Матэматыкі выбіраюць ІТ

Завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У некаторых ВНУ яшчэ ідуць уступныя экзамены (у прыватнасці, ва ўстановах Міністэрства культуры), а многія ўніверсітэты прыступілі да залічэння. Адначасова працягваецца набор на платнае навучанне і… падводзяцца першыя вынікі. БДУ: залічэнне ў рэжыме анлайн Як і ў папярэднія гады, багаты “ўраджай” сабралі ў БДУ. На 2081 месца дзённай бюджэтнай ... Падрабязней »

Адчыніць дзверы ў будучыню

Які студэнт не марыць стаць запатрабаваным спецыялістам, майстрам сваёй справы, а ў перспектыве — кіраўніком прадпрыемства або ўстановы? Сёлетніх выпускнікоў універсітэтаў ад намераў да пачатку іх здзяйснення аддзяляюць лічаныя месяцы. Безумоўна, кожны з іх спадзяецца атрымаць цікавую работу і набыць заслужаную павагу калег, імкнецца да прафесійнага росту і матэрыяльнага дабрабыту. Аднак ці не завышаны гэтыя чаканні? Што патрабуецца, каб дыплом ... Падрабязней »

Піяр: што, як, навошта?

Трэба вырашыць задачу. Толькі не матэматычную, а побытавую: напрыклад, з якой турфірмай сёлета паехаць адпачываць. А пасля цудоўнага адпачынку канчаткова вызначыцца са спецыяльнасцю, куды паступаць. Ірына Уладзіміраўна Сідорская, загадчык кафедры тэхналогій камунікацыі факультэта журналістыкі БДУ, упэўнена, што на наш выбар уплываюць імідж і рэпутацыя арганізацыі. Ствараць пазітыўны вобраз фірмы вучацца студэнты спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя”.  Навошта? “Каб паспяхова прадаваць і ... Падрабязней »

Бясплатнае навучанне — для самых здольных

У мінулым годзе Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО” выдзеліў 15 бясплатных месцаў для самых здольных абітурыентаў. Сёлета там вырашылі пайсці яшчэ далей і павялічылі колькасць бясплатных месцаў да 80 (ад 10 да 15 на ўсіх спецыяльнасцях дзённай формы навучання). І гэта толькі адзін аспект шматграннай сацыяльнай палітыкі, якую вядзе Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО”. Пра тое, чым вызначаецца гэты ўніверсітэт у сістэме вышэйшай адукацыі ... Падрабязней »

Галоўнае — цікавасць абітурыентаў да выбранай прафесіі

У мінулым годзе прыёмная кампанія ў Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А.Д.Сахарава вялася з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы прыёму заяў і залічэння абітурыентаў. Сёлета гэтая практыка будзе працягнута. Абітурыенты МДЭУ змогуць удзельнічаць у конкурсе па трох спецыяльнасцях, пазначыўшы іх у парадку прыярытэту. Гэта дазволіць ім больш упэўнена адчуваць сябе на этапе падачы заяў і залічэння, а ўніверсітэту — не страціць лепшых ... Падрабязней »

Веньямін Іванавіч СЯНЬКО, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту: “Калі яны выбралі нас, то яны зрабілі правільны выбар”

Калі вы спытаеце выпускніка БелДУТа пра яго альма-матар, то абавязкова пачуеце, што гэта найлепшы ўніверсітэт у нашай краіне. Адкуль такая ўпэўненасць? Нейкая неверагодная аўра цяпла і дабрыні пануе ў сценах гэтай установы. Ад вытокаў да дня сённяшняга У мінулым годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту адзначыў свой 60-гадовы юбілей. Ствараўся інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту як вышэйшая навучальная ўстанова ўсесаюзнага значэння. Яе ... Падрабязней »

Для Віцебскага рэгіёна. І не толькі

Сёлета ў Полацкім дзяржаўным універсітэце адкрываецца новая спецыяльнасць “Сацыяльныя камунікацыі”. Дагэтуль адпаведных спецыялістаў у нашай краіне рыхтаваў толькі Белдзяржуніверсітэт. Неабходнасць падрыхтоўкі спецыялістаў па сацыяльных камунікацыях на Віцебшчыне наспела ўжо даўно. Вобласць з’яўляецца высокаразвітым індустрыяльным рэгіёнам, прамысловасць якога прадстаўлена больш чым 260 буйнымі прадпрыемствамі розных галін. Акрамя таго, у рэгіёне налічваецца больш за 6 тысяч прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. “Для прасоўвання ... Падрабязней »

Спецыяльнасць для неабыякавых людзей

Сёлета ў Беларусі ўпершыню адкрываецца падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці “Прыродаахоўная дзейнасць” для арганізацый харчовай і перапрацоўчай прамысловасці. Адпаведныя адукацыйныя праграмы прапаноўвае Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. “Патрэба ў такіх спецыялістах пацвярджаецца запытамі арганізацый харчовай і перапрацоўчай прамысловасці нашай краіны, — расказвае загадчык кафедры аховы працы і экалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Аляксандр Мірончык. — У нас ужо на некалькі гадоў наперад ... Падрабязней »

На крок наперадзе

Зрэшты, без асабістага візіту ў прыёмную камісію ўніверсітэта пакуль не абысціся. У вызначаныя тэрміны абітурыентам трэба будзе прынесці сюды свае атэстаты, сертыфікаты ЦТ, медыцынскія даведкі і іншыя неабходныя дакументы, а таксама паставіць асабістыя подпісы на заявах. Аднак несумненны плюс электроннай заявы ў тым, што гэты важны для абітурыента дакумент, дзе ўказваецца пералік пажаданых спецыяльнасцей, будзе запаўняцца загадзя, без чэргаў і ... Падрабязней »

Філолаг-паліглот — не павеў моды, а патрабаванне часу

Старэйшае пакаленне настаўнікаў памятае, як няпроста было раней трапіць на філалагічны факультэт: чатыры чалавекі на месца, а то і больш. Час змяніўся — іншымі сталі патрабаванні на рынку працы, а моладзь стала больш прагматычнай. Каб філалогія не страціла прывабнасці, а выпускнікі філфакаў заставаліся запатрабаванымі, кіраўніцтву філалагічных факультэтаў прыходзіцца ўносіць змены ў вучэбны працэс і шукаць новыя падыходы да падрыхтоўкі будучых ... Падрабязней »