Архіў катэгорыі : Кампетэнтна

Навука высокага палёту

Фізіку называюць навукай ХХ стагоддзя. Касмічныя караблі, падводныя лодкі, атамныя электрастанцыі — усё гэта фізіка. Яна развівалася так імкліва, забягаючы далёка наперад, што яе адкрыццяў хопіць, напэўна, і на ХХІ стагоддзе. Сёння гэтая навука крыху збавіла абароты, як бы даючы фору іншым. Пры гэтым у фізічных лабараторыях не спыняецца навуковая творчасць. Там, як і ва ўсе часы, працуюць апантаныя сваёй ... Падрабязней »

Самыя захапляльныя адкрыцці яшчэ наперадзе

Калі гаварыць пра навукі будучыні, то ў ліку першых, безумоўна, стаіць генетыка. Адкрыцці, якія там робяцца, уражваюць. Сёння на іх аснове распрацоўваюцца прарыўныя тэхналогіі ў медыцыне, сельскай гаспадарцы, геннай інжынерыі і іншых сферах. Нездарма ў апошнія гады цэлы шэраг Нобелеўскіх прэмій у галіне фізіялогіі, медыцыны і нават у галіне хіміі прысуджаўся вучоным за даследаванні, звязаныя з генетыкай. Зрэшты, эксперты сцвярджаюць, ... Падрабязней »

Глядзець вачыма некалькіх навук, каб прымаць правільныя рашэнні

Усё часцей навукоўцы і работадаўцы свету гавораць аб запатрабаванасці міждысцыплінарных, ці канвергентных, спецыялістаў, інакш кажучы, людзей, якія для прыняцця пэўнага рашэння могуць сінтэзаваць веды з розных навук. Пры гэтым хтосьці будзе сам дасканала разбірацца ў некалькіх дысцыплінах, а хтосьці навучыцца абагульняць рэкамендацыі і перасцярогі сваіх калег, выказаныя падчас абмеркавання. Прычым калег, якія прадстаўляюць далёка не сумежныя сферы. Па шляху такой ... Падрабязней »

“Алгебра” і “геаметрыя” музычнай адукацыі

Добрых музыкантаў пачынаюць рыхтаваць з маленства. Бацькі прыводзяць пяцігадовых дзяцей у музычную школу, яшчэ не ведаючы, ці выявяцца ў іх незвычайныя музычныя здольнасці. Кожны дзень малыя, забыўшыся на гульні, бяруць у рукі музычны інструмент і спрабуюць выводзіць на ім гукі. Не ва ўсіх апошнія складаюцца ў зразумелую для вуха мелодыю. Тыя, у каго атрымалася пасябраваць з музыкай, пераходзяць у наступны ... Падрабязней »

Мікалай ФЯСЬКОЎ: “Многія ацэньваюць тэсты з чужых слоў і чужых эмоцый”

Цэнтралізаванае тэсціраванне-2015, да якога так доўга рыхтаваліся ўсёй грамадою, стала ўжо гісторыяй. Экзамены пройдзены, сертыфікаты выдадзены, сярэднія балы падлічаны, і, спадзяёмся, абітурыенты змаглі правільна імі скарыстацца. Ужо літаральна праз тры месяцы пачнецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання для абітурыентаў 2016 года, і ўсё закруціцца па новай. ЦТ як сістэма працуе дакладна і зладжана. Для пабочных назіральнікаў яна можа падацца нават нязменнай, ... Падрабязней »

Спартыўныя шляхі вядуць на факультэт фізічнага выхавання

Факультэт фізічнага выхавання — адзін з самых маладых у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Створаны ён у 2009 годзе ў выніку рэарганізацыі факультэта народнай культуры. Тым не менш ён ужо добра вядомы ў краіне сваімі выпускнікамі, якія працуюць як у школах, так і ў лячэбна-аздараўленчых цэнтрах, а таксама ў сферы турызму і арганізацыі спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Славіцца ён і ... Падрабязней »

Студэнты змогуць самастойна мадэляваць уласную адукацыю

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі з’яўляецца несумненным лідарам у сферы дыстанцыйнай адукацыі. Сёння па гэтай форме займаецца каля 500 чалавек, якія асвойваюць 11 спецыяльнасцей эканамічнага і ІТ-профілю. Зараз БДУІР пайшоў яшчэ далей. Ужо з верасня студэнты ўсіх форм навучання змогуць асвойваць асобныя дысцыпліны з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій, і яны будуць залічвацца дэканатам. Калі дагэтуль такая практыка дзейнічала пераважна для ... Падрабязней »

Лепшыя ў веданні мовы, першыя ў навуцы

Сёння “Настаўніцкая газета” вырашыла завітаць на факультэт беларускай і рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, каб пагутарыць з яго дэканам Васілём Дзянісавічам СТАРЫЧОНКАМ. Пытанняў набралася шмат — ад навучання да факультэцкіх конкурсаў, у якіх удзельнічаюць і школьнікі. Васіль Дзянісавіч, безумоўна, пагадзіўся на іх адказаць. — Васіль Дзянісавіч, на факультэце беларускай і рускай філалогіі студэнты атрымліваюць класічную адукацыю. ... Падрабязней »

Праспявай, станцуй, зрабі сваімі рукамі — тады ў цябе атрымаецца многае

“Калі я чую слова “эстэтыка”, у маім уяўленні ўзнікае вобраз роднага факультэта: выкладчыкаў, студэнтаў, іх твораў мастацтва, не пабаюся гэтага слова. Гэта, насамрэч, творы мастацтва, нягледзячы на тое, што яны ўяўляюць сабой вучэбныя работы”, — гаворыць Таццяна Сямёнаўна Багданава, дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, праводзячы мяне па факультэцкіх аўдыторыях і майстэрнях, дзе ствараюцца прыгожыя ... Падрабязней »

Служба Зялёнага Крыжа

Пра Чырвоны Крыж ведаюць усе. А вось Зялёны Крыж — гэта таксама медыцына, але тут гаворка ідзе пра медыцыну раслін. Аб тым, як рыхтуюць спецыялістаў у гэтай галіне, і аб юбілейным 50-м выпуску факультэта аховы раслін Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверістэта мы гутарым з дэканам, кандыдатам сельскагаспадарчых навук, дацэнтам Паўлам БАРАДЗІНЫМ. — Павел Уладзіміравіч, 50 — лічба вельмі значная і прыемная. ... Падрабязней »