Школа адыгрывае важную ролю ў прафарыентацыі вучняў. Але на прафесійны выбар таксама моцна ўплываюць імклівае развіццё навукі і тэхнікі, татальная інфарматызацыя грамадства. Таму сёння ўжо недастаткова дапамагчы падлеткам зразумець, якая прафесія ім найбольш блізкая. Неабходна фарміраваць у іх надпрафесійныя кампетэнцыі, якія забяспечаць канкурэнтаздольнасць і прафесійную мабільнасць у будучай сацыяльна-эканамічнай і тэхналагічнай рэальнасці. У практыку нашай школы ўкаранёны сучасны фармат прафарыентацыйных ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Абітурыент
Перадавыя напрацоўкі акумулююцца ў БДПУ
Правесці канікулярны час з карысцю змаглі адзінаццацікласнікі многіх школ і гімназій краіны. Універсітэты праводзілі дні адкрытых дзвярэй. Тыдзень адкрытых дзвярэй у анлайнфармаце прайшоў і ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Дэканы факультэтаў і дырэктары інстытутаў, выкладчыкі і студэнты расказвалі пра асаблівасці паступлення і навучання, умовы засялення ў інтэрнаты, насычанае навуковае, культурнае і спартыўнае жыццё ўніверсітэта. Напрыклад, на прыродазнаўчым ... Падрабязней »
Нязменны адрас і курс
Вуліца Акадэмічная, 10. Гэта адрас альма-матар больш як дзесяці тысяч выпускнікоў біятэхналагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Ужо больш за 70 гадоў у гэтым старажытным будынку ў цэнтры горада рыхтуюць зоаінжынераў. Выпускнікі, гісторыя Першы выпуск вучоных-заатэхнікаў адбыўся ў 1955 годзе. Сярод выпускнікоў факультэта — Героі Сацыялістычнай Працы Уладзімір Баум і Аляксандр Жамойцін, міністры сельскай гаспадаркі краіны Фёдар Мірачыцкі і Іван ... Падрабязней »
Экасістэма інавацый
Набыць сучасную спецыяльнасць, прайсці грунтоўную практыку, паспяхова працаўладкавацца — мэта кожнага абітурыента, а для студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава толькі сціплая праграма-мінімум. Альма-матар заахвочвае першыя крокі моладзі ў навуку, дапамагае раскрыць таленты, праявіць лідарскія якасці, асвоіць навыкі інавацыйнага прадпрымальніцтва, ажыццявіць уласныя праекты. Аб прыярытэтах, якія абумоўліваюць развіццё ВДУ імя П.М.Машэрава, дасягненнях калектыву і цікавых пачынаннях — у гутарцы з рэктарам, доктарам эканамічных ... Падрабязней »
Студэнты-матыватары
Лепшыя матыватары для будучых абітурыентаў — студэнты-першакурснікі, якія паспелі акунуцца ў вірлівае студэнцкае жыццё і яшчэ не забылі свае бяссонныя ночы падрыхтоўкі да паступлення. Менавіта такіх маладых людзей запрасілі на анлайн-канферэнцыю з прыёмнай камісіяй БДПУ. Лізавета КАЛАЧЫК, студэнтка 1 курса факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ (спецыяльнасць “Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога”): — Я вучылася ў педагагічным класе сярэдняй школы ў Мачулішчах, таму ў ... Падрабязней »
Вядзецца прыём у каледжы
У панядзелак, 20 ліпеня, стартавала ўступная кампанія ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Мы зазірнулі ў філіял БНТУ “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж”, дзе з першых гадзін работы прыёмнай камісіі было даволі мнагалюдна. Учора на некаторыя спецыяльнасці ўжо ўтварыўся конкурс. Адказны сакратар прыёмнай камісіі каледжа Вераніка Ульянава расказвае, што ўстанова праводзіць вялікую прафарыентацыйную работу на працягу ўсяго навучальнага года. І гэта спрашчае ... Падрабязней »
Заўтра пачнецца выдача сертыфікатаў ЦТ
Сёння апошні рэзервовы дзень цэнтралізаванага тэсціравання, заўтра пачнецца выдача сертыфікатаў. Як паведамляе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання ў пунктах яго правядзення абітурыентам пачнуць выдаваць з 24 ліпеня; тым, хто здаваў ЦТ у рэзервовыя дні, — з 29 ліпеня. Пры сабе трэба мець дакумент, які сведчыць асобу, а таксама пропускі па вучэбных прадметах. Уступная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі ... Падрабязней »
Традыцыйныя спецыяльнасці — новы змест
Галоўны ўніверсітэт краіны рыхтуецца да прыёму новых абітурыентаў. Пра структуру спецыяльнасцей, унікальныя адукацыйныя магчымасці, бяспеку падчас уступнай кампаніі гутарым з намеснікам адказнага сакратара прыёмнай камісіі намеснікам дэкана факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ Вячаславам МАЛАФЕЕВЫМ. Змены ў структуры прыёму Як паведаміў Вячаслаў Міхайлавіч, сёлета ва ўніверсітэт плануецца прыняць 5128 чалавек. У параўнанні з планам мінулага года скарочана 65 платных месцаў. Пры гэтым ... Падрабязней »
Валявы характар + добрая памяць
Цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі лічыцца адным з самых складаных. І выпускнікі, і іх педагогі адзначаюць, што вельмі няпроста запомніць аб’ёмны гістарычны матэрыял. З гэтым згодна і мая сённяшняя суразмоўніца выкладчыца аддзялення даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” Ала Пісарэнка. Ала Аляксееўна доўга працавала і ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі, таму ведае, як дапамагчы падрыхтавацца да ЦТ у рамках школы. У ... Падрабязней »
Ідзе рэгістрацыя на ЦТ
2 мая пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. У краіне адкрыты 40 пунктаў рэгістрацыі (іх пералік, а таксама графік работы размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў). Зарэгістравацца можна не больш як на чатыры дысцыпліны. Пры гэтым у прыёмную камісію ўніверсітэтаў, як і раней, падаюцца тры сертыфікаты ЦТ і два — пры паступленні ў каледжы. Дадатковы сертыфікат, напэўна, варта атрымаць тым, хто ... Падрабязней »