Author Archives: admin

Ніводзін майстар не хоча страціць адоранага вучня

Усяго пяць дзён — з 9 па 13 ліпеня — доўжыцца прыём дакументаў на дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту ў ВНУ культуры, і ўжо ў суботу ў абітурыентаў пачнуцца ўступныя іспыты. Такім чынам, часу на роздум застаецца не так шмат, і трэба пры­маць рашэнне. Хаця, мяркуючы па актыўнасці абітурыентаў у першыя дні, многія па традыцыі чакаюць апошняга дня. ... Падрабязней »

Прэс-служба БДУ: ні дня без навін

Прэс-служба Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта была створана ў 2000 годзе, але яе сённяшняя структура і склад супрацоўнікаў-прафесіяналаў аформіліся ў 2006-м. З гэтага часу прэс-служба працуе вельмі актыўна. І вось вынік: сёння на медыяпрасторы вышэйшай школы краіны БДУ фактычна не мае канкурэнтаў. 375 паведамленняў за 365 дзён Сваёй галоўнай задачай супрацоўнікі прэс-службы Белдзяржуніверсітэта бачаць стварэнне пазітыўнага вобраза комплексу БДУ ў грамадстве. У ... Падрабязней »

Каманда аднадумцаў: у БДУІР сфарміравана адзіная інфармацыйная прастора

Прэс-служба Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ў цяперашнім выглядзе існуе з красавіка 2010 года. Менавіта тады былі аб’яднаны ўніверсітэцкая газета “Імпульс” і відэастудыя, у структуры адзінай службы з’явіўся прэс-сакратар, адказны за сувязь са знешнімі СМІ. Зараз прэс-служба выконвае больш складаныя задачы і мае істотна лепшыя вынікі, чым калі ўсе згаданыя падраздзяленні працавалі паасобку. Так, колькасць друкаваных і відэаматэрыялаў пра ... Падрабязней »

Частка медыясферы краіны

Цэнтр масавых камунікацый Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — больш, чым прэс-служба. Ён працуе і са знешнімі сродкамі масавай інфармацыі, і з сайтам універсітэта, займаецца рэкламай і ў цэлым адказвае за сувязі з грамадскасцю. Структура і функцыянал Цэнтра масавых камунікацый (ЦМК) склаліся праз вопыт і разуменне таго, што мы можам рабіць для стварэння станоўчага іміджу ўніверсітэта, прывабнасці яго для абітурыентаў, ... Падрабязней »

Дамашняе заданне для будучых абітурыентаў

Паважаныя абітурыенты наступнага года! Не здзіўляйцеся, што ў гэтыя ліпеньскія дні, калі цэнтралізаванае тэсціраванне бягучага года завяршылася, я звяртаюся да вас, каб перасцерагчы ад магчымых памылак ці наўмысных дзеянняў, якія могуць нашкодзіць у час вашых уступных іспытаў у 2013 годзе. Карацей, каб адно і тое ж грабільна не дастала і вашага лба. Зразумейце, што ўсе парады абумоўлены практыкай сёлетніх уступных іспытаў. У ... Падрабязней »

Душэўны фестываль і канструктыўны кангрэс

У Мінску праходзіць ІХ Сусветны кангрэс Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў. Пасля польскага Кракава Мінск стаў другім горадам ва Усходняй Еўропе, які гасцінна прымае гэты прэстыжны форум. Сталіца нашай краіны абрана для яго правядзення невыпадкова: найперш гэта сведчанне найвышэйшага ўзроўню і паспяховасці міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар”, які вось ужо амаль дзесяць гадоў ладзіць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У кулуарах поспехі ... Падрабязней »

У БДУІР — новая лабараторыя

На факультэце тэлекамунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылося адкрыццё міжкафедральнай навукова-вучэбнай лабараторыі “Аптычныя сістэмы”. Гэта ўжо 29-я па ліку лабараторыя, адкрытая ў БДУІР з мэтай падрыхтоўкі сучасных спецыялістаў для высокатэхналагічных галін. Яна аснашчана ўнікальным абсталяваннем, якога няма ні ў адной іншай установе адукацыі краіны. У цырымоніі адкрыцця лабараторыі прынялі ўдзел студэнты і прафесура БДУІР, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнай ... Падрабязней »

Беларуская мова: для каго родная, а для каго замежная

З 25 чэрвеня па 7 ліпеня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працуе міжнародная летняя школа беларускай мовы для замежных студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Зараз у ёй займаюцца маладыя людзі з Украіны, Польшчы, Сербіі. Трапіць у школу змаглі толькі каля паловы заяўнікаў, але для арганізатараў такая цікавасць іншаземцаў да беларускай мовы не з’яўляецца навіной. Як расказала загадчыца кафедры сучаснай беларускай мовы ... Падрабязней »

Прафарыентацыя для асаблівых выпускнікоў

У нашай школе вучыліся як дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю, так і з цяжкасцямі ў вучобе і выхаванні. Зыходзячы з гэтага, я як педагог-псіхолаг будую сваю дзейнасць сумесна з настаўнікамі-прадметнікамі, настаўнікамі-дэфектолагамі і класнымі кіраўнікамі. Каардынатарамі нашай работы з’яўляюцца намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяна Іванаўна Атбаканава і Мар’яна Віктараўна Уласік, а таксама намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аксана Уладзіміраўна Ціхая. Прафарыентацыйная ... Падрабязней »

Вынікі двух першых дзён ЦТ

Як нам паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, на цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў першы дзень было зарэгістравана 45 199 абітурыентаў, але 1246 чалавек на іспыт не з’явіліся. Чатыры абітурыенты былі выдалены з аўдыторый за карыстанне мабільнымі тэлефонамі, і яшчэ адзін не здолеў завяршыць тэст з-за таго, што выйшаў пакурыць за межы ўстановы і, натуральна, не быў дапушчаны назад. Што ... Падрабязней »