Паступіўшы на жаданыя спецыяльнасці, гэтыя хлопцы і дзяўчаты стараюцца не толькі атрымаць веды, раскрыць свой творчы патэнцыял, але і імкнуцца нешта пакінуць пасля сябе. У розных універсітэтах і на розных спецыяльнасцях яны робяць агульную справу — дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Студэнты-валанцёры расказваюць пра выбар будучай прафесіі і валанцёрства як магчымасць мяняцца да лепшага. У свеце ўсё магчыма ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Выбар прафесіі
Культ ведаў і імкненне перамагаць
Сакрэты паспяховасці Гродзенскага палітэха Пяць гадоў назад адразу ў дзвюх навучальных установах Гродна адбылася значная падзея: 1 снежня 2015 года Гродзенскі політэхнічны каледж быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Гродзенскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя. Апошняя пяцігодка ў дзейнасці ўстановы стала часам новых дасягненняў, пошукам новых шляхоў развіцця. Сёлета Гродзенскі політэхнічны каледж адзначыць 65-годдзе. Філіял Мінскага палітэхнікума быў адкрыты ў горадзе ... Падрабязней »
Заўсёды сучасная адукацыя
Архітэктурна-будаўнічы каледж у складзе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта добра вядомы на Магілёўшчыне. У сваім профілі гэта адна са старэйшых устаноў адукацыі краіны. Упершыню каледж расчыніў свае дзверы перад навучэнцамі 90 гадоў назад. За час свайго існавання ён не раз мяняў статус, але якасць падрыхтоўкі кадраў тут заўсёды заставалася нязменна высокай. З арыентацыяй на рынак працы Сёння каледж ажыццяўляе навучанне па шасці разнапланавых ... Падрабязней »
Аб прафесіях ад “А” да “Я”
У Гродзенскім абласным цэнтры тэхнічнай творчасці дзейнічае Галерэя прафесій. Тут прадстаўлены экспазіцыі 24 устаноў прафесійнай адукацыі рэгіёна. Кожную суботу па загадзя складзеным графіку ў Галерэю прафесій прыходзяць навучэнцы 9—11 класаў на сустрэчу з прадстаўнікамі прафтэхустаноў. Тут яны знаёмяцца з прафесіямі, гісторыяй, дасягненнямі, жыццём прафесійна-тэхнічных ліцэяў і каледжаў. На канікулах экскурсіі праводзяць для навучэнцаў з другога па шосты клас. Для іх арганізоўваюць ... Падрабязней »
Вядучы ў рэгіёне і заўважны ў свеце
На мінулым тыдні 90-гадовы юбілей адзначыў адзін з буйнейшых універсітэтаў краіны — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Мы даведаліся пра гісторыю ўстановы вышэйшай адукацыі і яе сучаснае месца на міжнароднай арэне. Гістарычны агляд Афіцыйнай датай стварэння ўстановы вышэйшай адукацыі з’яўляецца 21 чэрвеня 1930 года. Пасля актыўнай падрыхтоўкі 8 лістапада 1930 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Гомельскага педагагічнага інстытута. Першым дырэктарам ... Падрабязней »
Арыенцір — якаснае навучанне
Дзяржаўны прафесійны ліцэй № 9 Магілёва імя А.П.Старавойтава — сучасная ўстанова, якая дынамічна развіваецца па ўсіх напрамках адукацыйнай дзейнасці. Тут няма недахопу ў навучэнцах. Не ўзнікае складанасцей і з размеркаваннем выпускнікоў. Ліцэй запатрабаваны і сярод абітурыентаў, і сярод работадаўцаў. А ўсё таму, што педагагічны калектыў скіраваны на галоўны арыенцір — якаснае прафесійнае навучанне моладзі. Дзякуючы такому падыходу да работы кожнага педагога, ... Падрабязней »
Унікальны на прасторы Саюзнай дзяржавы
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — унікальная адукацыйная пляцоўка, якая працуе па заканадаўстве і Беларусі, і Расіі. Гэта добры прыклад адзінай навукова-тэхналагічнай і адукацыйнай прасторы дзвюх краін. Больш за тое, ва ўніверсітэце адбываецца сінтэз лепшага вопыту сістэм вышэйшай адукацыі Саюзнай дзяржавы. Падрабязна аб асаблівасцях сёлетняй уступнай кампаніі, аб тым, як ажыццяўляецца адукацыйны працэс менавіта па расійскіх адукацыйных стандартах, расказала прарэктар па вучэбнай рабоце Наталля ВАЛОГІНА. ... Падрабязней »
У чаканні новых абітурыентаў
У БДУ новы навучальны год пачынаюць школы юных. Сёлета іх ажно 17. Старшакласнікам (а ў некаторых выпадках і меншым дзецям) прапаноўваецца паглыбленае вывучэнне школьных прадметаў, знаёмства з адукацыйнай і навуковай базай факультэтаў БДУ, прафарыентацыя і падрыхтоўка да паступлення. На факультэце міжнародных адносін дзейнічае адразу некалькі школ юных. Так, у школу будучага лагіста-міжнародніка запрашаюць абітурыентаў, якія мараць пра кар’еру ў сферы ... Падрабязней »
Усё магчыма, галоўнае — матывацыя
У наступным годзе краіна будзе адзначаць векавы юбілей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Але мала хто ведае, што споўніцца таксама 60 гадоў падрыхтоўцы замежных студэнтаў на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі (БДУ адным з першых на постсавецкай прасторы пачаў прымаць на вучобу грамадзян іншых краін). Што тычыцца падрыхтоўкі беларускай моладзі да паступлення ва ўніверсітэт, тут гісторыя сягае ў далёкую мінуўшчыну: першы выпуск рабфака БДУ ... Падрабязней »
ІТ-індустрыя: не толькі для інжынераў і праграмістаў
IT-Academy была адкрыта ў 2010 годзе, праз 5 гадоў пасля заснавання Парка высокіх тэхналогій. Штогод яна выпускае звыш 1,5 тысячы спецыялістаў, забяспечваючы каля 10% патрэб ПВТ у новых кадрах. Для слухачоў распрацавана больш як 160 курсаў па 20 ІТ-напрамках. Пра самыя запатрабаваныя спецыяльнасці, магчымасці для гуманітарыяў і перспектывы ІТ-індустрыі гутарым з намеснікам дырэктара IT-Academy Наталляй ЦЭЛАГУЗ. — IT-Academy (брэнд Адукацыйнага ... Падрабязней »