Архів тега: рэпетыцыйнае тэсціраванне

Рэпетыцыя будучых поспехаў

Стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Гэта значыць, у абітурыентаў з’явілася магчымасць атрымаць аб’ектыўную ацэнку сваіх ведаў на цяперашнім этапе. Вядома, ёю варта скарыстацца. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца ў тры этапы: кастрычнік — снежань, студзень — люты і сакавік — красавік. Дасведчаныя людзі сцвярджаюць, што лепш за ўсё праверыць сябе тройчы (на кожным этапе прапаноўваюцца новыя тэсты). Гэта дапаможа эфектыўна кантраляваць узровень ведаў, бачыць ... Падрабязней »

Усе ўзросты пакорныя РТ

За два дні да РТ прачынаюся ў паніцы: прыснілася, што прыходжу на рэпетыцыйнае тэсціраванне, а ў мяне няма з сабой чорнай гелевай ручкі. Пераводжу дыханне і разумею: ажно дзве чакаюць свайго зорнага часу ў заплечніку. “Глядзі ж, — кажу сама сабе, — пропуск раздрукаваць не забудзься”. І з асалодай пераварочваюся на другі бок. Так пачынаецца прыгода, якой папярэднічала жаданне без ... Падрабязней »

Рыхтуй веды ўвосень

На вуліцы кастрычнік — а значыць, стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Гэта добрая магчымасць, каб праверыць веды і намеціць шляхі эфектыўнай падрыхтоўкі да ЦТ. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў прапануе прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне па 15 вучэбных прадметах з прадастаўленнем рашэння заданняў для работы над памылкамі. Зараз на сайце РІКВ ёсць кантакты больш чым сотні ўстаноў адукацыі (7 з іх у Мінску), ... Падрабязней »

Трэці этап РТ падоўжаны да 24 мая

Як паведаміў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, у шэрагу пунктаў правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання адменены абвешчаныя раней сеансы правядзення РТ. Але ў абітурыентаў будзе магчымасць праверыць свае веды ў пазнейшыя тэрміны. У выпадку адмены сеанса РТ аплата за яго вернецца ў асабісты кабінет абітурыента на сайце РІКВ. Гэтыя грошы можна будзе выкарыстаць для ўдзелу ў РТ у іншыя дні ў любым з ... Падрабязней »

Пачаўся трэці этап РТ. Не прапусціце!

Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе абітурыентам азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, праверыць узровень уласных ведаў, набыць навыкі запаўнення бланкаў і псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў. Асабліва важна прыняць удзел у трэцім этапе РТ. Як паказвае вопыт, прадстаўленыя на ім тэсты найбольш набліжаны да тых, што прапаноўваюцца абітурыентам на цэнтралізаваным тэсціраванні. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апра­цоўка ... Падрабязней »

Вось і новыя абітурыенты падраслі

У краіне пачаўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Пункты арганізацыі і правя­дзення рэпетыцыйнага тэсціравання пачалі работу ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (пералік ёсць на сайце РІКВ). І ўжо ў першыя дні абітурыенты спяшаюцца зарэгістравацца на выпрабаванні. Чаму гэта так важна — прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне? Па-першае, трэба прагнаць страх. Не адцягваць, а з самага пачатку атрымаць неабходны вопыт і зразумець, што ЦТ — ... Падрабязней »

Дадатковая магчымасць

РІКВ запусціў дыстанцыйнае тэсціраванне для абітурыентаў З 1 лютага абітурыенты могуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне ў дыстанцыйнай форме. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў змешчаны тэсты па 15 вучэбных прадметах, доступ да якіх неабмежаваны. Цяпер праверыць свае веды можна праз інтэрнэт у любы час з любога месца. Выпрабаванне ў дыстанцыйнай форме бясплатнае. Такім чынам, да трох этапаў традыцыйнага ўжо (бланачнага) рэпетыцыйнага ... Падрабязней »

Дапамога кожнаму абітурыенту

Сёння амаль усе абітурыенты жадаюць удзельнічаць у рэпетыцыйным тэсціраванні, бо гэта дадатковая магчымасць праверыць свае веды, лепш падрыхтавацца да ўступных выпрабаванняў. Дадатковая адукацыйная паслуга — кантрольны зрэз ведаў — была апрабавана ў Рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 гадоў назад. Гэта была першая спроба рэпетыцыйнага тэсціравання, якая паказала вялікую зацікаўленасць абітурыентаў і ... Падрабязней »