Як паведаміў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, у шэрагу пунктаў правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання адменены абвешчаныя раней сеансы правядзення РТ. Але ў абітурыентаў будзе магчымасць праверыць свае веды ў пазнейшыя тэрміны.
У выпадку адмены сеанса РТ аплата за яго вернецца ў асабісты кабінет абітурыента на сайце РІКВ. Гэтыя грошы можна будзе выкарыстаць для ўдзелу ў РТ у іншыя дні ў любым з пунктаў правядзення тэсціравання.
Пры гэтым Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падаўжае правядзенне трэцяга этапу РТ да 24 мая ўключна. Абітурыенты могуць адсочваць інфармацыю аб датах правядзення рэпетыцыйных іспытаў у сваіх асабістых кабінетах на сайце РІКВ або звяртацца ва ўстановы адукацыі (пункты тэсціравання) па тэлефонах, даступных у асабістым кабінеце або на сайце РІКВ у раздзеле “РТ”, “Пункты правядзення РТ”.
Галіна СІДАРОВІЧ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.