Як рашыць самую складаную задачу?

Нядаўна ў нашу рэдакцыю прыйшоў ліст ад настаўніка фізікі гомельскай гімназіі № 56 Аляксея Мікалаевіча Паўлава. У ім аўтар выказаў свае развагі наконт цэнтралізаванага тэсціравання і ў прыватнасці наконт адной фізічнай задачы.

“Хацелася б падзяліцца варыянтам рашэння задачы В10 у заданнях 2012 года па фізіцы, — піша Аляксей Мікалаевіч. — Скажу прама, на выкананне гэтай задачы было затрачана значна больш як тры гадзіны”. Аўтар пісьма даслаў нам уласнаерашэннезгаданай задачы, якое займае 4 старонкі тэксту, з малюнкамі, графікамі і складанымі разлікамі (цалкам яно выкладзена на сайце нашай газеты). Відавочна, што каб толькі напісаць усе гэтыя формулы, трэба вельмі шмат часу, не кажучы ўжо пра тое, каб паразважаць і знайсці правільны шлях рашэння…

“Якое ж было маё здзіўленне, — працягвае Аляксей Мікалаевіч, — калі я даведаўся, што ў нашай краіне ў гэтым годзе 2 абітурыенты здалі ЦТ па фізіцы на запаветную сотню! Іх было б значна больш, калі б некаторыя задачы не выходзілі так далёка за межы школьнага курса. Гэта было б справядліва ў дачыненні да тых абітурыентаў, хто добрасумленна рыхтаваўся да тэсціравання. Думаецца, кожны павінен мець рэальны шанс зарабіць найвышэйшы бал, не выходзячы на ўзровень кандыдацкай дысертацыі!”.

Натуральна, мы не маглі пакінуць без увагі ліст нашага чытача і звярнуліся ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў з просьбай даць тлумачэнні наконт згаданай задачы. І вось зараз мы друкуем адказ РІКВ.

Галіна СІДАРОВІЧ.