Другакласнік Ваня Карась пяць дзён вучыцца ў 35-й гродзенскай школе, а па суботах — у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Тут ён наведвае інтэнсіўны курс для школьнікаў, адкрыты на кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Праўда, займаюцца тут навучэнцы 5—6 класаў, але для дапытлівага Вані зрабілі выключэнне — хлопчык нараўне з астатнімі школьнікамі спасцігае фотасправу, майстэрства працаваць перад ... Падрабязней »
Архів тега: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Убачыць сёння настаўніка будучыні
Педагагічныя класы існуюць ва ўстановах адукацыі Гродзеншчыны з 2015 года. Першыя іх выпускнікі ўжо авалодваюць прафесіяй педагога ва ўніверсітэтах краіны. А вось для сённяшніх навучэнцаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы правялі першы фестываль педагагічных класаў. Удзел у ім прынялі 25 каманд з розных раёнаў вобласці і Гродна — усяго больш за 500 чалавек. Для ўдзельнікаў фестывалю арганізатары — ... Падрабязней »
Калектыў з агульнымі мэтамі
1 верасня навучэнцы спецыяльнасцей “Пачатковая адукацыя” і “Дашкольная адукацыя” сустракалі не ў родным Ваўкавыскім каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а ва ўстановах адукацыі горада. Першы тыдзень навучальнага года — для іх практыка, якая называецца “Першыя дні дзіцяці ў школе”. На выніковай канферэнцыі навучэнцы падзяліліся вопытам першых сямі дзён у школе, падрыхтавалі даклады “Праяўленне пазнавальнай актыўнасці першакласнікаў у першыя ... Падрабязней »
На абед з дэканам
“Абітурыент-2018. Будзь з намі!” — пад такім дэвізам у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. На запрашэнне ўніверсітэта азнаёміцца з умовамі паступлення, спецыяльнасцямі, студэнцкім жыццём адгукнулася больш за тысячу навучэнцаў, іх бацькоў і настаўнікаў. Гасцей вітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. — Будучыня ўніверсітэта — за вамі. Мы рады сустракаць маладое, актыўнае, творчае пакаленне ... Падрабязней »
Юрфак хлебасольны
Яны правучыліся разам толькі два тыдні, але студэнтаў-першакурснікаў ужо аб’яднала агульная справа. Прычым дабрачынная. Пяты раз на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла выстава-кірмаш “Беларусь хлебасольная”. — Калі першы раз ладзілі гэтае мерапрыемства, то хацелі, каб студэнты 1 курса лепш пазнаёміліся і аб’ядналіся агульнай справай, а яшчэ ставілі мэту паказаць традыцыю факультэта — работу валанцёрскіх атрадаў і ... Падрабязней »
Магчымасці для крэатыўных асоб
Факультэт мастацтваў і дызайну — адзін з самых маладых у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Ён быў створаны ў 2006 годзе. Сёння факультэт — унікальная з’ява не толькі ў сценах класічнага ўніверсітэта, але і для ўсяго рэгіёна. Тут рыхтуюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у сферы дызайну, выяўленчага і музычнага мастацтва. — У нас высокія патрабаванні да студэнтаў і выкладчыкаў. ... Падрабязней »
Працаваць з абітурыентамі круглы год
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на працягу апошніх гадоў на 100% выконвае план прыёму на бюджэтныя месцы. Сёлета тут плануюць прыняць на першы курс 2634 чалавекі. Падрабязней аб лічбах прыёму і новых спецыяльнасцях мы папрасілі расказаць дэкана факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, адказнага сакратара прыёмнай камісіі ўніверсітэта, дацэнта Юрыя РАМАНОЎСКАГА. — Пачну з лічбаў. У гэтым годзе за кошт сродкаў бюджэту ... Падрабязней »
Пачынай зараз!
Пракласці шлях робату, а таксама вызначыць траекторыю ўласнага развіцця маглі ўдзельнікі прафарыентацыйнай канферэнцыі ProIT, якая адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы. Яе ўдзельнікамі маглі стаць студэнты і старшакласнікі. Але цікавасць да ІТ-індустрыі ў нашай краіне настолькі вялікая, а праграма мерапрыемства аказалася такой насычанай, што ўзроставая катэгорыя была значна паменшана. Самаму малодшаму з больш чым 200 удзельнікаў было ўсяго ... Падрабязней »
Новая форма — сеткавая
Гісторыя юрыдычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы бярэ свой пачатак у 1978 годзе, калі было створана аддзяленне правазнаўства. Праз тры гады ва ўніверсітэце з’явіўся факультэт правазнаўства. Амаль за чатыры дзесяцігоддзі існавання факультэт заняў аўтарытэтную пазіцыю ў сістэме падрыхтоўкі кадраў. Ён развіваецца, і ў дачыненні да яго часта можна прымяніць слова “ўпершыню”. Тут першымі ў краіне стварылі залу ... Падрабязней »
Зрабіць грамадства больш зразумелым…
Па традыцыі ўрачыстая цырымонія пасвячэння першакурснікаў спецыяльнасці “Сацыялогія” ў студэнты ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбываецца 14 лістапада. Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца Дзень сацыёлага. У рамках святкавання дзён сацыялогіі ва ўніверсітэце арганізоўваюцца навуковыя семінары, сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, заказчыкамі кадраў, выпуск газет і плакатаў, студэнцкі тэатралізаваны капуснік. Зрэшты, не толькі святы і ... Падрабязней »