Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

У нядзелю ў Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. У Мінску і рэгіёнах адкрыты 41 пункт рэгістрацыі, якія будуць працаваць да 1 чэрвеня ўключна. У першыя дні ў пунктах рэгістрацыі немнагалюдна. Наперадзе амаль цэлы месяц, і абітурыенты відавочна не спяшаюцца. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, куды мы наведаліся ў панядзелак пасля абеда, з шасці столікаў для рэгістрацыі пастаянна былі задзейнічаны толькі ... Падрабязней »

Адукацыя на ўзроўні сталічнай

Электронныя сэрвісы ў дапамогу абітурыентам і магчымасць паступіць ва ўніверсітэт без уступных іспытаў… Што чакае абітурыентаў Гомельскага дзяржаўнага ўнівесітэта імя Францыска Скарыны падчас сёлетняй уступнай кампаніі? Якія новыя спецыяльнасці з’явіліся ва ўстанове вышэйшай адукацыі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае прарэктар па вучэбнай рабоце ГДУ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Ігар СЕМЧАНКА. — Ігар Валянцінавіч, скажыце, ці будзе ўступная кампанія 2021 ... Падрабязней »

Як зрабіць ГІС сваёй прафесіяй

У адным з красавіцкіх нумароў газеты мы пісалі пра геаінфармацыйныя сістэмы, якія змянілі навакольны свет. Сёння расказваем пра спецыяльнасці, дзе можна вывучаць геаінфарматыку, каб зрабіць ГІС сваёй прафесіяй. На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ дысцыпліны, звязаныя з геа­інфарматыкай, у той ці іншай ступені вывучаюцца на ўсіх спецыяльнасцях. — Нашы выпускнікі — даволі прасунутыя карыстальнікі геаінфармацыйных сі­стэм, — гаворыць дэкан факультэта Дзмітрый Курловіч. — ... Падрабязней »

Дапаможа вызначыцца “ПрафСТАРТ”

Выбар прафесійнага шляху — адно з найважнейшых рашэнняў у жыцці чалавека. Дапамагчы маладым людзям зрабіць гэты выбар свядома, вызначыць іх схільнасці да той ці іншай спецыяльнасці, уцягнуць у працэс настаўнікаў і бацькоў — вось задачы, над выкананнем якіх працуе Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Сёлета на Гродзеншчыне дзейнічаюць 108 профільных класаў педагагічнай накіраванасці, у якіх вучыцца 901 чалавек. Адзначаецца тэндэнцыя штогадовага павелічэння ... Падрабязней »

Убачыць неба зблізку

Такая магчымасць стане рэальнай для абітурыентаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, дзе днямі адбыўся брыфінг з нагоды адкрыцця новай спецыяльнасці “Лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі”. На пытанні маладых людзей і іх бацькоў адказвала старшыня прыёмнай камісіі Марына ЛІТВІНА.  Выпускнікі лётнай спецыяльнасці, куды сёлета плануецца набраць 16 чалавек, атрымаюць кваліфікацыю “спецыяліст па лётнай эксплуатацыі грамадзянскіх суднаў. Інжынер-пілот”. Тэрмін навучання на ёй ... Падрабязней »

Палюбіць дакладныя навукі? Лёгка!

Незвычайная выстава EVOлюцыя адкрылася ў Брэсцкай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна (філіял № 13). Яе аўтары — выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта інжынер-будаўнік Сяргей Скарына разам са сваім бацькам Юрыем Вітальевічам, таксама інжынерам, былым вайскоўцам. EVOлюцыя — гэта выстава-музей вынаходстваў, адкрыццяў, ілюзій і пазнавальна-займальных галаваломак для дзяцей і дарослых. Тут сабраны дзясяткі экспанатаў, пры дапамозе якіх можна самім паўтарыць навуковыя ... Падрабязней »

Крылатыя кватаранты БДУ

Напярэдадні стагоддзя БДУ студэнцкі гарадок пры падтрымцы грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запусціў акцыю, дзякуючы якой птушкі, вяртаючыся з цёплых краін, змогуць знайсці для сябе домік. Cтудэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта зрабілі і ўсталявалі ў Мінску больш як 100 шпакоўняў. У дворыку студэнцкага гарадка БДУ, нягледзячы на пахмурнае надвор’е, шмат светлых адценняў. На лавачках красуецца мноства драўляных домікаў для крылатых кватарантаў. ... Падрабязней »

Гісторыкі, аналітыкі і нават крыху дыпламаты

На гістарычным факультэце БДУ адкрываецца новая спецыяльнасць — “Рэгіёназнаўства”. З гэтага года набор будзе ажыццяўляцца як на першую ступень атрымання адукацыі, так і ў магістратуру. — Дагэтуль спецыялістаў-рэгіёназнаўцаў у беларускіх універсітэтах не рыхтавалі, — паведаміў дэкан гістарычнага факультэта БДУ прафесар Аляксандр Каханоўскі. — Падобныя спецыяльнасці ёсць у Расіі, у Казахстане і іншых краінах, дзе яны даволі папулярныя. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт выпускае ... Падрабязней »

Прыходзьце за эмоцыямі і выбірайце будучыню!

Сёння ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце праходзіць дзень адкрытых дзвярэй. Дзеля бяспекі і камфорту арганізатары прапанавалі абітурыентам адразу два фарматы: вочны — у дворыку перад галоўным корпусам — і анлайн-трансляцыю на YouTube-канале БНТУ. Ва ўніверсітэце гасцей чакаюць стэнды факультэтаў і філіялаў — каледжаў, дзе можна даведацца пра асаблівасці ўступнай кампаніі 2021 года. Прадстаўнікі рэктарата, дэканы, выкладчыкі і студэнты раскажуць аб ... Падрабязней »

Усе ўзросты пакорныя РТ

За два дні да РТ прачынаюся ў паніцы: прыснілася, што прыходжу на рэпетыцыйнае тэсціраванне, а ў мяне няма з сабой чорнай гелевай ручкі. Пераводжу дыханне і разумею: ажно дзве чакаюць свайго зорнага часу ў заплечніку. “Глядзі ж, — кажу сама сабе, — пропуск раздрукаваць не забудзься”. І з асалодай пераварочваюся на другі бок. Так пачынаецца прыгода, якой папярэднічала жаданне без ... Падрабязней »