Архів тега: рэктар

БДУ — вялікая сям’я

“Я выбіраю БДУ” — менавіта пад такім дэвізам 1 красавіка ў Белдзяржуніверсітэце прайшоў фестываль факультэтаў. Мерапрыемства стала пачаткам прыёмнай кампаніі 2017 года. Абітурыентаў вітаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. “Наш універсітэт сёння — гэта вялікая дружная сям’я студэнтаў, выкладчыкаў і вучоных, — адзначыў Сяргей Уладзіміравіч. Ён падкрэсліў, што БДУ высока каціруецца ў сусветных рэйтынгах — уваходзіць у 2% лепшых універсітэтаў ... Падрабязней »

На карысць царкве, грамадству і дзяржаве

Мінская духоўная акадэмія — духоўная адукацыйная ўстанова, якая размяшчаецца ў самым цэнтры сталіцы, у Верхнім горадзе, што на Нямізе. Сюды акадэмія пераехала год назад. Сваё 20-годдзе яна адзначыла ўжо ў новым будынку.  Рэктар акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) гаворыць, што сённяшняе геаграфічнае становішча абавязвае да развіцця дыялогу і супрацоўніцтва з дзяржаўнымі арганізацыямі і інстытутамі, якія знаходзяцца побач, а таксама з усёй ... Падрабязней »

Універсітэт — адзінства адукацыі і навукі

Каб звязаць сваё жыццё з перадавымі даследаваннямі ў навуцы ці з інавацыйнай вытворчасцю, магілёўскай моладзі зусім не абавязкова адпраўляцца на вучобу ў сталіцу. У абласным цэнтры ёсць свой універсітэт, у якім адукацыя цесна звязана з навукай. Сёлета Беларуска-Расійскі ўніверсітэт адзначае 55-годдзе з дня свайго адкрыцця. Аб дасягненнях, праблемах і перспектывах навучальнай установы карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” пагутарыла з рэктарам універсітэта, прафесарам, ... Падрабязней »

Аляксандр КАПІЛАЎ: “Наша мэта — рыхтаваць якасных спецыялістаў”

Гаварыць “першая” пра гэтую ўстанову вышэйшай адукацыі можна многа разоў. Гэта першая прыватная ўстанова вышэйшай адукацыі нашай краіны. Яе студэнты і выпускнікі займаюць першыя месцы на прэстыжных нацыянальных i мiжнародных конкурсах, сярод якіх “Млын моды”, New Names у рамках Belarus Fashion Week (“Новыя імёны” на Тыдні моды ў Беларусі) і “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”. Гэтая ВНУ стала першай, дзе ... Падрабязней »

Універсітэт — сістэма адукацыі рэгіёна: толькі камандная будучыня

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава — буйны навукова-адукацыйны цэнтр, адзін са старэйшых (ён першым з сучасных айчынных класічных універсітэтаў атрымаў статус установы вышэйшай адукацыі ў 1918 годзе) і найбольш паспяховых прадстаўнікоў беларускай вышэйшай школы. З моманту заснавання і па цяперашні час яго асноўным партнёрам — пастаўшчыком будучых студэнтаў і адначасова заказчыкам кадраў — з’яўляецца сістэма адукацыі рэгіёна. Вопыт і перспектывы ... Падрабязней »

Настаўнік — ключавая фігура ў грамадстве ведаў

Нядаўна ў БДПУ імя Максіма Танка адбыўся агульны сход прадстаўнікоў працоўнага калектыву, дзе абмяркоўвалася стратэгія развіцця ўніверсітэта. З асноўным дакладам на сходзе выступіў рэктар Аляксандр Іванавіч Жук, які расказаў пра сваё бачанне дзейнасці ўніверсітэта і адказаў на пытанні выкладчыкаў і студэнтаў. З гэтай размовы можна было зразумець, што ў кіраўніцтва БДПУ ёсць сур’ёзнае імкненне да пераўтварэнняў і ўжо вызначаны канкрэтныя ... Падрабязней »

Віктар Сняжыцкі: “У нашай справе не павінна быць абыякавых”

Паўстагоддзя назад, у 1964 годзе, у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце адбыўся першы выпуск. Дыпломы ўрача атрымалі тады 284 чалавекі, 22 з іх скончылі навучанне з чырвоным дыпломам. На гэты час Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт даў пуцёўку ў прафесійнае жыццё амаль 19 тысячам спецыялістаў. Аб перспектывах, бачанні і стратэгіі падрыхтоўкі медыцынскіх работнікаў мы гутарым з рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, доктарам ... Падрабязней »

Веньямін Іванавіч СЯНЬКО, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту: “Калі яны выбралі нас, то яны зрабілі правільны выбар”

Калі вы спытаеце выпускніка БелДУТа пра яго альма-матар, то абавязкова пачуеце, што гэта найлепшы ўніверсітэт у нашай краіне. Адкуль такая ўпэўненасць? Нейкая неверагодная аўра цяпла і дабрыні пануе ў сценах гэтай установы. Ад вытокаў да дня сённяшняга У мінулым годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту адзначыў свой 60-гадовы юбілей. Ствараўся інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту як вышэйшая навучальная ўстанова ўсесаюзнага значэння. Яе ... Падрабязней »