Неяк так склалася, што ў дарослым жыцці рэдка ажыццяўляюцца дзіцячыя мары. Магчыма, таму, што ў юнацтве дзяўчат і хлопцаў прывабліваюць складаныя для рэалізацыі прафесіі: першыя жадаюць стаць актрысамі, другія — касманаўтамі. А ёсць такая прафесія, якая заўсёды была, ёсць і будзе адной з найважнейшых, — прафесія медыка. Тысячы дзяцей мараць лячыць людзей, аднак не кожны адважваецца паступаць у медыцынскі ўніверсітэт ... Падрабязней »
Архів тега: прафесія
Мова адчыняе дзверы
Шлях у прафесію ў кожнага свой. У адных ён усвядомлены, у іншых выпадковы. Ёсць меркаванне, што ўсвядомлены выбар больш паспяховы. З гэтым можна пагадзіцца альбо не, аднак, аналізуючы жыццёвыя гісторыі сяброў і знаёмых, разумееш: справа, абраная па душы, заўсёды прыносіць плён. Нельга плыць па цячэнні — Калі мне было 5 гадоў, дзядзька падарыў мне кнігу — дапаможнік па англійскай мове, ... Падрабязней »
Школа юных — крок да мары
Для таго каб вызначыцца з будучай прафесіяй, маладым людзям нярэдка патрэбна падказка спецыялістаў пэўнай сферы ці наведванне падрыхтоўчых курсаў. Тут на дапамогу могуць прыйсці школы юных, якія ўключаюць у сябе і тое, і другое. Адна з такіх школ працуе на базе Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Школа маладога журналіста — гэта прафарыентацыйны праект для школьнікаў, які стартаваў у 2014 годзе. ... Падрабязней »
Аляксандр ЖУК: “Школы вельмі адказна падышлі да выдачы рэкамендацый выпускнікам педкласаў”
Сёлета ў краіне адбыўся першы выпуск педагагічных класаў, выпускнікі якіх атрымалі права паступаць на педспецыяльнасці без уступных экзаменаў. Па сутнасці, рэалізавана ідэя ранняй прафілізацыі і адбору для паступлення ў педагагічныя ўніверсітэты найбольш матываваных і здольных да педагагічнай прафесіі дзяцей. Пра вынікі першага набору нам расказаў рэктар БДПУ імя Максіма Танка Аляксандр ЖУК. — Аляксандр Іванавіч, некалькі гадоў назад вы задумалі ... Падрабязней »
Ва ўстановах прафесійнай адукацыі гарачая пара
Для кожнага абітурыента новы этап жыцця пачынаецца з падачы дакументаў у пэўную навучальную ўстанову. І ліпень для ўчарашніх школьнікаў — гарачая пара: кожны з іх марыць не прагадаць з прафесіяй. Аркадзь Булыга не выключэнне. Абітурыент абдумваў сваё паступленне тры гады, выбраў Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі (кваліфікацыя “кухар 4 разраду”) і, як яму падаецца, не памыліўся. — Я прыйшоў сюды, ... Падрабязней »
Самастойны і абдуманы выбар прафесіі магчымы!
Кожнаму чалавеку на працягу жыццёвага шляху пастаянна даводзіцца прымаць рашэнні, ад якіх часта залежыць яго дабрабыт, а часам і лёс. На пэўным этапе ўзроставага і сацыяльнага развіцця жыццёва важным з’яўляецца адказ на пытанне “Кім быць?”. Асабліва гэта актуальна для навучэнцаў 9 класа. Працягнуць адукацыю ва ўстанове сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі? Атрымаць агульную сярэднюю адукацыю, вывучаючы ўсе прадметы на базавым узроўні? ... Падрабязней »
Не памыліцца ў галоўным
— Правільна выбраная прафесія — гэта не проста ўдала ці няўдала прынятае ў юнацтве рашэнне, а даволі часта шчаслівы ці нешчаслівы лёс, актыўнае, творчае і радаснае жыццё ці пасіўнае, абыякавае і бэссэнсоўнае існаванне, — гаворыць настаўніца хіміі брэсцкага ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Святлана Сяргееўна Мелехавец. Сучасны свет імкліва мяняецца. Разам з ім мяняюцца і прафесіі. Развіццё навукі і тэхнікі ... Падрабязней »
Калі няма добрага чалавека, не можа быць і псіхолага
Інтэрв’ю з прафесійным псіхолагам не можа быць звычайным, асабліва калі гэта намеснік дырэктара Інстытута псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка С.Н.Жарабцоў. Калі за маім суразмоўцам зачыніліся дзверы і я засталася сам-насам з сабой, першая думка, якая з’явілася ў мяне: сёння мы бралі інтэрв’ю адно ў аднаго. Першы такі вопыт за два дзясяткі гадоў маёй журналісцкай дзейнасці. Сяргей Нічыпаравіч ... Падрабязней »
Прафесійна займацца любімай справай
Хочаце набыць запатрабаваную прафесію і падчас вучобы жыць, як на еўрапейскім курорце? Дзівоснай прыгажосці край з багатай гісторыяй і ўнікальнымі палацава-паркавымі ансамблямі, адметнымі культурнымі традыцыямі, развітымі прамысловасцю і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі — аднойчы завітаўшы на Пастаўшчыну, кожны палюбіць гэтую зямлю, адчуе шчырую павагу да яе працавітых, таленавітых, шчодрых людзей. Бясконцыя лясы і 12 гістарычных паркаў, 115 (!) азёр і 86 рэк, ... Падрабязней »
Эксклюзіў для прынца Дацкага
У Віцебскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы лёгкай прамысловасці не толькі рыхтуюць па запатрабаваных прафесіях, але і вучаць шыць шыкоўны абутак, ствараць эпатажныя і рамантычныя калекцыі скураных вырабаў. А яшчэ там вучаць перамагаць у міжнародных прафесійных конкурсах. Ледзь не кожная другая пара беларускага абутку вырабляецца на Віцебшчыне. Дзякуючы такім гігантам, як “Марка” і “Белвест”, а таксама шэрагу іншых галіновых прадпрыемстваў, абласны цэнтр ... Падрабязней »