Архів тега: абітурыент

Высокатэхналагічны турызм

У 2022 годзе на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ адкрываецца новая спецыяльнасць. Тут чакаюць абітурыентаў, якія мараць развіваць турызм з выкарыстаннем усіх магчымасцей лічбавай эпохі. Адказ на выклікі глабалізацыі Новая спецыяльнасць называецца “Геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць”. Падрыхтоўка па гэтым напрамку прапаноўвае інавацыйныя падыходы да ўсіх працэсаў у турыстычнай індустрыі. — У Беларусі развіццё турыз­му з’яўляецца адным з прыя­рытэтных напрамкаў ... Падрабязней »

Пачалі выдаваць сертыфікаты ЦТ

Учора ў пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання пачалі выдаваць сертыфікаты. Абітурыенты, якія здаюць іспыты ў рэзервовыя дні, змогуць атрымаць свае сертыфікаты, пачынаючы з 23 ліпеня. Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, сертыфікат выдаецца асабіста абітурыенту. Для гэтага неабходна паказаць дакумент, які сведчыць асобу, дакумент аб адукацыі і пропуск з пазнакай “Тэсціраванне прайшоў”. Сертыфікат выдаецца ў абмен на ... Падрабязней »

Заўтра стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне

Напярэдадні ўступнай кампаніі варта нагадаць абітурыентам, на якія моманты трэба звярнуць увагу. Нягледзячы на тое, што правілы прыёму не мяняліся, усё ж ёсць некаторыя адметнасці і новаўвядзенні. ЦТ: не забудзьце пашпарт! Сёлета на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістравалася больш як 62 тысячы абітурыентаў. — Гэта крыху менш, чым летась, — адзначыла намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч. — Самымі запатрабаванымі прадметамі ... Падрабязней »

Адукацыя на ўзроўні сталічнай

Электронныя сэрвісы ў дапамогу абітурыентам і магчымасць паступіць ва ўніверсітэт без уступных іспытаў… Што чакае абітурыентаў Гомельскага дзяржаўнага ўнівесітэта імя Францыска Скарыны падчас сёлетняй уступнай кампаніі? Якія новыя спецыяльнасці з’явіліся ва ўстанове вышэйшай адукацыі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае прарэктар па вучэбнай рабоце ГДУ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Ігар СЕМЧАНКА. — Ігар Валянцінавіч, скажыце, ці будзе ўступная кампанія 2021 ... Падрабязней »

Усе ўзросты пакорныя РТ

За два дні да РТ прачынаюся ў паніцы: прыснілася, што прыходжу на рэпетыцыйнае тэсціраванне, а ў мяне няма з сабой чорнай гелевай ручкі. Пераводжу дыханне і разумею: ажно дзве чакаюць свайго зорнага часу ў заплечніку. “Глядзі ж, — кажу сама сабе, — пропуск раздрукаваць не забудзься”. І з асалодай пераварочваюся на другі бок. Так пачынаецца прыгода, якой папярэднічала жаданне без ... Падрабязней »

Дні адкрытых дзвярэй у анлайн-рэжыме

Беларускія ўніверсітэты з нецярпеннем чакаюць сустрэч з абітурыентамі, але пакуль гэта магчыма толькі ў рэжыме анлайн. Як і вясной, дні адкрытых дзвярэй праходзяць за маніторамі камп’ютараў. Гэта не добра і не дрэнна, а дадзенасць, з якой даводзіцца мірыцца. Першая сустрэча з універсітэтам, першае захапленне, першае ўсведамленне сябе часткай вялікага свету навукі — усё гэта, вядома, адбудзецца з абітурыентамі, але потым. ... Падрабязней »

Свой шлях па слядах бацькоў

Пры выбары прафесіі на абітурыента аказваюць уплыў многія людзі: настаўнікі, знаёмыя, сябры, выпускнікі навучальных устаноў. Нярэдка вызначальным у жыцці ўчарашніх школьнікаў становіцца прыклад бацькоў. І, як паказвае практыка, такі ўплыў — адзін з самых дзейсных. Праходзяць гады, і дзеці становяцца такімі ж прафесійнымі, як іх … цяпер ужо калегі. Зараз на хімфаку існуе некалькі спецыяльнасцей: “Фармацэўтычная дзейнасць”, “Фундаментальная хімія”, “Навукова-вытворчая дзейнасць”, “Навукова-педагагічная ... Падрабязней »

Першы блін… вопыт

У размовах пра змену спецыяльнасці большасць людзей дзеліцца на два лагеры. Адны лічаць падобныя спробы дзёрзкасцю ці жаданнем вызначыцца (“Марыць не шкодна!”), другія — несвядомасцю ці поўнай безадказнасцю (“Бач ты, як з раскошы шалеюць!”). Але ўсё гучней заяўляюць пра сябе тыя, хто аспрэчвае і першых, і апошніх: студэнты, якія самі змянілі месца навучання. Маладыя людзі амаль у адзін голас гавораць: ... Падрабязней »

Бясконцае абітурыенцкае лета

На долю сёлетніх абітурыентаў выпала шмат выпрабаванняў. Зблытаная эпідэміяй апошняя школьная чвэрць, калі сітуацыя мянялася што­дня і давялося нямала хвалявацца і пра здароўе, і пра вучобу, і пра выніковыя адзнакі. Адмененыя выпускныя ўрачыстасці, пра якія адзінаццацікласнікі марылі год ці нават больш, — эпагей школьнага сталення, калі яскрава разумееш, што стаў дарослым (сёлетнія выпускнікі пайшлі ў дарослае жыццё, не станцаваўшы рытуальнага ... Падрабязней »

Тэрміны ўступнай кампаніі

Сёлетняя ўступная кампанія скончыцца амаль на два тыдні пазней, чым у мінулыя гады. Напрыклад, залічэнне абітурыентаў, якія будуць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі на платнай аснове, завершыцца аж 17 жніўня. Тыя, каму пашчасціць паступіць на бюджэт, адправяцца адпачываць раней. Прыём дакументаў З 25 па 31 ліпеня ўстановы вышэйшай адукацыі прымаюць дакументы ад асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, а ... Падрабязней »