На хімічным факультэце БДУ ўкараняюцца ўнікальныя для Беларусі інавацыйныя тэхналогіі адукацыі — лекцыйны падкастынг і відэалабараторныя работы. Гэта новая для нашай краіны мадэль арганізацыі вучэбнага працэсу. Мяркуецца, што з яе развіццём эфектыўнасць самастойнай работы студэнтаў істотна павысіцца. Як заўважыла намеснік дэкана хімічнага факультэта БДУ Таццяна Савіцкая, на хімфаку заўсёды імкнуліся зрабіць лекцыі максімальна нагляднымі і зразумелымі для студэнтаў. Напрыклад, мультымедыйныя ... Падрабязней »