да фіналу. Усё мінула: работа над сярэднім балам школьнага атэстата, выбар профілю будучай адукацыі, падрыхтоўка да ЦТ і ўласна ЦТ. Засталося падаць дакументы на абраную спецыяльнасць і чакаць завяршэння гэтага шматмесячнага марафону… Вядома, пакуль не ўсё так проста. Толькі ўладальнікі высокіх балаў могуць дазволіць сабе адносны спакой. Многіх ... Падрабязней »

Тэсты пастаянна ўдасканальваюцца

Цэнтралізаванае тэсціраванне — гэта самы адказны і хвалюючы этап уступнай кампаніі. Зразумела, абітурыентаў цікавіць пра ЦТ усё: якія тэсты ім прапануюць, наколькі яны якасныя, ці будуць адрознівацца сёлетнія заданні ад мінулагодніх і тых, што былі на рэпетыцыйным тэсціраванні? Гэтыя і іншыя пытанні мы адрасавалі дырэктару Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыю МІКСЮКУ. — Юрый Іванавіч, вядома, што ў апошні час вялася ... Падрабязней »

Першыя спробы

Працягваецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Для абітурыентаў, якія маюць намер паступаць ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, гэта выдатны шанс праверыць свае веды. Напрыканцы этапу ў іх будзе магчымасць азнаёміцца з рашэннем тэставых заданняў, выканаць работу над памылкамі і акрэсліць шляхі найбольш эфектыўнай падрыхтоўкі да ЦТ. Вельмі важна, што ў ходзе рэпетыцыйнага тэсціравання можна набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка ... Падрабязней »