Архів тега: цэнтралізаванае тэсцiраванне

Заўтра стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне

Напярэдадні ўступнай кампаніі варта нагадаць абітурыентам, на якія моманты трэба звярнуць увагу. Нягледзячы на тое, што правілы прыёму не мяняліся, усё ж ёсць некаторыя адметнасці і новаўвядзенні. ЦТ: не забудзьце пашпарт! Сёлета на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістравалася больш як 62 тысячы абітурыентаў. — Гэта крыху менш, чым летась, — адзначыла намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч. — Самымі запатрабаванымі прадметамі ... Падрабязней »

Як пераадолець хваляванне і настроіцца на ўдачу

Заўтра ў Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне — самая складаная, хвалюючая і адказная частка ўступнай кампаніі. Безумоўна, вынікі ЦТ шмат у чым залежаць ад псіхалагічнага стану. Стрэс, звязаны з уступнымі выпрабаваннямі, здольны паралізаваць памяць, мысленне, волю. Ён як бы крадзе чалавека ў яго самога, той перастае належаць сабе ў сітуацыі, калі гэта больш за ўсё неабходна. У наступным матэрыяле размова будзе ... Падрабязней »

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

У нядзелю ў Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. У Мінску і рэгіёнах адкрыты 41 пункт рэгістрацыі, якія будуць працаваць да 1 чэрвеня ўключна. У першыя дні ў пунктах рэгістрацыі немнагалюдна. Наперадзе амаль цэлы месяц, і абітурыенты відавочна не спяшаюцца. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, куды мы наведаліся ў панядзелак пасля абеда, з шасці столікаў для рэгістрацыі пастаянна былі задзейнічаны толькі ... Падрабязней »

Дарога, якую ты выбіраеш сам

Кожнае цэнтралізаванае тэсціраванне — новы летапіс трывог і заспакаенняў, перажыванняў і радасцей, няўдач і перамог. Вышынь, якія дасягаюцца безупыннай працай і рухам наперад. Стабальных прыступак, за якімі стаяць чыесьці добрыя словы, спагадлівыя позіркі, уменне падтрымаць і з павагай прыняць выбар блізкага чалавека. Яна Нікіфарава — выпускніца сталічнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны. Дзяўчына характарызуе сябе як асобу, якая пачынае ... Падрабязней »

Ідзе цэнтралізаванае тэсціраванне

У аўторак у краіне пачалося цэнтралізаванае тэсціраванне. Па традыцыі першымі стартавалі знаўцы беларускай мовы — на гэты прадмет зарэгістравалася больш як 22 тысячы абітурыентаў. Камітэт дзяржкантролю запрасіў журналістаў паглядзець, як праходзіць першы экзамен у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. На цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў БДМУ зарэгістраваліся 452 чалавекі. Экзамен праводзіўся ў шасці аўдыторыях. Як паведамілі адказныя арганізатары, дзяржаўная фельд’егерская ... Падрабязней »

Час збіраць “ураджай”

У гэтым годзе беларускія абітурыенты паказалі 408 стабальных вынікаў. У цэнтралізаваным тэсціраванні прынялі ўдзел 84 тысячы чалавек. Стабальныя вынікі паказалі 392 абітурыенты, 16 з іх здолелі аформіць дубль. Амаль палова абітурыентаў скарысталася магчымасцю здаваць 4 тэсты. Дадатковы сертыфікат дасць ім больш шырокі выбар з ліку спецыяльнасцей, якія знаходзяцца на стыку галін ці прадметных абласцей. Сёлета таксама пашырыліся магчымасці выпускнікоў мінулых ... Падрабязней »

Працягваецца рэгістрацыя на ЦТ

Нагадваем, што да 1 чэрвеня (уключна) праходзіць рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 15 мая на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістраваліся больш за 40 тысяч абітурыентаў, што суадносіцца з лічбамі мінулага года. Многія з іх плануюць здаваць 4 іспыты (у сярэднім рэгіструецца 3,4 тэста на чалавека). Пункты рэгістрацыі на ЦТ (а іх у ... Падрабязней »

Па гэты бок тэста

Настаўніцай англійскай мовы ў школе працую 15 гадоў, а чатыры гады назад занялася падрыхтоўкай выпускнікоў да цэнтралізаванага тэсціравання. Адной з умоў, якія выстаўляю навучэнцам, з’яўляецца абавязковае праходжанне ўсіх этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання па англійскай мове. Назіраючы за перад- і паслятэставымі перажываннямі маіх падапечных, я задалася пытаннем: ці змагу я справіцца з заданнем, ці змагу ў патрэбны момант сабрацца і ва ўмовах строгага кантролю, пад ... Падрабязней »

Чаму геафаку БДУ не хапіла абітурыентаў,

або Як змены ў пераліку ўступных экзаменаў могуць сапсаваць набор? У ліпені пасля залічэння на бюджэтную форму навучання некалькі ўніверсітэтаў абвясцілі дадатковы набор. Нечакана было ўбачыць у гэтым спісе Белдзяржуніверсітэт і тым больш спецыяльнасці, якія традыцыйна карысталіся вялікім попытам як у абітурыентаў, так і ў работадаўцаў. Калі б некалькі гадоў назад хтосьці сказаў, што на “Геалогію і разведку карысных выкапняў” ... Падрабязней »

ЦТ: праверка ведаў і адказнасці

У краіне ідзе цэнтралізаванае тэсціраванне. Як і ў папярэднія гады, першым экзаменам 13 чэрвеня абітурыенты здавалі беларускую мову. Усяго гэтае выпрабаванне прайшлі 21 717 маладых беларусаў (не з’явіўся на тэст 631 чалавек). Ніякіх парушэнняў з боку ўдзельнікаў не зарэгістравана. Што да экзамену па рускай мове, які адбыўся ў аўторак, то яго прайшлі 75 832 абітурыенты. Не з’явіліся на выпрабаванне 2166 ... Падрабязней »