У першыя дні навучальнага года падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ нагадвае сапраўдны Вавілон. Звыш 200 слухачоў з двух дзясяткаў краін свету збіраюцца разам — і ніводнага слова па-руску. Аднак пройдзе зусім мала часу — і яны загавораць, і не толькі на мове Пушкіна і Чэхава, многія з іх вывучаць на памяць вершы Купалы і Багдановіча, навучацца ... Падрабязней »
Архів тега: БДУ
Студэнт на тыдзень, ці Журналіст на ўсё жыццё
Сярод студэнтаў БДУ прынята лічыць, што самыя творчыя людзі вучацца ў Інстытуце журналістыкі. І, як паказвае практыка, гэта нездарма. Нядаўна на базе журфака быў завершаны праект “Студэнт на тыдзень”. Ініцыятарам праекта выступіла маладзёжная арганізацыя “Студэнцкі саюз” у асобах яго старшыні Кірыла Карабана і студэнткі, а цяпер ужо выпускніцы БДУ, Вікторыі Віцюговай. Мэтай, якую арганізатары паставілі перад сабой, з’яўляецца папулярызацыя адукацыйнай ... Падрабязней »
Падрыхтоўка да ЦТ. І не толькі…
На фізічным факультэце БДУ пачала працаваць вочна-завочная школа для абітурыентаў. На факультэцкім сайце ўжо змешчаны прыклады разбору рашэння задач па асноўных тэмах школьнай праграмы, а таксама прапанаваны задачы для самастойнага рашэння. Імі могуць скарыстацца ўсе, хто цікавіцца фізікай і матэматыкай і рыхтуецца да цэнтралізаванага тэсціравання па гэтых прадметах. Мінчанам і жыхарам прыгарада пашанцавала яшчэ больш. Па суботах двойчы ў месяц ... Падрабязней »
Студэнты “нулявога” курса
У кожнага слухача падрыхтоўчага аддзялення факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДУ свая гісторыя, чаму ён не паступіў ва ўніверсітэт і апынуўся тут. Адны атрымалі высокія балы, але ўсё ж ім крыху не хапіла, каб прайсці на бюджэт. Другія не пераадолелі вызначанага парога на ЦТ і не маглі прэтэндаваць нават на платнае навучанне. Аднак яны не пайшлі ў прафесійныя ўстановы адукацыі, як гэта ... Падрабязней »
Ад студэнтаў для школьнікаў
Абноўленая дыстанцыйная школа мехмата БДУ Адным з пераможцаў конкурсу адукацыйных анлайн-рэсурсаў у намінацыі “Адукацыйныя анлайн-рэсурсы прыродазнаўчанавуковых факультэтаў” стаў анлайн-рэсурс “Камп’ютарны дызайн матэматычнага кантэнту”. Аднак гэты рэсурс цікавіць нас не толькі па прычыне сваёй перамогі. Займаючыся па ім, студэнты механіка-матэматычнага факультэта пры суправаджэнні выкладчыка ствараюць паўнавартаснае напаўненне дыстанцыйнай школы гэтага факультэта, якая з 1 верасня 2016 года будзе працаваць у абноўленым ... Падрабязней »
Упершыню ў БДУ— конкурс анлайн-рэсурсаў
У БДУ не першы год ідзе распрацоўка адукацыйных анлайн-рэсурсаў па самых розных дысцыплінах — ад гуманітарных да прыродазнаўчанавуковых. Ствараюцца яны на базе электронных сістэм кіравання навучаннем, сярод якіх, напрыклад, Moodle і e-University, якія атрымалі распаўсюджанасць. Тым не менш конкурс, дзе б ацэньвалася якасць гэтых анлайн-рэсурсаў, у вядучым універсітэце краіны праводзіўся ўпершыню. Аб гэтым нам расказаў адзін з арганізатараў конкурсу — ... Падрабязней »
Вучыцца прымаць рашэнні і дзейнічаць
Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, які сёлета адзначыў сваё 20-годдзе, ад самага пачатку з’яўляецца ўнікальнай установай адукацыі з адметнай траекторыяй развіцця. У свой час ён стаў першай бізнес-школай у Беларусі і дагэтуль займае вядучае месца ў сваёй сферы. І калі многія ўстановы адукацыі пачыналіся з малога і толькі з цягам часу дарасталі да магістратуры, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, то ... Падрабязней »
Вочна-завочны дыялог
Заняткі “Абітурыент хімічнага факультэта” набіраюць усё большую папулярнасць сярод адзінаццацікласнікаў. Апошнім часам іх наведвае каля сотні школьнікаў, дваццаць з якіх абавязкова паступяць на хімічны факультэт. Прыязджаюць і з суседняй Літвы — этнічныя беларусы могуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтную форму навучання. Такой папулярнасцю, упэўнена Жанна Анатольеўна Цабкала, старшы выкладчык кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ, намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце ... Падрабязней »
Лекцыі і лабараторныя работы — у студэнцкіх планшэтах
На хімічным факультэце БДУ ўкараняюцца ўнікальныя для Беларусі інавацыйныя тэхналогіі адукацыі — лекцыйны падкастынг і відэалабараторныя работы. Гэта новая для нашай краіны мадэль арганізацыі вучэбнага працэсу. Мяркуецца, што з яе развіццём эфектыўнасць самастойнай работы студэнтаў істотна павысіцца. Як заўважыла намеснік дэкана хімічнага факультэта БДУ Таццяна Савіцкая, на хімфаку заўсёды імкнуліся зрабіць лекцыі максімальна нагляднымі і зразумелымі для студэнтаў. Напрыклад, мультымедыйныя ... Падрабязней »
Самыя захапляльныя адкрыцці яшчэ наперадзе
Калі гаварыць пра навукі будучыні, то ў ліку першых, безумоўна, стаіць генетыка. Адкрыцці, якія там робяцца, уражваюць. Сёння на іх аснове распрацоўваюцца прарыўныя тэхналогіі ў медыцыне, сельскай гаспадарцы, геннай інжынерыі і іншых сферах. Нездарма ў апошнія гады цэлы шэраг Нобелеўскіх прэмій у галіне фізіялогіі, медыцыны і нават у галіне хіміі прысуджаўся вучоным за даследаванні, звязаныя з генетыкай. Зрэшты, эксперты сцвярджаюць, ... Падрабязней »