Архів тега: БДУ

Моладзь VS непагадзь

У БДУ прайшоў фестываль актыўнага ладу жыцця BSUFEST-2019. Нягледзячы на непагадзь, студэнты сабраліся ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта, каб разам правесці цудоўны пятнічны вечар. Вясёлы пагодны настрой стваралі разам. Навуковыя, культурныя, спартыўныя і іншыя зоны — усяго больш за 20 тэматычных пляцовак — прыцягвалі ўдзельнікаў. Тут кожны мог знайсці занятак па душы. Інтэлектуальныя конкурсы, адукацыйныя лекцыі, выстава навукова-тэхнічных дасягненняў БДУ, навуковыя эксперыменты ... Падрабязней »

Першыя ў гонцы з часам

Нехта ў пачатку лета спакойна выдыхае, маўляў, нарэшце адпачнём. А нехта, наадварот, закасвае рукавы, бо наперадзе — мора працы. Пазіцыю другіх падзяляюць студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія штогод выпраўляюцца ў этнаграфічныя экспедыцыі па краіне. Практыка на гістфаку ўключана ў вучэбны план першакурснікаў і можа быць археалагічнай ці этналагічнай — у палявых умовах. Апошняя звычайна праходзіць там, дзе ... Падрабязней »

Універсальная адукацыя

Выпускнікі педагагічных універсітэтаў традыцыйна накіроўваюцца працаваць ва ўстановы адукацыі, маладыя ўрачы — ва ўстановы аховы здароўя,  інжынеры — на прадпрыемствы згодна з профілем сваёй падрыхтоўкі. Але ёсць спецыяльнасці, выпускнікі якіх ідуць шырокай дарогай. Фундаментальная адукацыя дазваляе ім выбіраць разнастайныя напрамкі і род дзейнасці — усё вызначаецца інтарэсамі і памкненнямі канкрэтных выпускнікоў. Такой кузняй універсальных спецыялістаў можна наз­ваць і фізічны факультэт Беларускага ... Падрабязней »

На скрыжаванні праграмавання, медыцыны і біялогіі

Два гады назад на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ была ўтворана кафедра біямедыцынскай інфарматыкі. Яна з’яўляецца выпускаючай па спецыялізацыі “праграмнае забеспячэнне сістэм аўтаматызацыі” (спецыяльнасць “Інфарматыка”), і сёлета тут адбыўся першы выпуск матэматыкаў — сістэмных праграмістаў, якія валодаюць унікальнымі ведамі ў галіне біямедыцынскай інфарматыкі. Пра асаблівасці падрыхтоўкі і запатрабаванасць такіх спецыялістаў мы гутарым з загадчыкам кафедры Юрыем АРЛОВІЧАМ. — Юрый Леанідавіч, ... Падрабязней »

Больш, чым дыплом

БДУ запускае пілотны праект дадатковай адукацыі — цяпер студэнты ўніверсітэта, акрамя абавязковай праграмы, змогуць вывучаць дысцыпліны па выбары. Пілотны праект стартуе ў БДУ 1 верасня. На працягу года яго будуць тэсціраваць, каб потым унесці патрэбныя карэкціроўкі. Пасля таго як сістэма будзе адпрацавана, яна можа стаць даступнай не толькі студэнтам БДУ, а ўсім жадаючым — студэнтам іншых універсітэтаў і нават тым, хто ... Падрабязней »

Філіял Грэцыі ў БДУ

Днямі на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачаў дзейнічаць унікальны для Беларусі кабінет грэчаскай філалогіі. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці Грэцыі і святкавання 80-годдзя факультэта. Аўдыторыя створана пры падтрымцы Ганаровага консульства Грэцыі ў Мінску. Па словах загадчыцы кафедры класічнай філалогіі Вольгі Пракапчук, кабінет стане добрай базай для падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці “Класічная філалогія”. Тут хлопцы і дзяўчаты змогуць працаваць па розных ... Падрабязней »

Эфект хвалі на старце

Звычайна, калі чуеш слова “эканаміст”, уяўляецца засяроджаны чалавек у акулярах, які дзень і ноч сядзіць над кіпай папер, спісаных слупкамі лічбаў. А калі да гэтага дадаецца яшчэ і прыметнік “юны”, падаецца, што перад табой — яго зменшаная копія. Але дзеці, якія займаюцца ў школе юнага эканаміста, што адкрылася нядаўна на эканамічным факультэце БДУ, знішчаюць ушчэнт падобныя асацыяцыі. Жывасцю, весялосцю, лёгкасцю ... Падрабязней »

Тры “кіты” ФПМІ

Мала хто ведае, што факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заснавалі 1 красавіка. Хоць дата і выклікае ў многіх усмешкі, але поспехі, якія паказваюць студэнты і магістранты падраздзялення, жартоўнымі дакладна не назавеш. Падрабязней »

Зіма. Час выбіраць

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачынае зімовыя дні адкрытых дзвярэй. Сустрэчы з абітурыентамі будуць доўжыцца тры тыдні, за гэты час жадаючыя змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю пра асаблівасці паступлення і вучобы ў БДУ. Ужо сёння абітурыентаў чакаюць у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла. Гэта ўнікальная ўстанова адукацыі, для паступлення ў якую, акрамя сертыфікатаў ЦТ, абітурыентам неабходна характарыстыка-рэкамендацыя настаяцеля царкоўнага прыхода. 22 ... Падрабязней »

Абаронца — гэта назаўсёды

Хоць факультэт і размяшчаецца ў адным будынку з грамадзянскімі ўстановамі, але прайсці сюды можа не кожны: тут пануе жалезная дысцыпліна. На ўваходзе наведвальніка сустракае пост з дзяжурнымі, якія папярэджваюць пра тое, што ў гэтым падраздзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта не прынята карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Усё гэта — пра ваенны факультэт, знаходжанне на якім — час развейвання недарэчных міфаў у тых, хто ... Падрабязней »