Архів тега: цэнтралізаванае тэсцiраванне

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

Роўна праз месяц, 14 чэрвеня, экзаменам па беларускай мове пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне. А зараз поўным ходам ідзе рэгістрацыя на ЦТ (будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна). Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 12 мая ў краіне зарэгістравалася больш як 25 тысяч абітурыентаў, у тым ліку ёсць і тыя, хто будзе здаваць кітайскую мову.  Пра тое, што ... Падрабязней »

Фізіка цяжкая толькі для тых, хто яе не вучыць

Пра вынікі работы Юрыя Уладзіміравіча Развіна мы ўжо пісалі (нумар ад 13 лютага). Нагадаем, што з двух класаў, якія ён выпусціў у гімназіі № 41 імя В.Х.Сярэбранага Мінска, цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы здавалі 26 чалавек. У выніку адзін вучань Ю.М.Развіна атрымаў 100 балаў, 5 — па 96 балаў, 8 — у дыяпазоне ад 90 да 95 балаў. Сярэдні паказчык — ... Падрабязней »

Ці так “уж невтерпёж” гадаць, чаму роўны лік π у тэстах па матэматыцы?

Даць адназначную ацэнку, удалымі ці не зусім былі вынікі ўступных іспытаў у бягучым годзе, немагчыма. Гэта залежыць ад таго, наколькі тая ці іншая частка насельніцтва задаволіла свае асабістыя ці грамадскія патрэбы. На самай справе, не могуць быць у аднолькавай ступені задаволены вынікамі ўступных іспытаў настаўнік школы і, як цяпер кажуць, менеджар сістэмы адукацыі, бацькі абітурыента і работадаўца будучага выпускніка ўніверсітэта. ... Падрабязней »

Чаму бал ЦТ істотна ніжэйшы за адзнаку ў атэстаце?

Тэма сённяшняга апытання, заяўленая ў загалоўку, некаму пакажацца надуманай, а некага, магчыма, насцярожыць. Першая думка, якая ўзнікае, калі шукаеш адказ, — напэўна, у школе завышаюць адзнакі. Другая думка такая: а ці павінны ўвогуле супадаць гэтыя паказчыкі? Школьны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне вельмі адрозніваюцца і па форме, і па сваіх задачах. Але, з другога боку, калі ў вучня 9 балаў па ... Падрабязней »

Вынікі ЦТ: інтэрпрэтуй правільна!

Інтэрпрэтуючы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання заўсёды трэба ўлічваць, з пазіцыі каго вы гэта робіце: бацькоў, абітурыентаў (якія паступілі ў ВНУ ці не паступілі), настаўнікаў ці кіраўнікоў адукацыі. Для кожнай катэгорыі “спажыўцоў” ЦТ вынікі будуць рознымі. Так сцвярджае начальнік гомельскага Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі навучэнскай моладзі У.І.ГЛАЗУНОЎ. Уладзімір Іванавіч расказаў нашай газеце пра вынікі цэнтралізаванага тэсціравання на Гомельшчыне, пра тое, ... Падрабязней »

“Задачы па матэматыцы мог рашыць любы адукаваны чалавек”

Вось і скончылася цэнтралізаванае тэсцiраванне 2013 года. Грамадскасць (зразумела, не толькі педагагічная) на ўсю моц абмяркоўвае яго вынікі. Пры гэтым бурныя дэбаты закранаюць два аспекты апублікаваных РIКВ вынікаў: даволi высокі працэнт тых, хто не змог пераступіць мінімальны парог балаў, і рэкорд за ўсе гады па колькасці тых, хто атрымаў 100 балаў за тэст. Выкажу і сваё меркаванне на гэты конт. Тым, хто ... Падрабязней »

Абітурыенты сталі больш дысцыплінаванымі

Завяршылася цэнтралізаванае тэсціраванне. Зараз поўным ходам ідзе выдача сертыфікатаў, а Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў пачаў падводзіць першыя вынікі. Пра адметнасці сёлетняга ЦТ мы папрасілі расказаць дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў М.С.Фяськова. — Відавочна, што тэма цэнтралізаванага тэсціравання спакваля сыходзіць з першых палос: і рэгістрацыя, і самі іспыты праходзяць у спакойным штатным рэжыме, ЦТ стала звыклым і зразумелым для ўсіх удзельнікаў уступнай ... Падрабязней »

Вынікі двух першых дзён ЦТ

Як нам паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, на цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў першы дзень было зарэгістравана 45 199 абітурыентаў, але 1246 чалавек на іспыт не з’явіліся. Чатыры абітурыенты былі выдалены з аўдыторый за карыстанне мабільнымі тэлефонамі, і яшчэ адзін не здолеў завяршыць тэст з-за таго, што выйшаў пакурыць за межы ўстановы і, натуральна, не быў дапушчаны назад. Што ... Падрабязней »