На пачатку лета быў зацверджаны склад Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам правядзення ўступных выпрабаванняў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах адукацыі. Як і ў папярэднія гады, у рабоце камісіі задзейнічана каля 200 работнікаў Камітэта дзяржкантролю, якія будуць сачыць за выкананнем заканадаўства падчас уступнай кампаніі. Узначаліла Дзяржаўную камісію віцэ-прэм’ер урада Наталля Іванаўна Качанава. Днямі пад яе старшынствам у Камітэце дзяржкантролю ... Падрабязней »
Спартыўныя шляхі вядуць на факультэт фізічнага выхавання
Факультэт фізічнага выхавання — адзін з самых маладых у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Створаны ён у 2009 годзе ў выніку рэарганізацыі факультэта народнай культуры. Тым не менш ён ужо добра вядомы ў краіне сваімі выпускнікамі, якія працуюць як у школах, так і ў лячэбна-аздараўленчых цэнтрах, а таксама ў сферы турызму і арганізацыі спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Славіцца ён і ... Падрабязней »
З вышэйшага каледжа ў акадэмію: новыя магчымасці для курсантаў
У канцы зімы адукацыйную прастору нашай краіны ўскалыхнула навіна — колькасць акадэмій краіны павялічваецца. Было аб’яўлена, што на базе Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа ствараецца Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі. І ўжо сёлетнія выпускнікі атрымаюць дыплом аб заканчэнні акадэміі. Падзея выклікала вялікую цікавасць, як і вялікую колькасць пытанняў. Чаму ўзнікла неабходнасць пайсці на такі крок? Што дасць курсантам, якія там вучацца ... Падрабязней »
Уладзімір Аляксандравіч ЯНЧУК: “Свет дзеліцца не на прафесараў і слесараў, а на добрых і дрэнных людзей”
Для многіх выбар прафесіі з’яўляецца непасільнай задачай, і яны аддаюць яе на волю іншых людзей, напрыклад бацькоў, або абставін (вынікі ЦТ). Аднак пусціўшы гэтую справу на самацёк, яны не ўсведамляюць, наколькі гэта несправядліва ў дачыненні да ўласнай будучыні. Бо нядбайнасць у такой важнай справе, як выбар прафесіі, можа каштаваць многіх радасцей у дарослым прафесійным жыцці. Пра складанасці выбару мы гутарым з ... Падрабязней »
Студэнты змогуць самастойна мадэляваць уласную адукацыю
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі з’яўляецца несумненным лідарам у сферы дыстанцыйнай адукацыі. Сёння па гэтай форме займаецца каля 500 чалавек, якія асвойваюць 11 спецыяльнасцей эканамічнага і ІТ-профілю. Зараз БДУІР пайшоў яшчэ далей. Ужо з верасня студэнты ўсіх форм навучання змогуць асвойваць асобныя дысцыпліны з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій, і яны будуць залічвацца дэканатам. Калі дагэтуль такая практыка дзейнічала пераважна для ... Падрабязней »
БДУІР робіць ухіл на прафарыентацыю
Ужо некалькі гадоў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі выкарыстоўвае электронную сістэму падачы заяў і залічэння абітурыентаў. Яна аказалася вельмі зручнай як для прыёмнай камісіі, так і для паступаючых. Эканомяцца рэсурсы і час, а самае галоўнае — добра падрыхтаваныя абітурыенты могуць быць упэўнены ў сваім паступленні. Сёлета, аднак, у парадку прыёму БДУІР адбыліся пэўныя змены. Цяпер стаўка робіцца на прафарыентацыю ... Падрабязней »
Інжынер — тэхнолаг — менеджар
Тэкстыльная вытворчасць Беларусі з’яўляецца адной з найбуйнейшых у Еўропе. Зараз прадпрыемствы галіны праводзяць маштабную мадэрнізацыю — і, адпаведна, расце патрэба ў высокакваліфікаваных кадрах. Іх рыхтуюць у Віцебску: адзіная ў краіне ўстанова, якая прапануе абітурыентам набыць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў” — Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. — Падрыхтоўка ажыццяўляецца па двух напрамках: “Тэхналогія і менеджмент” з прафесійнай кваліфікацыяй “інжынер-тэхнолаг-менеджар”, ... Падрабязней »
Ідзе рэгістрацыя на ЦТ
Роўна праз месяц, 14 чэрвеня, экзаменам па беларускай мове пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне. А зараз поўным ходам ідзе рэгістрацыя на ЦТ (будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна). Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 12 мая ў краіне зарэгістравалася больш як 25 тысяч абітурыентаў, у тым ліку ёсць і тыя, хто будзе здаваць кітайскую мову. Пра тое, што ... Падрабязней »
Паспрабаваць, як гэта працуе
Да 15 ліпеня, першага дня прыёму дакументаў, яшчэ ёсць час, але знаёмства з абітурыентамі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім каледжы пачынаецца задоўга да гэтага адказнага часу. Убачыць будучых навучэнцаў, а адзінаццацікласнікам даць магчымасць “паспрабаваць” будучую прафесію, паказаць адказнасць і прэстыжнасць працы медыцынскага работніка, прадставіць, як жыве каледж, дапамагаюць дні адкрытых дзвярэй. Раней каледж прэзентаваў сябе ў Шчучыне і Лідзе, а нядаўна ... Падрабязней »
Прыемныя сюрпрызы для абітурыентаў
Цікавыя спецыяльнасці, бясплатныя месцы для лепшых студэнтаў, падрыхтоўка і паспяховая здача тэста ECL па англійскай мове, прадметныя алімпіяды з саліднымі прызамі, заняткі ў школах карпаратыўнага юрыста і лагіста-менеджара — усё гэта прапаноўвае сёлетнім і будучым абітурыентам Віцебскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО”, адзінай у краіне ўстановы вышэйшай адукацыі, заснавальнікам якой з’яўляецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. — Згодна з ліцэнзіяй, мы праводзім набор ... Падрабязней »