Школьныя крокі да паспяховай прафесійнай будучыні

У гэтым годзе ў краіне з’явілася новая алімпіяда “Крок да інавацый”, а з ёй і новая магчымасць для школьнікаў выпрабаваць сябе. У Інстытуце інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ, які стаў арганізатарам гэтага спаборніцтва, дакладна ведаюць, што гэтая адкрытая алімпіяда ні ў якім разе не стане апошняй. Прабацькам алімпіяды можна назваць знакаміты конкурс “ТэхнаІнтэлект”. Тым не менш у гэтых ... Падрабязней »

Самыя захапляльныя адкрыцці яшчэ наперадзе

Калі гаварыць пра навукі будучыні, то ў ліку першых, безумоўна, стаіць генетыка. Адкрыцці, якія там робяцца, уражваюць. Сёння на іх аснове распрацоўваюцца прарыўныя тэхналогіі ў медыцыне, сельскай гаспадарцы, геннай інжынерыі і іншых сферах. Нездарма ў апошнія гады цэлы шэраг Нобелеўскіх прэмій у галіне фізіялогіі, медыцыны і нават у галіне хіміі прысуджаўся вучоным за даследаванні, звязаныя з генетыкай. Зрэшты, эксперты сцвярджаюць, ... Падрабязней »

Кар’ера ў ІТ: даступна для тых, хто сапраўды хоча

Нядаўна ў інтэрнэце з’явіліся дзве адметныя навіны. Кампанія Ernst&Young — міжнародны лідар у галіне аўдыту і кансультавання па пытаннях вядзення бізнесу (больш як 700 офісаў у 150 краінах свету) — паведаміла, што пры прыёме на работу больш не будзе брацца пад увагу такі крытэрый, як вышэйшая адукацыя саіскальніка. У выніку даследавання, праведзенага кампаніяй, не знайшлося доказаў таго, што ўніверсітэцкія дасягненні ... Падрабязней »

Глядзець вачыма некалькіх навук, каб прымаць правільныя рашэнні

Усё часцей навукоўцы і работадаўцы свету гавораць аб запатрабаванасці міждысцыплінарных, ці канвергентных, спецыялістаў, інакш кажучы, людзей, якія для прыняцця пэўнага рашэння могуць сінтэзаваць веды з розных навук. Пры гэтым хтосьці будзе сам дасканала разбірацца ў некалькіх дысцыплінах, а хтосьці навучыцца абагульняць рэкамендацыі і перасцярогі сваіх калег, выказаныя падчас абмеркавання. Прычым калег, якія прадстаўляюць далёка не сумежныя сферы. Па шляху такой ... Падрабязней »

Універсітэт — сістэма адукацыі рэгіёна: толькі камандная будучыня

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава — буйны навукова-адукацыйны цэнтр, адзін са старэйшых (ён першым з сучасных айчынных класічных універсітэтаў атрымаў статус установы вышэйшай адукацыі ў 1918 годзе) і найбольш паспяховых прадстаўнікоў беларускай вышэйшай школы. З моманту заснавання і па цяперашні час яго асноўным партнёрам — пастаўшчыком будучых студэнтаў і адначасова заказчыкам кадраў — з’яўляецца сістэма адукацыі рэгіёна. Вопыт і перспектывы ... Падрабязней »

Гуляюць усе!

Cёлета ў БДУІР (дарэчы, упершыню ў СНД) пачалася падрыхтоўка прафесійных геймдызайнераў — спецыялістаў у галіне распрацоўкі камп’ютарных гульняў. Новая спецыяльнасць “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)” адразу прыцягнула ўвагу абітурыентаў і стала адной з самых запатрабаваных ва ўніверсітэце. Пра камп’ютарныя гульні, іх інтэлектуальны складнік і камерцыйны патэнцыял мы гутарым з дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР Леанідам Юр’евічам ... Падрабязней »

Залатых спраў майстры

Гэтым людзям падуладны каштоўныя металы і камяні. І які б капрызны характар ні быў у высакародных багаццяў зямлі, як бы цяжка ні было іх апрацоўваць, гэтыя майстры здолеюць саўладаць з імі і стварыць сапраўднае ўпрыгажэнне. Напэўна, вы здагадаліся: размова ідзе пра майстроў ювелірных спраў. Нягледзячы на тое, што вырабы гэтых людзей мы часта бачым на вітрынах, якія так любяць разглядаць ... Падрабязней »

Зрабіць грамадства больш зразумелым…

Па традыцыі ўрачыстая цырымонія пасвячэння першакурснікаў спецыяльнасці “Сацыялогія” ў студэнты ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбываецца 14 лістапада. Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца Дзень сацыёлага. У рамках святкавання дзён сацыялогіі ва ўніверсітэце арганізоўваюцца навуковыя семінары, сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, заказчыкамі кадраў, выпуск газет і плакатаў, студэнцкі тэатралізаваны капуснік. Зрэшты, не толькі святы і ... Падрабязней »

Крэдыт даверу пацвярджаецца практыкай

Дзве трэці аршанскіх дзяцей атрымліваюць інфармацыю аб прафесіях менавіта ў школе Інавацыйнае пераўтварэнне эканомікі, развіццё новых вытворчых галін, прафесій і спецыяльнасцей патрабуе новых падыходаў да прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі. Пра асаблівасці яе арганізацыі на прыкладзе асобнага рэгіёна расказвае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Андрэй ЗАГУРСКІ. — Задачай сучаснай установы агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца не проста вывучэнне і ... Падрабязней »

Магчымасцей паступіць процьма, толькі працуй

Гэтыя летнія дні яшчэ застаюцца гарачай парой для сёлетніх абітурыентаў. А вось моладзі, якая будзе паступаць праз год ці два, можна пазайздросціць: яна атрымлівае асалоду ад цудоўнай і, галоўнае, свабоднай ад хваляванння пары года. Тым не менш гэты час добра падыходзіць для таго, каб узважыць свае моцныя і слабыя бакі ў спасціжэнні школьных навук і прыняць рашэнне: магчыма, спатрэбіцца дапамога ... Падрабязней »